Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
супрацо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Чалавек, які працуе разам з кім-н.
Супрацоўнікі аддзела.
2. Назва работнікаў некаторых спецыяльнасцей, а таксама ўвогуле служачых.
С. музея.
С. часопіса.
Літаратурны с.
○
Навуковы супрацоўнік — пасада супрацоўніка навукова-даследчай установы; асоба, якая займае гэтую пасаду.
|| ж.супрацо́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым.супрацо́ўніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
супрацо́ўнікм. сотру́дник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
супрацо́ўнік, ‑а, м.
1. Той, хто працуе разам з кім‑н., дапамагае каму‑н. у выкананні чаго‑н. Працаваць аднаму, без супрацоўнікаў. □ Добра было ў гэтай «Ітацы»: здавалася, што ўсе мы [акцёры] не толькі супрацоўнікі па рабоце, а і блізкая радня сям’і Буйніцкіх.«Полымя».
2. Той, хто працуе ў якой‑н. установе; служачы. Супрацоўнікі музея .. ветліва сустрэлі нас і ахвотна вадзілі па музеі.Пестрак.[Хірурга і хворага] праводзілі ўсе супрацоўнікі шпітал[я] і мясцовыя сяляне.Гурскі.// Асоба, якая прымае ўдзел як аўтар у рабоце перыядычнага або шматтомнага выдання. Супрацоўнік часопіса.
•••
Навуковы супрацоўнік — пасада супрацоўніка навукова-даследчай установы; асоба, якая займае гэтую пасаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Супрацо́ўнік ’той, хто працуе разам у якой-небудзь установе, служачы’ (ТСБМ, Ласт.), вытворныя супрацо́ўніцтва, супрацо́ўнічаць (там жа). З су- і кораня прац‑ (гл. праца); калька рус.сотру́дник, сотру́днтать і г. д. Параўн. сучаснае (адваротны дэрыват?) супра́ца ’супрацоўніцтва’ (Беларусіка, 19, 226).