Нуд ’халера, зараза, нуда’ (слонім., Нар. словатв.; Сл. ЦРБ), ’нуда; моташнасць’ (драг., Нар. словатв.), ’сум, маркота’ (Чэрн.), ’неахайнасць’ (Нік. Очерки), нудзь ’нуда, журба, маркота’ (ТС), укр.нуд ’нуда; млоснасць’, рус.нуд ’кароста’. Аддзеяслоўны назоўнік ад нудзіць (гл.); першапачатковае значэнне захавалася, відаць у ну́ддзе ’прымус’ (Нас.), параўн. нуддзю ’прымусам, гвалтам’ (там жа), з якіх натуральным шляхам маглі ўзнікнуць формы нуд, нудзь, параўн. хлуд і хлуддзе, по́скудзь і по́скуддзе і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нага́на ’ганьба, знеслаўленне’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік; параўн. дзеяслоў зак. трыв. ад ганіць (гл.): наганіць (Нас.), што, як здаецца, не дае падстаў лічыць яго запазычаннем з польск.nagana ’ўшчуванне, прачуханка’, а таксама ’загана, недахоп’, якое адносяць да *ganiti ’гнаць’ (Варш. сл.) або да gana, ganić; апошняе Брукнер лічыць выключна чэшска-польскім словам, запазычаным усходнімі славянамі (Брукнер, 134). Сюды ж, відаць, і нагины ’дрэнны’ (Жд. 1), параўн. польск.naganny ’дрэнны, ганебны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Назоўны (склон). Агульнаеўрапейская калька з лац.nominativus, параўн. рус.именительный (ад имя), польск.mianownik (ад miano ’імя’, mianować ’называць’) і г. д. (гл. Словарь славянских лингвистических терминов, т. 1. Прага, 1977, 344); апошні тэрмін або, магчыма, укр.називний (відмінок), з’явіўся непасрэдным узорам калькавання. У далейшым, паводле адносін лац.nomen ’імя’ — nominativus ’назоўны склон’, шляхам семантычнай кандэнсацыі была створана пара назоўны склон — назоўнік з пераасэнсаваннем значэння ’форма, якая выступае ў назоўным склоне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апа́д ’яблыкі і іншая садавіна, якая сама апала’, апа́дкі, апа́дак ’тс’, ’дождж, снег і інш.’ Рус.дыял.опад, опадок (аб садавіне); укр.опади, польск.opad (аб метэаралагічнай з’яве). Дзеяслоў *opadati агульнаславянскі, ужываецца ён і ў адносінах да садавіны, але толькі ў беларускай мове замацаваўся аддзеяслоўны назоўнік са значэннем ’апаўшая садавіна’ з суфіксам ‑ак (< *‑ъкъ) ці ўтвораны бязафіксным спосабам (які выкарыстоўваецца ў польскай і ўкраінскай мовах для абазначэння метэаз’явы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зато́ка ’невялікі заліў’. Рус.смал.зато́ка ’багністы луг, месца, якое затапляецца паводкай’, цвяр.заток ’заліў’, укр.затока ’тс’, польск.zatoka ’заліў’, ’паглыбленне, паварот’, чэш., славац.zátoka ’заліў’, славен.zatòk ’невялікі заліў’, ’пухліна’, серб.-харв.за̑токи ’заліў’, балг.дыял.за́ток ’тс’. Ст.-рус.затокъ, затока ’тс’ (XVII ст.). Прасл. бязафіксны назоўнік ад za‑tek‑ti (гл. цячы) з чаргаваннем галосных е — о. БЕР, 1, 613; Нітшэ, 297; Юркоўскі, Ukr. hydrogr. 85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́кат1 ’кола’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), параўн. рус.покато́к ’невялікі валік, цурка, якія падкладаюць пад вілы, каб лягчэй соваць саганы’. Бязафікснае ўтварэнне ад пакаціць < каціць, гл. пакот2 ’тс’.
По́кат2 ’гульня, пры якой выпрабоўвалі моц велікодных яек’ (Мат. Гом.). Бязафіксны назоўнік ад пакаціць < каціць (гл.).
По́кат3 ’прыстасаванне для пагрузкі лесу’ (Мат. Гом.), пакош покаты ’лагі, па якіх закочваюць бярвенні на зруб’ (ТС). Гл. пакат у.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прало́г1 ’дарога, вымашчаная дошкамі’ (Мат. Гом.). Рус.пролог ’даліна, лагчына ў гарах’. Бязафіксны назоўнік ад *пралагаць, параўн. пралажыць < лажыць (гл.). Разыходжанні ў семантыцы ўказваюць на самастойнае ўтварэнне пры прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі.
Прало́г2 ’уступная частка літаратурнага ці музычнага твора’ (ТСБМ). Праз рус.пролог ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 85) з ням.Prolog або франц.prologue, якія, у сваю чаргу, праз лац.prologus узыходзяць да грэч.πρόλογος (гл. Фасмер, 3, 375).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́паць1 ‘абставіны, адходы пры трапанні лёну, з якіх прадуць альбо шыюць коўдру’ (Жд. 1). Назоўнік са значэннем зборнасці ад трапа́ць1, гл.
Трэ́паць2 ‘трапаць’ (ПСл). Гл. тропаць, трапа́ць2. Сюды ж таксама трэ́пліць ‘стрыжэ вушамі (пра каня)’ (хопім., ЛА, 1), стрэ́пая ‘тс’ з s‑mobile (іўеў, там жа), тро́пае ‘тс’ (бялын., чач., там жа), тро́пая ‘тс’ (бых., там жа), трёпъіць ‘тс’ (касцюк., там жа) з другой ступенню чаргавання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іва́н-трава́ ’кветкі, якія рвалі на Івана–Купалу і ставілі на кут’ (Сцяшк. МГ). Назва ива́н‑трава́ шырока вядома ў рус. гаворках: кур. ’Chrysanthemum Leucanthemum’, алан., дан. ’Epilobium angustifolium’, наўг. ’Pedicularis palustris’, перм. ’Centaurea sibirica’, укр.іва́н‑зі́лля ’расліна Hysopus offic.’ (Грынч.); параўн. таксама рус.ива́н‑чай, укр.іва́н‑чай. Відаць, узыходзіць да выразу *Івань трава, утворанага паводле архаічнай мадэлі «прыналежны прыметнік + назоўнік»; аб структуры гэтай мадэлі гл. Мяркулава, Очерки, 130.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
üben
1.vt
1) практыкава́ць
2) абазначае дзеянне, на характар якога ўказвае назоўнік:
Klavíer ~ (і)гра́ць [практыкава́ць] на рая́лі;
Gedúld ~ праяўля́ць цярплі́васць;
Kritík ~ (an D) крытыкава́ць (каго-н., што-н.)
2.~, sich (in D) практыкава́цца (у чым-н.); трэнірава́ць (што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)