САКАЛО́ЎСКІ Уладзімір Лявонцьевіч (н. 4.6.1930, в. Мяльканавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1977). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1953). Настаўнічаў. У 1962—69 працаваў перакладчыкам у ГДР. Выкладаў ням. мову ў Рыжскім ін-це інжынераў грамадз. авіяцыі (1971—78). У 1977—91 (з перапынкам) супрацоўнік Ін-та л-ры АН Беларусі, у 1991—94 у Нац.навук.-асветным цэнтры імя Ф.Скарыны. З 1993 прэзідэнт Бел.-ням. асацыяцыі культ.-асв. ініцыятыў. Друкуецца з 1972. Даследуе ўзаемасувязі і распаўсюджанне бел. л-ры за мяжой (манаграфіі «Пара станаўлення: Вопыт параўнальнага вывучэння беларускай і некаторых класічных зарубежных літаратур», 1986; «Беларуская літаратура ў ГДР», 1988). Адзін з аўтараў даследавання «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (1988). Аўтар арт. пра Р.Абіхта, І.Бехера, Г.Бідэра, І.В.Гётэ, А.Макміліна, М.Маскаліка, М.Нага, Н.Рандава і інш. З 1995 на пасадзе праф. Бонскага ун-та выконвае тэму ў 3 т. «Беларусь і Германія: Інтэлектуальна-культурныя адносіны (1914—1941)» (т. 1, 2000). Уклаў зб. на ням. і бел. мовах «Беларускія апавяданні» (2000). На бел. мову пераклаў працу А.Цеханавецкага «Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме» (1993).
Літ.:
Уладзімір Сакалоўскі: Біябібліягр. нарыс. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́САЎ Алег Анатолевіч (7.8.1954, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. археолаг і гісторык архітэктуры, грамадска-паліт. дзеяч. Канд.гіст.н. (1981), дацэнт (2001). Скончыў БДУ (1976). З 1976 супрацоўнік, з 1980 начальнік археал. аддзела Бел. рэстаўрацыйнага праектнага ін-та. З 1995 у Бел. ун-це культуры (у 1996—98 дэкан ф-та бібліятэчна-інфармацыйных сістэм). Вывучае помнікі манум. дойлідства, матэрыяльную культуру Беларусі 11—18 ст. Распрацаваў методыку арх.-археал. вывучэння манум. помнікаў Беларусі. Праводзіў раскопкі помнікаў археалогіі і архітэктуры ў шэрагу бел. гарадоў. У 1990—96 дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. У 1991—96 нам. старшыні Камісіі Вярх. Савета па адукацыі, культуры і захаванні гіст. спадчыны. У 1992—95 старшыня, 1998—99 нам. старшыні Цэнтр. рады Бел.с.-д. грамады. З 1999 старшыня Т-вабел. мовы імя Ф.Скарыны.
Тв.:
Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв.: Архитектурно-археол. анализ. Мд., 1988;
Старажытны Мсціслаў. Мн., 1992 (разам з М.А.Ткачовым);
Беларускае кафлярства. Мд., 1993;
Стары замак у Гродне XI — XVIII стст. Мн., 1993 (разам з В.Е.Собалем, Н.І.Здановіч);
Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мн., 1994 (разам з Н.І.Здановіч, А.К.Краўцэвічам);
Манументальнае дойлідства Беларусі XI — XVIII стст.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦКЕ́ВІЧ Аляксандр Фёдаравіч (14.3.1923, в. Тартак Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 19.11.1995),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1969), праф. (1970). Засл. работнік Вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Рэсп. школу прапагандыстаў пры ЦККП(б)Б (1946), БДУ (1950). У 1946—58 на камсам. і парт. рабоце ў Івянецкім р-не, Баранавіцкім, Маладзечанскім абкомах КП(б)Б, заг. аддзела абл.газ. «Красное знамя» (г. Маладзечна). З 1961 навук.супрацоўнік Ін-та гісторыі АНБССР. З 1965 выкладчык Мінскага радыётэхнічнага, з 1973 заг. кафедры Бел.тэатр.-мастацкага, з 1977 — Бел.політэхн. ін-таў. Даследаваў гісторыю Кастр. рэвалюцыі 1917, польска-сав. вайну 1919—20, антыфаш. і партыз. рух у Вял.Айч. вайну, рэпрэсіі 1930—50-х г.
