Кузу́рка ’казяўка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Янк. Мат.). Да казурка (у > о пад уплывам наступнага у). Суфіксацыя на ‑урка (параўн. пячурка) (Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кукаба́ка1 ’кульбака, кіёк у валовым ярме’ (Жыв. сл., КЭС, лаг.). Да кульбака (гл.).

Кукаба́ка2 ’палка, якой навіваюць ніткі ў кроснах’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кукабака©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэтлік ’малая ўкладка снапоў у полі’ (цэнтр.-зах., ДАБМ, к. 286; Яруш.; лаг., Шатал.). Да мэндлік (гл.). Выпадзенне абумоўлена лакальнай (палескай) гіперправільнасцю рэфлексе польск. ‑ę‑ перад зубным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́сік ’плюсавы кафтан’ (навагр., Нар. сл.), плю́саўка ’жакетка з плюшу’ (Жд. 3; лаг., Сл. ПЗБ). З плюс, якое ў выніку кантамінацыі ўтварылася з пліс і плюш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маслю́к ’страва, прыгатаваная з тоўчанага маку і цукру’ (паст., Сл. ПЗБ). Назва перанесена з іншай рэаліі — стравы, у якой прысутнічаў тлушч. Параўн. мядз. масля́к ’мачанне, прыгатаванае з тоўчаных канапель’ (Сл. ПЗБ), маслёнка, масьлёнкі ’тоўчанае канаплянае семя’ (Растарг.), ’страва з ільнянога семя, якое таўкуць з соллю і дадаюць цыбулю’ (ТС; КЭС, лаг.), ’ежа з тоўчаных канапель і цыбулі’ (Юрч., Бяльк.; полац., Нар. сл.) < ма́сліць ’збіваць, скалочваць масла, алей’, параўн. лаг. ма́сьліць ’таўчы каноплі ў ступе, пакуль не стануць мокрыя ад алею’ (КЭС, лаг.). Гэтыя стравы па выгляду нагадваюць вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла: маслёнка (ТСБМ, Шат., ТС), масляніца (нараўл., Мат. Гом.), ма́слянка, масля́нка, масле́нка (Вешт., Др.-Падб., Мат. Гом., ТС, Ян., Сцяц., Сл. ПЗБ; полац., Нар. сл.; чав., Мат. Маг.; драг., КЭС). Да ма́сла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашла́пка ’ахапак’ (барыс., Шн.), ашлапкі ’абхопліванне рукамі і нагамі’ (КЭС, лаг.) і ашлапы ’абдымкі (калі лезуць на дрэва)’ (КСП), ’абдымкі’ (Яўс.). Ад ашлапіць (гл.) як ахапка ад ахапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каманды́тар ’начальнік нейкага згуртавання людзей’ (КЭС, лаг.). Параўн. ст.-бел. комендаторъ ’начальнік рыцарскага ордэна’, якое з польск. komendator (Булыка, Запаз. 163); ‑ы‑ з’явілася ў выніку распадабнення галоснай ‑а‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кантэ́нтны, кантэ́тны ’задаволены’ (Федар. 2; КЭС, лаг.), ст.-бел. контентъ (XVI ст.) ’тс’. Запазычана са ст.-польск. kontent < лац. contentus ’задаволены, які абмяжоўваецца чым-небудзь’ (Слаўскі, 2, 435).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́нчыць1 ’станавіцца на калені’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг., Гарэц., Янк. Мат., Сл. паўн.-зах., ТС) < польск. klęczyć.

Кле́нчыць2 ’настойліва прасіць, канькаць’ (ТСБМ, Касп.). Гл. кленчыць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крупча́к ’кабан, хворы на трыхінелёз’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Федар. Рук.). Словаўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑чак (Сцяцко, Афікс. наз., 126). Параўн. крупное мяса. Лічынкі ў мясе знешне нагадваюць крупу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)