Каманды́тар ’начальнік нейкага згуртавання людзей’ (КЭС, лаг.). Параўн. ст.-бел. комендаторъ ’начальнік рыцарскага ордэна’, якое з польск. komendator (Булыка, Запаз. 163); ‑ы‑ з’явілася ў выніку распадабнення галоснай ‑а‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)