Тв.:
Польские интернационалисты в борьбе за власть Советов в Белоруссии. Мн., 1967;
Становление партизанского движения в Белоруссии и дружба народов СССР. Мн., 1980 (разам з Р.Р.Кручком);
Вдохновитель и организатор великой Победы. Мн., 1985 (разам з Г.А.Алдакушыным);
Солдат великих боев: Жизнь и деятельность Ф.Э.Дзержинского. 5 изд. Мн., 1987;
Арышты і дэпартацыі ў заходніх абласцях Беларусі (1939—1941 гг.) // Бел.гіст.часоп. 1994. № 1—2;
Аб раззбраенні груповак Арміі Краёвай у Нарачанскай і Налібоцкай пушчах (1943—1944) // Там жа. 1996. № 1, 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЦЭЛЕЎ Станіслаў Віктаравіч (н. 1.1.1925, в. Шарыбаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. гісторык культуры. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1980), д-ргіст.н. (1972), праф. (1992). Скончыў БДУ (1950) і Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1950). З 1953 у апараце ЦККПБ: інструктар, заг. сектара, нам.заг. аддзела, з 1965 заг. аддзела культуры. У 1976—94 дырэктар Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) АН Беларусі. У 1980—91 рэдактар навукова-метадычнага бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». З 1994 саветнік пры дырэкцыі, з 1997 гал.навук.супрацоўнікІМЭФ. З 1996 старшыня праўлення Бел. добраахвотнага т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры. Даследуе праблемы гісторыі і культуры Беларусі. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88; Дзярж. прэмія БССР 1990), гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94). Канд. у чл.ЦККПБ у 1966—76, дэп. Вярх. СаветаБССР у 1967—80.
Тв.:
Печать Советской Белоруссии: (Ист. очерк). Мн., 1967;
На путях строительства социализма: Печать Белоруссии в 1926—1937 гг.Мн., 1972;
К духовному расцвету: Ист. опыт развития бел. сов. культуры. Мн., 1974;
Художественная культура Белоруссии на современном этапе. Мн., 1978;
Печать Белоруссии в период развитого социализма. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАНО́ВІЧ Мікола (Мікалай Уладзіміравіч; 15.4.1902, в. Кляннік Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — кастр. 1944),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў гімназіі ў г. Чэрвень. З 1921 настаўнічаў, з 1928 супрацоўнікгаз. «Чырвоная змена». У 1933 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1956. З 1933 працаваў у газ. «Уральский рабочий», «Советский Дон». У Вял.Айч. вайну прапаў без вестак на фронце. Друкаваўся з 1922. Аўтар зб-каў апавяданняў «Золак» і «Радасць» (1926), «Крык працы» (1928), «Вясновы прамень» (1929). У апавяданнях, абразках, допісах і нататках выкрываў цемру, прымхі, п’янства, заклікаў моладзь разгортваць асв. работу. Жыццё і побыт старой і новай вёскі, цяжкая доля вясковай жанчыны, станаўленне новага чалавека, грамадз. вайна — тэмы апавяданняў 1920—30-х г., аповесцей «Мяцеліца», «У паўстанцаў» (абедзве 1930) і інш. Пераадольваючы наіўную рамантызацыю, маралізатарства, захапленне маладнякоўскай паэтыкай, авалодваў прынцыпамі рэаліст. адлюстравання рэчаіснасці (апавяданні «Светлая даль», «Кацярына», «Зімовымі досвіткамі» і інш.). У 1929 у газ. «Чырвоная змена» і «Савецкая Беларусь» апубл. урыўкі з раманаў «У дні барацьбы» і «Вяснянка», у 1931 у час. «Чырвоная Беларусь» — урывак з аповесці «Скарабея». Для яго прозы характэрны рамант. прыўзнятасць, жыццесцвярджальны пафас, лірызм, шчырасць. На бел. мову пераклаў аповесці «Ташкент — горад хлебны» А.Няверава, «Ударны атрад» А.Дончанкі, кн. Е.Ф.Бурчэ «Прыгоды ў паветры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДЗЕВІЧ Часлаў Іванавіч (20.3.1889, фальварак Кур’янаўшчына, цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — сак. 1942),
бел.тэатр. і грамадскі дзеяч. Брат Л.І.Родзевіча. Скончыў Віленскую сярэднюю хіміка-тэхнал. школу (1908), Новачаркаскі політэхн.ін-т. Удзельнік Першай бел.тэатр. вечарыны ў лют. 1910 у Вільні, уваходзіў у Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Першую беларускую трупу І.Буйніцкага. Адзін з заснавальнікаў Бел.т-ва дапамогі ахвярам 1-й сусв. вайны (1916—18) і Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства ў Петраградзе. У 1918 супрацоўнікБеларускага нацыянальнага камісарыята. У 1918—19 акцёр, камісар Беларускага савецкага тэатра, выкладчык Мінскага бел.пед. ін-та. У час польскай акупацыі 1919—20 чл. Мінскай бел. школьнай рады, заг. аддзела асветы Мінскага магістрата, старшыня Бел.тэатр. камісіі пры Часовым бел.нац. к-це. У 1920-я г. ўдзельнічаў у рабоце Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР, займаўся навук. даследаваннямі ў галіне прыродазнаўства пры Мінскай балотнай станцыі. З 1922 у Інбелкульце, з 1925 навук. сакратар с.-г. секцыі (з 1929 Бел.АН). У ліп. 1930 арыштаваны, асуджаны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і высланы на 5 гадоў у г. Саратаў (Расія). Рэабілітаваны ў 1957. Аўтар працы пра бел.нар. танцы, зб. «Песні з нотамі» (не захаваліся).
