Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пляце́нь (род. плятня́) м. плете́нь;
◊ наво́дзіць цень на п. — наводи́ть тень на плете́нь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пляце́нь, плятня, м.
Агароджа з пераплеценых тонкіх галін. Высокі лазовы пляцень, якім з усіх бакоў абгароджаны цесны дворык, здаўся Шыковічу крапасной сцяной, за якой нехта як бы хацеў схавацца ад людзей і свету.Шамякін.Лежачы за плятнём, Лявонка трывожна пазіраў на дашчаныя вароты, за якімі зніклі сябры.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пляце́ньмразм Fléchtzaun m -(e)s, -zäune; Hürde f -, -n (зчароту)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Пляце́нь, пле́цень, пле́цянь, плэтя́нык, пляціэ́нік ’агароджа з пераплётных тонкіх галін’ (ТСБМ; Бір.; Шушк.; Сцяшк. МГ; Шат.; Сл. ПЗБ; Мат. Гом.; ТС; Бяльк.; паўн.-ўсх., КЭС), ’агароджа з тонкіх кійкоў’ (брэсц., мін., маг., рэч., ЛА, 4), ’частакол, штакет’ (зах.-бел., в.-дзв., ЛА, 4), ’палукаш’ (мін., бярэз., ЛА, 4), пляце́ня ’плот з жэрдак’ (лун., ЛА, 4), пле́цень ’галлё, якім заплятаюць пляцень’, ’пляцёнка’, плецені́к ’хлеў з плятнёвымі сценамі’ (ТС). Укр.плеті́нь, рус.плетень ’агароджа’, польск.plecionka ’агароджа з яловых галін’, чэш.pleteň (ж. р.) ’што-небудзь сплеценае’. Пераважна ўсходнеславянскае *pletьnʼь ’сплеценая агароджа’ < і.-е.*plek‑te‑/o‑ > plesti > бел.пле́сці (гл.), параўн., аднак, балг.плете́н ’каса’, плетени́к ’сцяна з пераплётных галінкамі калоў’ (Радопы). Сюды ж: пліце́нь ’танец’ (б.-каш., рагач., Мат. Гом.), пляце́нь ’вязаная посцілка па ложак’ (капыл., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плете́ньпляце́нь, род. плятня́м.;
◊
наводи́ть тень на плете́нь наво́дзіць цень на пляце́нь.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Fléchtzaun
m -(e)s, -zäune пляце́нь
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wattle[ˈwɒtl]n.
1.пляце́нь
2. лазня́к, пруткі́
♦
a wattle and daub (hut) ма́занка (хата)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wicker[ˈwɪkə]n. хмызня́к; лазня́к (для пляцення);
a wicker chair пле́ценае крэ́сла;
a wicker fenceпляце́нь
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)