2. Невялікая застава, плаціна (Нас., Крыч., Нас. АУ).
3.Пляцень цераз рэчку; выхад з возера, старыка для лоўлі рыбы нератам (Ветк., Стол.). Тое ж гаток (Жытк., Кар., Сал., Стол.).
4. Дарога на балоцістым, нізкім месцы з ламачча, галля і зямлі (Стол.). Тое ж гаток (Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Клець ’сялянскі будынак для захавання маёмасці; свіран, кладоўка’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., ДАБМ, Тарнацкі, П. С., Шушк., Бломкв., Сержп. Грам., Сержп. Прымхі, Нік. Очерки, Бяльк., Яруш., Нар. словатв., Сцяшк., Грыг., Мал., Шн., Некр., Хар., Сержп., Маш., Гарэц.). Укр.кліть, рус.клеть, балг.клет, макед.клед, серб.-харв.кле̑т, славен.klét, польск.kleć, чэш.klec. У гэтых паралелях адзначаецца тры асноўныя значэнні: ’сялянскі будынак для захавання маёмасці, свіран’, ’часовае памяшканне, прыбудова’, ’хаціна, будан’. Першае значэнне адзначана практычна ва ўсіх славянскіх мовах, другое і трэцяе пераважна на сербска-харвацкай, рускай і польскай тэрыторыях. Унутраную форму зберагло толькі серб.-харв.кле̑т ’будан, сплецены з прутоў’. Аб той жа ўнутранай форме сведчаць значэнні прасл.klětъkа ’клетка для птушак і жывёл’. На гэтай аснове рэканструюецца прасл.klětь ’будан, складзены з жэрдак і аплецены прутамі’. Таму нельга пагадзіцца з рэканструкцыяй Махэка (ВЯ, 1957, I, 97), які бачыць у аснове першаснага значэння ’зруб у якасці свірана’. У сувязі з гэтым узнікае праблема адносін прасл.klětь да літ.klė́tis ’кладоўка, свіран’, лат.klēts ’тс’. Эндзелін (Мюленбах-Эндзелін, 2, 225) лічыць іх генетычна тоеснымі са славянскімі. У якасці крытэрыю ён прыводзіць архаічнасць вакалізму, але такі вакалізм вядомы і ў пазнейшых запазычаннях з усходнеславянскіх моў. Лінгвагеаграфічны крытэрый сведчыць аб другаснасці літ.klė́tis і яго запазычання з перыферыйнага польскага дыялекту. Што датычыць прасл.klětь, то яго спрадвечнасць давесці цяжка. Версія Махэка (цыт. праца) klětь < *klēu̯‑ti фанетычна і семантычна неверагодная (першаснае значэнне ’сціскаць, зачыняць’). Семантыка прасл.klětь добра адпавядае семантыцы і.-е.k̑lei̯ (’прыстаўляць, прыхіляць’, ’будан з жэрдак’, ’краты’), але фанетыка застаецца нявытлумачанай. Яшчэ Шахматаў (AfSlPh, 33, 90) выказаў гіпотэзу аб кельцкай крыніцы славянскага слова. Параўн. ст.-ірл.clíath ’пляцень, краты’, clíthar ’хаціна’, гал.*klēta ’пляцень, краты’. Кельцкія словы ў адрозненне ад славянскіх маюць надзейную індаеўрапейскую этымалогію і зыходзяць да архетыпа *k̑lei‑t (і.-е.ei > пракельц.ē): гоц.hleiþra ’будан’, ст.-грэч.κλισία (< *klitia ’тс’), літ.šlitìs ’адрына’. У аснове гэтай групы паралелей ляжыць і.-е.k̑lei са значэннем ’пакласці, прыхіліць’ (ст.-інд.śrayate, ст.-грэч.κλίνω, лац.clino і інш.). Апрача гэтага, індаеўрапейскія паралелі маюць яшчэ значэнне ’лесвіца’ (ст.-грэч.κλίμαξ, ∼ ням.Leiter, літ.šlìtė) і ’пляцень’ (ірл.clíath, лат.slits). Такім чынам, прасл.klětь адлюстроўвае кельцкую фанетыку (k < k̑ і ē < еі) і семантыку (Мартынаў, SO, 29, I/2, 161–164; Мартынаў, Язык, 38–42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перала́з, пэрэла́зы ’ход цераз паркан, плот’ (Нас., ТСБМ, Гарэц., Янк. 3., Бес., Федар., Касп., Растарг.), ’лавачка ў плоце ў тым месцы, дзе пералазяць праз яго’ (зах.