Пляску́н 1 ’дзяружка з ільняных нітак’ (Сцяшк. Сл.). Да плоскаю (гл.).
Пляску́н 2 ’гарэза’ (Нар. Гом.). У выніку кантамінацыі плясун (ці пляска) і ’скакун.
Пляску́н 3 ’пухір у рыбы’ (воран., ЛА, 1). Да пляск, пляскаць ’лопацца, трэскацца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)