Астожжа ’месца, дзе быў стог’ (Бяльк.), рус. остожье ’лужок прыкладна на стог сена, пляцень вакол стага, падсцілка пад стог’, серб.-харв. о̀стожје шост, што служыць асновай для стага, стог’. Сюды ж, відаць, астэжа ’падмосткі пад стог’ (стол., ДАБМ, 878). Утворана, відаць, з цыркумфіксам о‑‑ije ад слова стог. Звычайна, словы з о‑ мелі значэнне наваколля, таму не выключана, што першаснае значэнне іменна: ’нейкая загарадка вакол (магчыма, будучага) стага’. Гл. стог.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)