Ля́скаўка4 ’палоска кары, раздвоеная з аднаго канца для перадачы тонкага гука пры гульні «ляшчоткі»’, ’гульня «ляшчоткі»’ (Нас.). Роднаснае з польск.laskować ’выразаць жалабы’, ’аздабляць дранкай, ляскамі, прутамі’, ’рыфляваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́нчык ’круглы смажаны ў тлушчы піражок’ (ТСБМ), по́нчка ’булачка’ (Сцяшк. МГ), укр.по́нчик, рус.по́нчик ’тс’. З польск.pączek ’пончык, пышка’, ад першаснага ’пупышка, бутон’, што ў сваю чаргу ад pąk ’пупышка, бутон’ — да pękać ’трэскацца, лопацца’ (Банькоўскі, 2, 520).
Лускаві́ца ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib’. (брэсц., Кіс.), лускаўка ’тс’, ’Silene inflata’ (Кіс., Бел. зельн.). Да лускаць2 (гл.). Названа паводле нібы надзьмутага падвяночка, які, калі націснуць на яго, гучна трэскаецца’ (Махэк, Jména, 79), параўн. чэш.praskavec (< praskati = ’трэскацца’), польск.trzaskawka ’тс’. Гл. таксама луснец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́паць1, лу́паты, лу́патэ ’лыпаць, моргаць вачыма’ (маст., зах.-палес., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Касп., Нас., Растарг., Гарэц., ТСБМ), ’мігацець’ (Грыг.), укр.лу́пати (очима), рус.лу́пать ’тс’, польск.łupać oczyma ’вытрэшчваць вочы’ (Ліндэ), чэш.loupati očima ’тс’ — у выніку кантамінацыі лупа3 і лы́паць (гл.). Сюды ж лу́пацца ’плюшчыцца, лыпаць’, лу́паць очыма ’маргаць ад разгубленасці, збянтэжанасці, здзіўлення, страху’, лу́пнуць ’лыпнуць’ (ТС). Параўн. лу́па3 (гл.).
Лу́паць2 ’трашчаць (аб высахшай скуры)’ (Кліх), лу́пацца ’лопацца, трэскацца (аб яечках пчол)’ (Анох.), укр.лупа́тися ’лопацца, трэскацца’, чэш.lupati ’тс’. Да луп1 (гл.) (Махэк₂, 344). Слаўскі (5, 323) мяркуе, што прасл.lupati (lupajǫ) з’яўляецца пазнейшым ітэратывам да lupiti, якое было ў ранняй прасл. мове нематываваным.
Трэ́сні (тре́сні) ‘сорт клубніц, Fragaria viridis Duch.’ (Касп.). Няясна. У фармальным плане блізкае да рус.прыбалт.тре́сня ‘чарэшня’, тре́шня ‘прышчэпленая вішня’ (СРНГ), польск.trześnia ‘чарэшня’, што, паводле Брукнера (581), да лац.ceresea ‘тс’. Меркаванне пра запазычанне з літ.trẽšnė ‘тс’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133) адхіляецца Анікіным (Опыт, 289). У якасці гіпотэзы прапануецца калька з літ.trẽškė ‘клубніцы’, якое з trẽškėti ‘трэскацца, лопацца’ (пладаножкі ягад трашчаць, калі ягаду зрываюць), паралельнае да серб.пуцавица, пу̏це ‘ягадка’ < пу̏цати ‘лопацца, трэскацца’, славен.truska, truskalica ‘клубніцы, суніцы’ < truskati ‘трэскаць, грукаць’, ням.Knackbeere ‘суніцы’ < knack ‘трэск, хруст’ + beere ‘ягада’ (гл. Махэк, Jména, 105; Бязлай, 4, 233). Тады да трэснуць, гл. У аснове збліжэння назваў клубніц і чарэшні, відаць, адна і тая ж матывацыя.