супрацо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які працуе разам з кім-н. Супрацоўнікі аддзела.

2. Назва работнікаў некаторых спецыяльнасцей, а таксама ўвогуле служачых. С. музея. С. часопіса. Літаратурны с.

Навуковы супрацоўнік — пасада супрацоўніка навукова-даследчай установы; асоба, якая займае гэтую пасаду.

|| ж. супрацо́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. супрацо́ўніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)