Дарашэвічы (прыст., в., Петрыкаўскі р-н) 4/148; 5/594; 7/193; 8/425 (к.); 11/179
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дзяражычы (прыст., в.) 2/377 (к.); 4/221, 373; 6/420 (к.); 7/267, 561; 9/349
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
◎ Прабі́нда экспр. ’дасціпны’ (смаляв., Сл. ПЗБ.). Значэнне, мабыць, вызначана недакладна, параўн.: я прабінда была, усюды залезу, г. зн. ’пралаза, пройда і г. д.’ Дэрыват ад бінда (гл.) з прыст. пра-, якая — з семантычна блізкіх пракуда, пралаза і да т. п., параўн. біпды біць ’гультайнічаць’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суня́ць ’стрымаць, спыніць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Янк. 2, Сл. ПЗБ), ’уціхамірыць, супакоіць’ (Сержп. Прымхі), суня́цца ’спыніцца’, ’супакоіцца’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.; асіп., Буз.), суніма́ць ’супакойваць’ (Гарэц., ТС), суніма́цца ’спыняцца, супакойвацца’ (ТСБМ, Некр., Сержп. Прымхі). З прыст. су- і коранем *jęti, jьmu, гл. няць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суку́пны ’сумесны, агульны, аб’яднаны’ (ТСБМ). Дзеепрыметнік, утвораны ад дзеяслова ку́піць ’збіраць у адно’ (Ласт.) з прыст. су-; аднак адсутнасць утварэнняў тыпу *сукупіць або *сукупа схіляе да думкі пра няпоўную кальку з рус. совокупный ’агульны, злучаны ў адно’ (з ц.-слав., гл. Фасмер, 3, 705). Гл. купа 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суту́лы ’пахілы, згорблены’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ’магутны’ (Вруб.), сюды ж су́тулаваты, сутулава́сты, суту́лісты ’прыгорблены’ (Сл. ПЗБ); укр. суту́лий, рус. суту́лый ’тс’. Утворана пры дапамозе прыст. су- ад асновы тул‑, параўн. тулава, туліцца, гл. Фасмер, 3, 811; ЕСУМ, 5, 485. Значэнне ’магутны’, відаць, на базе ’прысадзісты, каржакаваты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́хад 1 ’рэшткі пры ўзважванні бульбы, мукі і інш.’ (паўн.-усх., КЭС). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай лрыст. по-, параўн. адыход, адход ’рэшткі чаго-небудзь’.
◎ По́хад 2 ’месца над асеццю’ (Мат. Маг.), ’яма перад печкай у асеці’ (Мат. Гом., Бяльк.). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай прыст. wo-, аднак матывацыя застаецца нявысветленай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаўрэ́лы ‘закарэлы, заскарузлы’ (Касп.). Як відаць з ілюстрацыі не купляй скаўрэлага парасёнка, гутарка, відавочна, ідзе не толькі аб закарэлым, але і аб худым, хілым парасяці. У такім выпадку тут, магчыма, кантамінацыя карэлы (гл.) і чаўрэ́ць ‘станавіцца хілым, вянуць, сохнуць’ (гл.), што дае *скаўрэць, якое ўтворана з прыст. с‑ ад кара́ (гл.) г. зн. ‘пакрыцца карой’, перан. ‘захірэць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́ручыць (БРС, Бяльк., Яруш.). Рус. вы́ручить, укр. ви́ручити. Ст.-рус. вытворнае з прыст. вы‑ ад згубленага ручити ’паручыцца’, якое ад рука (Сразнеўскі, 3, 200). Булахоўскі (Деэтимологизация, 187) лічыць, што зыходным быў вобраз ’падаць руку выратавання’. Значэнне ’выручыць грошы’ ўзнікла лексіка-семантычным спосабам на базе першага значэння і, як лічыць Булахоўскі (там жа), праз прамежкавае прадстаўленне ’выратавацца ад страты’ (Шанскі, 1, В, 231).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сукро́мна ’скрытна, хаваючыся’ (Сцяшк.), ’тайком’ (Адм.). Укр. сукро́мий ’асобны’, чэш. soukromý ’прыватны, адасоблены’, славац. súkromný ’тс’. З іншай прыст. рус. укро́мно, укро́мный, рус.-ц.-слав. укромъ ’край, рубеж’, укромьнъ ’крайні’ (Кірыла Тураўскі). Дэрываты ад прасл. *kroma ’частка, край’ (гл. кром 2); гл. яшчэ Фасмер, 4, 157. Інакш Борысь (Prefiks., 120), які прасл. *sǫkromъ разглядае як дэрыват, суадносны з дзеясловам *sǫkromiti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)