Бой у розных значэннях ’бітва і г. д.’ Рус. бой, укр. бій, польск. bój, чэш. boj, балг. бой, серб.-харв. бо̑ј і г. д. Прасл. bojь. Аблаутная форма да прасл. дзеяслова *biti ’біць’ (гл.; там і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)