супрацо́ўнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. супрацо́ўнік супрацо́ўнікі
Р. супрацо́ўніка супрацо́ўнікаў
Д. супрацо́ўніку супрацо́ўнікам
В. супрацо́ўніка супрацо́ўнікаў
Т. супрацо́ўнікам супрацо́ўнікамі
М. супрацо́ўніку супрацо́ўніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

супрацо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які працуе разам з кім-н.

Супрацоўнікі аддзела.

2. Назва работнікаў некаторых спецыяльнасцей, а таксама ўвогуле служачых.

С. музея.

С. часопіса.

Літаратурны с.

○

Навуковы супрацоўнік — пасада супрацоўніка навукова-даследчай установы; асоба, якая займае гэтую пасаду.

|| ж. супрацо́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. супрацо́ўніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацо́ўнік м. сотру́дник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супрацо́ўнік, ‑а, м.

1. Той, хто працуе разам з кім‑н., дапамагае каму‑н. у выкананні чаго‑н. Працаваць аднаму, без супрацоўнікаў. □ Добра было ў гэтай «Ітацы»: здавалася, што ўсе мы [акцёры] не толькі супрацоўнікі па рабоце, а і блізкая радня сям’і Буйніцкіх. «Полымя».

2. Той, хто працуе ў якой‑н. установе; служачы. Супрацоўнікі музея .. ветліва сустрэлі нас і ахвотна вадзілі па музеі. Пестрак. [Хірурга і хворага] праводзілі ўсе супрацоўнікі шпітал[я] і мясцовыя сяляне. Гурскі. // Асоба, якая прымае ўдзел як аўтар у рабоце перыядычнага або шматтомнага выдання. Супрацоўнік часопіса.

•••

Навуковы супрацоўнік — пасада супрацоўніка навукова-даследчай установы; асоба, якая займае гэтую пасаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Супрацо́ўнік ’той, хто працуе разам у якой-небудзь установе, служачы’ (ТСБМ, Ласт.), вытворныя супрацо́ўніцтва, супрацо́ўнічаць (там жа). З су- і кораня прац‑ (гл. праца); калька рус. сотру́дник, сотру́днтать і г. д. Параўн. сучаснае (адваротны дэрыват?) супра́ца ’супрацоўніцтва’ (Беларусіка, 19, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сотру́дник супрацо́ўнік, -ка м.;

нау́чный сотру́дник навуко́вы супрацо́ўнік, навуко́вец;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэс-аташэ́, нескл., м.

Супрацоўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва па пытаннях друку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архіва́рыус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Супрацоўнік архіва, хавальнік яго фондаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навуко́вец, -о́ўца, мн. -о́ўцы, -о́ўцаў, м.

Навуковы супрацоўнік, вучоны.

Вядомы н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нау́чный навуко́вы;

нау́чный сотру́дник навуко́вы супрацо́ўнік, навуко́вец.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)