КУР’Е́Р

(франц. courrier ад лац. curro бягу),

1) службовая асоба, якая развозіць спешныя даручэнні. Дыпламатычны К. — супрацоўнік Міністэрства замежных спраў, які перавозіць дыпламатычную пошту.

2) Пасыльны ва ўстанове, які разносіць службовыя паперы. Напр., К. рэдакцыі.

т. 9, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)