Літ.:
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983;
Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЛБІ (Philby) Кім (сапр. Гаральд Адрыян Расел; 1.1.1912, г. Амбала, Індыя — 11.5.1988),
адзін з найб. выдатных агентаў сав. знешняй разведкі, журналіст. З сям’і брыт. арыстакратаў. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1933), дзе стаў прыхільнікам сацыяліст. і камуніст. ідэй. Прадстаўнік лонданскай газ. «The Times («Часы») у Іспаніі ў час грамадз. вайны 1936—39. З сярэдзіны 1930-х г. да 1963 супрацоўнічаў з сав. разведкай (чл. «Кембрыджскай пяцёркі»). З 1940 адначасова супрацоўнікбрыт. разведкі (МІ 6), дзе спачатку працаваў у контрразведвальным падраздзяленні; з кастр. 1944 кіраўнік 9-га аддзела, з канца 1946 — бюро МІ 6 у Турцыі, з 1949 прадстаўнік МІ 6 пры Цэнтр.развед. упраўленні і Федэральным бюро расследаванняў ЗША (адна з найб. важных І адказных пасад у брыт. разведцы). У 1951 западозраны ў здрадзе і звольнены, але МІ 6, не маючы доказаў, і далей супрацоўнічала з ім як са сваім агентам. Да 1963 карэспандэнт вядучых брыт. выданняў у Бейруце (Ліван). Пад пагрозай выкрыцця і суда выехаў у СССР (1963), дзе і памёр. За гады дзейнасці Ф. сав. разведка атрымала ад яго каштоўныя звесткі аб планах Вялікабрытаніі адносна гітлераўскай Германіі, тайных аперацыях зах. спецслужб супраць сацыяліст. краін, сітуацыі на Б. Усходзе. Аўтар мемуараў.
Тв.:
Рус.пер. — Моя тайная война. М., 1989.
Літ.:
Найтли Ф. Ким Филби — супершпион КГБ: Пер. с англ.М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЛЬГІ́Н Васіль Віталевіч (13.1.1878, Кіеў — 15.2.1976),
расійскі паліт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Кіеўскі ун-т (1900). З пач. 1900-х г. адзін з лідэраў рус. манархісцкага руху на Украіне, супрацоўнік яго газ. «Киевлянин». Дэп. 2—4-й Дзярж. дум (1907—17), дзе быў адным з кіраўнікоў фракцыі нацыяналістаў. Удзел Ш. (артыкулы, выступленні) у грамадскай кампаніі 1912—13 у абарону кіеўскага яўрэя М.М.Бейліса, які быў абвінавачаны ў рытуальным забойстве хлопчыка-хрысціяніна (Бейліс апраўданы судом прысяжных), прывёў яго да разрыву з манархістамі і каштаваў яму 3-месячнага арышту. У час Лют. рэвалюцыі 1917 чл.Часовага камітэта Дзяржаўнай думы; 15.3.1917 разам з А.І.Гучковым выставіў імператару Мікалаю II патрабаванне Думы аб адрачэнні ад прастола. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 удзельнік белага руху, адзін з арганізатараў Добраахвотніцкай арміі ген. А.І.Дзянікіна. З 1920 у эміграцыі. У 1925—26 нелегальна наведаў СССР. З 1930-х г. жыў у Югаславіі, у 1937 адышоў ад паліт. дзейнасці. У 1944 арыштаваны сав. органамі бяспекі, вывезены ў СССР і асуджаны на 25 гадоў зняволення. У 1956 вызвалены, жыў у г. Уладзімір. У пач. 1960-х г. звярнуўся з 2 адкрытымі лістамі да рус. эміграцыі з заклікам адмовіцца ад варожых адносін да СССР. Аўтар кніг «Дні» (1925), «1920-ы год», «Тры сталіцы» (абедзве 1927).