ЦЭГА́К-ГАЛУБО́ВІЧ Гелена (1902, г. Івана-Франкоўск, Украіна — 1979),

бел. і польскі археолаг. Дацэнт (1956), праф. (1968). Скончыла Львоўскі ун-т (1930). З 1931 супрацоўнік кафедры археалогіі Віленскага ун-та, з 1940 — Літоўскага музея мастацтва. У 1945 супрацоўнік Ін-та гісторыі АН БССР. З канца 1945 ад’юнкт кафедры археалогіі Тарунскага, у 1950—56 — Вроцлаўскага ун-таў. У 1930-я г. разам з мужам У.Галубовічам праводзіла археал. раскопкі на тэр. Глыбоцкага, Лідскага, Міёрскага, Навагрудскага, Пастаўскага і інш. раёнаў каля в. Вята, Наўры, Паддубнікі, Чарневічы, Чурылава і інш.

Тв.:

Zabytki archeologiczne województwa Wileńskiego i Nowogródzkiego. Wilno, 1936;

Słowiańskie groby kurhanowe koło Czemiewicz w pow. Dziśnieńskim // Wiadomości archeologiczne. Warszawa, 1939. T. 16;

Славянские поселения правобережной Дисны в Вилейском округе БССР (разам з У.​Галубовічам) // Краткие сообщения Ин-та истории материальной культуры АН СССР. М., 1945. Вып. 11.

Л.​У.​Дучыц.

Г.Цэгак-Галубовіч.

т. 17, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)