Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЛО́ВА Таццяна Барысаўна (н. 18.8.1947, Мінск),
бел. геолаг, палеантолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (2003). Скончыла БДУ (1971). З 1976 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (з 1983 ст.навук.супрацоўнік, з 1997 вядучы навук.супрацоўнік). Навук. працы па палінастратыграфіі адкладаў, эвалюцыі флоры і расліннасці на працягу неагену і плейстацэну Беларусі, палеакліматычных рэканструкцый гэтых перыядаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫШО́НАК Алег Юр’евіч (н. 27.5.1957, г. Эльбланг, Польшча),
бел. гісторык у Польшчы, грамадска-паліт. дзеяч. Д-ргіст.н. (1996). Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1980). Супрацоўнікгіст. музея Кракава, навук.супрацоўнік Ягелонскага ун-та, з 1991 у Музеі войска ў Беластоку. Са студз. 1992 старшыня Гал. рады Беларускага дэмакратычнага аб’яднання, з 1993 у тыднёвіку «Ніва», з 1996 старшыня Бел.гіст.т-ва ў Польшчы. Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Даследуе гісторыю бел.нац. адраджэння, бел. войска, эміграцыі.
Тв.:
Беларуская эміграцыя // Беларускі каляндар на 1990 г. Беласток, 1990;
Народзіны беларускай нацыянальнай ідэі // Спадчына. 1992. № 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЧУ́ЛЬСКІ Васіль Фёдаравіч (9.8.1893, в. Навасады Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1973),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1946). Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1911—15), скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1918 супрацоўнік Белнацкома ў Маскве, у 1919—24 выкладчык у Слуцку, у 1925—33 навук.супрацоўнік Інбелкульта, АН Беларусі, у 1934—71 выкладчык ВНУ Масквы. Друкаваўся з 1927. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання твораў М.Багдановіча (т. 1—2, 1927—28), А.Гаруна (1929). Даследаваў сувязі «Слова аб палку Ігаравым» з бел. фальклорам. Аўтар артыкулаў, рэцэнзій па праблемах укр., рус. л-ры.
Тв.:
Тэхніка работы з кнігай. Мн., 1933;
Лісты В.Ф.Мачульскага да А.Я.Багдановіча // Шлях паэта. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫРМУ́НСКІ Аляксандр Мацвеевіч (11.6.1887, г. Бялінскі Пензенскай вобл., Расія — 9.5.1970),
бел. геолаг. Чл.-кар.АНБССР (1936), д-р геолага-мінералагічных н., праф. (1944). Скончыў Маск. ун-т (1913). З 1918 дацэнт Маск. горнай акадэміі. У 1927—41 у Геал. к-це ВСНГ, Мін-ве геалогіі СССР. У 1936—38 дырэктар Ін-та геалогіі і гідрагеалогіі АНБССР, заг. кафедры геалогіі БДУ. У 1943—45 кіраўнік геал. групы, у 1946—49 навук.супрацоўнік Ін-та геал. навук АНБССР. У 1949—51 супрацоўнікНДІ у Ленінградзе. На тэр. Беларусі праводзіў даследаванні па гідрагеалогіі, чацвярцічнай геалогіі, геамарфалогіі і тэктоніцы.
Тв.:
Принципы и методы составления карт четвертичных (антропозойских) отложений // Изв. АНБССР. Сер. геол. 1947. № 2;
Геологические особенности тектонических структур БССР. Ч. 1—2 // Там жа. 1948. № 5—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУГУРЭ́ВІЧ Эвалд Станіслававіч (н. 6.4.1931, с. Баркава Рэзекненскага р-на, Латвія),
латышскі археолаг. Чл.-кар.АН Латвіі (1989). Д-ргіст.н. (1984), праф. (1990). Скончыў Латвійскі ун-т (1956). З 1956 навук.супрацоўнікгіст. музея ў Рызе, з 1958 навук.супрацоўнік, з 1971 заг. аддзела археалогіі і антрапалогіі Ін-та гісторыі Латвійскай АН. Асн. кірункі навук. дзейнасці — археалогія жал. веку і сярэдневякоўя Латвіі, культ. сувязі Латвіі з суседнімі землямі, у т. л. Беларусі.
Тв.:
Восточная Латвия и соседние земли в X—XIII вв. Рига, 1965;
Состояние и задачи археологического изучения этногенеза балтских народов (разам з А.З.Таўтавічусам) // Из древнейшей истории балтских народов: (по данным археологии и антропологии). Рига, 1980;
Находки железных частей пахотных орудий 10—17 вв. в Восточной Прибалтике // Новое в археологии Прибалтики и соседних территорий: Сб. ст. Таллинн, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́СЕНКА Васіль Радзівонавіч (7.11.1899, г. Пётркаў-Трыбунальскі Лодзінскага ваяв., Польшча — 7.12.1972),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1947). Скончыў Маскоўскі археал.ін-т (1922), Смаленскі ун-т (1926). У 1929—41 навук.супрацоўнік Магілёўскага гіст. музея, выкладчык Магілёўскага пед. ін-та. З 1944 навук.супрацоўнік, у 1963—66 заг. сектара археалогіі Ін-та гісторыі АНБССР, выкладчык БДУ і Мінскага пед. ін-та. Даследаваў помнікі каменнага і жал. вякоў на тэр. Смаленскай і Магілёўскай абл. Першы пачаў вывучаць стараж. Мінск, дзе адкрыў драўляную гар. забудову, вулічныя маставыя з бярвён 11—13 ст., фундамент храма 12 ст. Выявіў шмат розных вырабаў гар. рамеснікаў, у т. л. залаты бранзалет са змяінымі галовамі. Вёў раскопкі ў Полацку, Ваўкавыску. Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя Мінска» (1967), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1972), «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭГА́К-ГАЛУБО́ВІЧ Гелена (1902, г. Івана-Франкоўск, Украіна — 1979),
бел. і польскі археолаг. Дацэнт (1956), праф. (1968). Скончыла Львоўскі ун-т (1930). З 1931 супрацоўнік кафедры археалогіі Віленскага ун-та, з 1940 — Літоўскага музея мастацтва. У 1945 супрацоўнік Ін-та гісторыі АНБССР. З канца 1945 ад’юнкт кафедры археалогіі Тарунскага, у 1950—56 — Вроцлаўскага ун-таў. У 1930-я г. разам з мужам У.Галубовічам праводзіла археал. раскопкі на тэр. Глыбоцкага, Лідскага, Міёрскага, Навагрудскага, Пастаўскага і інш. раёнаў каля в. Вята, Наўры, Паддубнікі, Чарневічы, Чурылава і інш.
Тв.:
Zabytki archeologiczne województwa Wileńskiego i Nowogródzkiego. Wilno, 1936;
Słowiańskie groby kurhanowe koło Czemiewicz w pow. Dziśnieńskim // Wiadomości archeologiczne. Warszawa, 1939. T. 16;
Славянские поселения правобережной Дисны в Вилейском округе БССР (разам з У.Галубовічам) // Краткие сообщения Ин-та истории материальной культуры АНСССР. М., 1945. Вып. 11.