-палес., Нар. сл.; ТС), ’плот з жэрдак’ (ц.-палес., Нар. сл.; драг., Сл. Брэс.; Ян.; пін., іван., ЛА, 4); ’месца ў плоце, дзе пералазяць’ (усх.-палес., Нар. сл.); ’нізкая агароджа вакол пчальніка’ (Нас.); перала́зы ’варотны ў двор’ (Сцяшк. Сл.). Укр.перела́з ’месца, дзе пералазяць праз пляцень’; рус.перела́з ’лавачка ў плоце, дзе пералазяць’; польск.prełaz ’месца, дзе пералазяць; лавачка, сходцы для пералазання на другі бок’, н.-луж.pśelězk, чэш.přelez, přílazek, славац.prielaz ’тс’, славен.prelàz ’горны праход, перавал’, серб.-харв.пре́лаз ’пераход, пераезд; брод’, макед.прелез ’лаз, пралаз’, балг.пре́лез ’пералаз, пераезд, пераход’. Прасл.*per‑lazъ/per‑lězъ. Да пера- і ле́зці, ла́зіць, ла́заць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Астро́г, вастро́г. Рус.остро́г ’частакол, умацаваны гарадок, турма’, укр.остріг ’пляцень з крышай’, турма’, польск.ostróg ’частакол, умацаванае месца, замак, ’турма ў царскай Расіі’ (гэта значэнне, відаць, з усходнеславянскіх моў), чэш., славац.ostroh ’адгор’е, мыс’ (параўн. рус.отрог, рус.дыял.острог ’мыс’), славен.ostròg ’умацаванае месца’. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел.острогъ ’частакол, умацаванае месца’. Міклашыч (293), Гараеў (243), Мікала (IF, 6, 350), Зубаты (Studie, 1, 2, 171) адносілі да кораня слова сцерагчы, што фанетычна недакладна; Махэк₂ (420) выводзіць з ostožiti (гл. астожжа) з пазнейшай кантамінацыяй з востры. Мейе (Études, 354). Праабражэнскі (1, 666–667), Фасмер (3, 166) (дзе гл. іншую літаратуру) звязваюць з *ostr‑. Суфікс ‑g‑ яшчэ ў вярыга і інш. Па Фасмеру першапачатковае значэнне ’вострае’, адкуль, можна вывесці і ’мыс’, і гару’, і інш. Аднак больш верагодна дапушчэнне Праабражэнскага пра тое, што першапачаткова размова ішла пра плот з вострымі коллямі. Гл. астрога. Тады чэш., славац. і рус. паралелі не трэба атаясамліваць з гэтым словам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераплёт, параплёт, пераплют ’рашотка, рама, агароджа з перакрыжаваных перакладзін’ (ТСБМ, Янк. 2, усх.-палес., Шушк., Мат. Гом.), ’перапляценне, на якое кладуцца жэрдкі ў агароджы’ (віл., глыб., Сл. ПЗБ), ’плот-частакол’ (усх.-палес., Нар. сл.); пераплёт, пераплёціна ’пярэвітка’ (паўн.- і ўсх.-бел., ЛА, 4), пераплёт ’край бёрда (прадаўгаваты)’ (ветк., Мат. Гом.), перэплёты ’абмоткі трысцін у бёрдзе’ (ТС), ’плецены перадок у санях’, ’аснова лапця’ (рагач., светлаг., Мат. Гом.), пераплёт ’латы ў страсе’ (слуц., ЛА, 4), ’жэрдка для прыціскання саломы на страсе’ (усх.-палес., Нар. сл.), ’аснова страхі з гарызантальных жэрдак, прывязаных да крукоў бярозавым віццём ці лазой’ (Растарг.), піряплёціна ’лата, пераплеціна’, ’непрыемнасць’ (Бяльк.). Рус.переплёт, переплёты ’пляцень з тонкіх калочкаў’, ’колцы з прутоў у бучы’, ’тонкая перагародка ў засеку’; польск.przeplot ’перапляценне, пераплётная рэч, месца перапляцення’, przeplota ’лаза, якой прывязваюцца калкі ў плоце’; серб.-харв.пре́плет ’перапляценне, спляценне’. Прасл.*per‑pletъ, утворанае ад дзеяслова *per‑pletti (аснова *plet‑) > *per‑plesti > перапле́сці. Да пера- і пле́сці (гл.).
