Пахулі́ць ’даручыць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да па‑ і рус., ц.-слав. хулити ’абвінавачваць, ганіць, знеслаўляць’, хула ’паклёп, абгавор’, якія, аднак, на беларускай тэрыторыі набылі працілеглае значэнне, параўн. хула табе, Божа ’хвала, слава’ (Касп.) < прасл. xula (xuliti), роднаснае з xvala < і.-е. *sou-l-: su̯‑ō‑l‑ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 115), гл. хваліць. У б.-каш. пахуліць таксама маецца перанос значэння ў станоўчы рэгістр ’даручыць, дазволіць (пільнаваць сад)’ (гл. крыніцу).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́шчака ’ніжняя сківіца’ (Нас.), малар. па́шчэка ’сківіца ў воўка’ (Нар. лекс.), па́шчыкі ’сківіцы’ (нараўл., Мат. Гом.). Укр. паще́ка ’пашча, скулы на твары’, рус. па́щеки, пашчеки́ ’сківіцы’, ярасл. ’латкі на кажусе’, польск. paszczeka ’пашча, зеў’, чэш. paštěka ’пашча, жарало’. Паўн.-славянскае. Да па‑ (< прасл. pa‑) і ščeka ’шчака’, якое з’яўляецца роднасным да ст.-ісл. skegg ’барада, нос судна’, skagi ’мыс’ (Педэрсэн, MPKJ, 1, 171; Брукнер, AfslPh, 28, 569; Фасмер, 4, 499). Гл. таксама пашчэнка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перахо́д 1 ’эпідэмія якой-небудзь няцяжкай хваробы’ (стаўб., З нар. сл.), піряхо́д ’пераход часу пасля прымятага’ (Юрч. СНЛ), сюды ж перэхо́дзіць ’перахадзіць за тэрмін (аб карове)’, ’пераходзіць з аднаго месца на другое, у другі стан’ (ТС), пераходка ’брод’ (добр., Мат. Гом.). Да пера- і хадзі́ць, ісці (гл.).
Пераход 2 ’параход’ (Некр., ТС). Пад уплывам народнай этымалогіі з параход (гл.) — пры ад’ідэацыі лексемы пераход — як ’сродак, пры дапамозе якога можна пераправіцца з аднаго месца ў іншае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́шка 1, плі́шка ’верхняя, расшыраная частка чаго-небудзь, што мае форму ножкі стрыжня’, ’верхні канец караняплода’, ’кацёлка (галава) сланечнікаў ’галоўка цвіка’, ’шапка грыба’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Касп., Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Мат. Маг., Бяльк., Юрч. СНЛ, Жыв. сл.). У выніку семантычнага пераносу ’лысіна’ > ’верхняя частка’ з плеш (гл.). Параўн. укр. плі́шка ’драўляны клін’, рус. плешка ’голая вяршыня гары’, ’галоўка цвіка’, ’шырокі канец далата, па якому б’юць малатком’, польск. pleszka ’галоўка цвіка, шрубы’, ’пляма’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́прадкі, по́прады ’вячоркі’, ’збор дзяўчат у адну хату прасці’, ’час дзявочых пасядзелак за калаўротам і прадзеннем’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Уладз., Шат.; ст.-дар., віл., Сл. ПЗБ; карм., нараўл., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; ТС; Бяльк.). Сюды ж таксама по́прадка ’дзяўчына, што прыйшла да сваёй кумпанкі з кудзеляй, каб разам прасці’ (Варл.). Вытворнае ад прасці паводле агульнаславянскай мадэлі, параўн. рус. посиделки, польск. pogawędki ’размовы’, славац. posiedka ’тс’ і пад. Гл. таксама папраду́ха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пракуя́чыць ’прапіць, прамантачыць’ (Мат. Гом.). Бліжэйшыя адпаведнікі ў куя́ ’злосная жанчына’, укр. куя́ ’пануры чалавек, стары буркун’, рус. куя́ва ’неахайная, раскудлачаная жанчына’, польск. kujava ’неўрадлівы, бясплодны ўчастак поля’, якія ўзыходзяць да прасл. *kujati, параўн. рус. ц.-слав. куꙗти ’наракаць, бурчэць’, серб.-харв. кујати ’хварэць’, славен. kujati ’злавацца’ (падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 13, 85; Слаўскі, 3, 322 і наст., Сной₂, 333). Бел. дзеяслоў быў утвораны прэфіксальна-суфіксальным спосабам па тыпу прамантачыць, насвіннячыць і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыхо́д ’парафія; ніжэйшая царкоўная арганізацыя ў хрысціянскай царкве; мясцовасць, дзе жывуць члены гэтай арганізацыі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бяльк., Мат. Гом.; лях., Сл. ПЗБ), ’збор людзей на рэлігійнае свята’ (ПСл), пріхо́джынік ’прыхаджанін, парафіянін’ (Бяльк.). Рус. прихо́д ’царкоўны прыход’, укр. прихо́д ’парафія’. Аддзеяслоўны назоўнік з нулявой суфіксацыяй ад прыходзіць < хадзіць (гл.). Як мяркуе Фасмер (3, 368), першаснае значэнне — ’сход для выбараў старасты’. Паводле ЕСУМ (4, 582), запазычана з рускай мовы, што нельга выключыць і для беларускага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мліва, млі́во, мліво́ ’змолатае збожжа’, ’збожжа, прывезенае ў млын’, ’памол, малаццё’, ’балбатня’ (Нас., Шат., Бяльк., Грыг., ТСБМ, ТС, Касп.; КЭС, лаг.; карэліц., Янк. Мат.; паўд.-усх., КЭС), смал., бран., ст.-рус. мливо ’тс’, смал., арл. ’мука’, польск. mlewo, mliwo, mływo ’малаццё’, ’мука’, серб.-харв. мли̑во. Прасл. mlivo < melti (ад нулявой асновы ml‑). Да малоць (гл.). Не выключана магчымасць тлумачыць паходжанне мліва з mel‑u̯o паводле закона аб перастаноўцы (метатэзе) плаўных (Скок, 2, 444).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Млі́не́ц, млыне́ц, млі́нчык ’блін’, млінцы́, драг. млынці́ ’бліны’ ’аладкі’ (ТС, Мат. Гом., Нар. Гом., Ян., Сл. ПЗБ; ельск., Бел. хр. дыял.; мазыр., Шн.; браг., Шатал.; Сл. Брэс.). Ст.-рус. млинъ, укр. млине́ць, н.-луж. młync, в.-луж. mlinc, славен. mlínec, серб.-харв. мли̏нац, балг. млин ’тс’. Прасл. mlinъ ’пірог’ і.-е. *melēi‑/*mlī‑ (Солмсен, KZ, 37, 589; Міклашыч, 186, 429; Бернекер, 2, 64; Скок, 2, 443; Бязлай, 2, 189). Да малоць (гл.). Гл. таксама блін.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міну́та, міну́тка, міну́ціна, мінуці́начка, міню́та, міню́тка, міню́тына ’хвілінка, адзінка часу ў 60 секунд’ (Нас., ТСБМ, Касп., Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Мат. Гом., Бес.; віл., Жыв. сл.; драг., КЭС), ’вельмі хутка’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. минута ’мінута’, ’кароткая выпіска, копія’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. minuta ’тс’, якое з лац. minūta ’маленькая, нязначная, дробязная’ — скарачэнне выражэння pars minūta prima (Фасмер, 2, 625; Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Лекс. запазыч., 156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)