назо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У граматыцы: часціна мовы, якая абазначае прадмет або апрадмечанае паняцце, мае катэгорыю роду і змяняецца па склонах і ліках.

2. У матэматыцы: лік у простых дробах, які паказвае, на колькі частак падзелена адзінка.

|| прым. назо́ўнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назо́ўнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. назо́ўнік назо́ўнікі
Р. назо́ўніка назо́ўнікаў
Д. назо́ўніку назо́ўнікам
В. назо́ўнік назо́ўнікі
Т. назо́ўнікам назо́ўнікамі
М. назо́ўніку назо́ўніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

назо́ўнік м.

1. грам. и́мя существи́тельное;

2. мат. знамена́тель;

прыве́сці да аднаго́ (агу́льнага) ~ка — привести́ к одному́ (о́бщему) знамена́телю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назо́ўнік, ‑а, м.

1. Часціна мовы, якая абазначае прадмет, мае катэгорыю роду і змяняецца па склонах і ліках.

2. У матэматыцы — лік у дробах, які паказвае, на колькі частак падзелена адзінка.

•••

Прывесці да агульнага назоўніка гл. прывесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Назоўнік. Гл. назоўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

множналі́кавы, -ая, -ае.

У выразе: множналікавы назоўнікназоўнік, які ўжыв. толькі ў форме множнага ліку, напр.: вароты, сані, шахматы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддзеясло́ўны, -ая, -ае.

У граматыцы: утвораны ад дзеяслова.

А. назоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У матэматыцы: лік у простых дробах, які стаіць над рысай і паказвае, з колькіх долей складаецца дроб; проціл. назоўнік.

У дробе 3/5 л. 3, а назоўнік 5.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дроб², -у, мн. -ы, -аў, м.

Лік, прадстаўлены ў выглядзе частак адзінкі.

Бясконцы дзесятковы дроб — дроб, у запісе якога пасля коскі знаходзіцца бясконцая колькасць лічбаў.

Правільны дроб — дроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.

Няправільны дроб — дроб, у якім лічнік большы за назоўнік.

Дзесятковы дроб — дроб, назоўнік якога з’яўляецца цэлай ступенню ліку дзесяць.

|| прым. дро́бавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзіночналі́кавы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: адзіночналікавы назоўнікназоўнік, які ўжываецца толькі ў адзіночным ліку, напрыклад: пух, мяса, помста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)