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Лясёнка ’радняная посцілка ці абрус, у якіх носяць з поля сена, салому, траву, пераносяць груз за плячамі’ (Янк. 1, Жд. 1, Шат., Бяльк.; асіп., ДАБМ, к. 254; пух., З нар. сл.; асіп., Шатал.; іўеў., Сцяшк. Сл.); ’невялікі вышыты дыванок’ (Новы Двор пад Мінскам, КЭС). Генетычна ўзыходзіць да прасл.lěsa ’пляцёнка з галінак, прутоў для розных мэт, пляцень, вароты, краты’ (укр.лі́са, ліса́, рус.леса́, ст.-рус.лѣса, леса, лесы; польск.lasa, ст.-польск.lasy, ст.-н.-луж.lěsa, в.-луж.lěsa, чэш.lísa, мар.ľésa, славац.lesa, lésa, liesa, славен.lẹ́sa, серб.-харв.ljȅsa, макед.леса, балг.леса́, ля́са, ле́са, леси, лесич, ц.-слав.лѣса), якому адпавядаюць лат.lę̃sa ’сплеценыя расліны на паверхні вады’, lę̂sa ’пасцель з ільну, збажыны (снапоў)’, ’карэні раслін, якія зрасліся над вадой і ўтварылі слой’, lę̄ss ’тс’ (Сабалеўскі, РФВ, 15, 366; Брукнер, 290; Слаўскі, 4, 56–59; Мюленбах-Эндзелін, 2, 462). Фасмер (2, 485–486) мяркуе, што такое збліжэнне звязана з семантычнымі цяжкасцямі. Значэнне бел. лексемы ’посцілка’ развілося з прасл. ’пляцёнка з галінак’, трэба помніць аб тым, што ткацтва больш за ўсё нагадвае пляценне і, відавочна, узнікла з яго (Трубачоў, Ремесл. терм., 19).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЛЯЦЕ́ННЕ МАСТА́ЦКАЕ,
выраб рэчаў утылітарнага і дэкар. характару злучэннем палос эластычнага матэрыялу пад прамым ці косым вуглом; від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных мастацкіх промыслаў. Адрозніваюць П. ручное і машыннае. Матэрыялы для П. — лаза, салома, чарот, карані дрэў, лыка, мачала, бяроста, лучына, стружкі, дубцы арэшніку, ядлоўцу, рабіны, скура, ніткі і інш. У 1970—80-я г. шырока ўжываюцца і сінтэт. матэрыялы. Пашырана ў многіх народаў, папярэднічала ткацтву. Шырока вядома маст. пляценне народаў Усходу, а таксама пляценне карункаў у Расіі.
На Беларусі вядома з неаліту (выяўлены рэшткі сплеценых з лыка сетак, адбіткі плеценых вырабаў на гліне). Найб. захаваліся вырабы 19—1-й пал. 20 ст. Пашырана было пляценне з лазы. На Палессі з яе плялі агароджы (пляцень), сцены гасп. пабудоў. Простай, спіральнай, крыжовай, раброва-крыжовай тэхнікамі П. выраблялі лазовыя палукашкі для вазоў і саней, рыбалоўныя снасці (каробкі, бучы, венцеры), посуд на збожжа, агародніну (кашы, кашолкі, сявенькі, карзіны), мэблю (крэслы, калыскі, падстаўкі пад вазоны, карабы на бялізну) і інш. Разнастайным камбінаваннем тэхнік П. вызначаецца мэбля, кузавы выязных вазкоў. Каркас вязалі з тоўстых прутоў, якія скрыжоўваліся пад розным вуглом і ўтваралі розныя геам. фігуры, потым яго перапляталі тонкімі дубцамі, нярэдка чаргуючы белыя, ачышчаныя ад кары, з неакоранымі, таніравалі лазу ў больш цёмны колер, абпальвалі на агні, аздаблялі выпаленымі ўзорамі. Вырабамі мэблі з лазы славіліся майстры Магілёва, Гомеля, Суража (Віцебскі р-н), кузаваў — Давыд-Гарадка (Столінскі р-н), Лахвы (Лунінецкі р-н). З саламяных жгутоў, пераплеценых лазой, выраблялі шыяны, карабы, сявенькі, кублы, гарцы; з саломы плялі шкатулкі, цацкі, сумкі, капелюшы (гл.Саломка мастацкая). З сасновай лучыны (дранкі) выраблялі посуд на садавіну і гародніну, карабы для пераноскі сена (Паазер’е), з бяросты — заплечныя кашалі для збору грыбоў, сумкі, вярэнькі (Палессе), ёю ж апляталі ганчарны посуд для малака і малочных прадуктаў (берасцянкі). З рагозу (пераважна на Палессі) выраблялі лёгкія, эластычныя сумкі і кашолкі. Дробныя вырабы: каробачкі для рукадзелля, карзінкі, сумачкі, фруктоўніцы — плялі з карэньчыкаў хваёвых дрэў, арэшніку. З лыка, вяровак плялі лапці, са скуры дэталі конскай вупражы, бізуны. Узоры П. вызначаюцца прыгожым шахматным, спіральным, дыяганальным малюнкам. Вял. пашырэнне мела П. з тэкстыльных матэрыялаў: нітак, шнуроў, вяровак і інш.Найб. простым прыёмам з’яўляецца віццё (суканне) — злучэнне дзвюх ці болей пасмаў у шнур. Суканыя шнуры і вяровачкі выкарыстоўваліся як дэкар. элементы на адзенні (разнастайныя нашыўкі), абрусах, ручніках (для кутасоў, махроў). З каляровых нітак вілі шнуркі для завязак на адзенні і паяскоў. Плоскія пляцёнкі з трох (у выглядзе касы) і больш нітак выкарыстоўвалі для вырабу паясоў, завязак, шнуркоў, нашывак на адзенне. Больш складаны від пляцення засн. на выгінанні суцэльных нітак у петлі, якія пераплятаюцца паміж сабой удоўж і ўпоперак (вязанне). Разнастайныя рэчы утылітарнага і маст. характару вырабляліся ў тэхніцы вузельчыкавага П. — завязвання вузлоў рознай канфігурацыі. З дапамогай чаўнака (ігліцы) і дошчачкі вязалі рыбацкія сеткі (Паазер’е). Такім чынам сплеценыя сеткі, нацягнутыя на раму, прызначаныя для абрусаў, сурвэтаў, пакрывалаў, аздаблялі вышыўкай насцілам ці крыжыкам з каляровых шарсцяных нітак. З развіццём прамысловасці П. захоўваецца як від дэкар.-прыкладнога мастацтва і займае значнае месца ў маст. прамысловасці рэспублікі. Сурвэткі, абрусы, лазовыя кошыкі на садавіну і гародніну, цукерачніцы, хлебніцы, саламяныя капелюшы, шкатулкі і інш. плеценыя вырабы выпускаюць ф-кі маст. вырабаў. Некат. вытв. аб’яднанні вырабляюць мэблю з лазы. Шырокую папулярнасць набыло вузельчыкавае П. — макрамэ. Найб. вядомыя бел. майстры П.: Т.Агафоненка, К.Арцёменка, А.Белановіч, С.Галанчанка, В.Гаўрылюк, Л.Главацкая, М.Кулак, Н.Ліцюк, Л.Лось, У.Лук’янец, Г.Сапун, Л.Скрыпнічэнка, В.Сташкевіч, Т.Федаркова і інш.
Літ.:
Беларусы. Т. 1. Прамысловыя і рамесныя заняткі. Мн., 1995;
Сахута Я. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997.
Я.М.Сахута.
Да арт.Пляценне мастацкае. Саламяны посуд. 1-я пал. 20 ст. Цэнтральная Беларусь.Да арт.Пляценне мастацкае. Т.Агафоненка. Маска «Казёл». 1978.Да арт.Пляценне мастацкае. Посуд з сасновай лучыны. Вёска Шахноўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобл. 1982.