Недарэ́ка ’абмежаваны чалавек; заіка’ (Гарэц.), ’няўклюда, неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недарэ́кі ’неразумны, бесталковы; картавы, заікасты’ (Ян.), ’коснаязыкі’ (пух., Жыв. сл.), недарэ́члівы ’картавы, заікасты’ (Ян.), недарэ́чны ’няўдалы’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут змяшаліся розныя па паходжанню словы: адны ўтвораны на мясцовай глебе з неда- ’дастаткова’ і рэ́кці ’сказаць’ (гл.), другія хутчэй за ўсё запазычаны з польск. niedorzeczny ’неразумны, дурны, няўдалы’, што ўзыходзіць да спалучэння do rzeczy ’трапна, талкова’ з пэўнай фанетычнай адаптацыяй (так Кюнэ, Poln.) або ўтворана ў беларускай мове з аналагічнага спалучэння, параўн. дарэ́чы ’ў належны час, у належным месцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацэ́пніца ’памылка, дапушчаная пры ўвядзенні асновы ў бёрда’ (пух., Сл. ПЗБ). Магчыма, паланізм. Параўн. малапольск. росер, росера, podcepnica, pocepka, pocepucha, малапольск., маз., падляшск. росерпіса ’тс’. Не выключана, што гэта архаізм, які генетычна можна аднесці да прасл. čepati ’расшчапляць’, ’калоць’, сёръ: рус. цеп ’зеў у аснове, дзе ходзіць чаўнок пры тканні’, цвяр. цепы ’ніт’, польск. сер ’памылка, выкліканая тым, што праз ніт разам праходзяць дзве ніткі асновы; славен. сёр ’расколіна’, балг. цеп ’планачка паміж ніткамі асновы пры тканні’, цап ’планачка для ўтварэння зева ў кроснах’ (Трубачоў, Эт. сл., 3, 184–186).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёхаць ’плюхаць’ (ТСБМ, Клім., Растарг.), ’плёскаць’ (ТС), плёхацца ’плюхацца’ (Шат.; Растарг.; маст., пух., Сл. ПЗБ; сміл., Стан.), ’плёскацца’ (ТС), ’пялёскацца’ (люб., Жыв. НС), плёхнуць ’плюхнуць, выліць’ (Бяльк.), пліхну́ць ’плюхнуць, пырснуць’ (Касп.), плёхыньня, плёхкыньня ’плюханне’ (Юрч. СНЛ), плёхнуць ’плёснуць, плюхнуць’ (сміл., Стан.), плёшчыты ’шумець (пра ваду)’ (Сл. Брэс.), плёшчы́ты ’тс’ (пін., Нар. лекс.), плёхоті́ты ’тс’, ’бурчэць пры цячэнні’ (іван., ЛА, 5). Рус. плёхать, плеха́ть ’пырскаць, плёскаць’, плёхнулася, плехаться ’выплюхвацца’, н.-луж. plěšyś ’цячы, ліцца’, харв. plejati ’біць, удараць’. Да пле́скаць (гл.) з экспрэсіўнай зменай ск > х. Сюды ж плёха ’той, хто вымачыўся, плёскаючыся ў вадзе’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабо́та ’праца, занятак, дзейнасць’, ’прадукт працы’ (ТСБМ; шчуч., астрав., паст., віл., смарг., в.-дзв., брасл., мядз., лід., гродз., люб., пух., ігн., шальч., кам., Сл. ПЗБ; Бяльк.), робо́та ’праца; прылада працы’ (ТС), ст.-бел. робота, работа, работати, рус. рабо́та, укр. робо́та, польск., в.-луж., н.-луж. robota, чэш., славац. robota ’паншчына’, славен. robọ̑ta, серб. ра̀бота, ’паншчына’, харв. ràbota ’работа, праца’, балг. ра́бота. Прасл. *orbota ўзыходзіць да і.-е. *orbhos, роднаснага гоц. arbajþs ’патрэба, нястача’, ст.-в.-ням. ar(a)beit ’работа, нястача’, ням. Arbeit ’работа’ (Фасмер, 3, 427; Чарных 2, 91–92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Райду́н ’той, хто гаворыць інакш, з суседняй вёскі’, райдуны́ ’назва жыхароў суседняй вёскі, якія гавораць інакш’ (Сл. ПЗБ), райду́нка ’жанчына з іншай вёскі з іншай гаворкай’ (мсцісл., пух., Нар. сл.). Параўн. польск. жарг. rajdak, rajder, rajdyn, rajdowiec ’валацуга’. Магчыма, сувязь з ням. Rede ’маўленне, размова’, reden ’гаварыць, размаўляць’ (гл. райдоліць) і адсюль развіццё семантыкі ад ’гаварыць’, ’гаварыць інакш’ > ’той, хто інакш размаўляе’ > ’прыхадзень, іншы, немясцовы’ > ’вандроўнік, валацуга’. Менш верагодна першаснае ’чужак, прыхадзень’, што ў беларускую мову магло трапіць праз сучаснае польск. rajd ’паход’ і звязана з англ. raid ’набег, налёт, напад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыззё ’старое, падранае адзенне’, ’анучы’ (ТСБМ, чэрв., ст.-дар., паст., мядз., шум., глыб., Сл. ПЗБ), ры́ззе ’дранае, старое адзенне’ (Ян.; добр., калінк., жытк., хойн., добр., гом., ветк., светл.; Янк. 2; Яўс.), ри́ззе ’лахманы’ (Нас.), ры́зы ’рыззё’ (смарг., вільн., брасл., Сл. ПЗБ; Сцяшк., Інстр. 1, 81), ’парванае адзенне’ (Жд. I), ризи́на, ризи́нка ’дрэннае, падранае адзенне’ (Нас.), рызі́нка ’ануча, якою адцэджваюць чыгуны’ (Жд. 3), рызняке ’адзенне’ (пух., Сл. ПЗБ), ры́зьзе́ ’падраная вопратка’ (Янк. 2), ’лахманы’ (Яруш.; Гарэц.), рыззё ’парванае адзенне’ (Янк.), рызіна ’старая падраная вопратка’ (Янк. 2). Ад ры́за (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Самі́ца1 ’самка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’галоўны корань у дрэве’ (Сл. ПЗБ), самы́ця ’самка’ (Сл. Брэс.). Укр. сами́ця, польск. samice, чэш. samice, славац. samica, серб.-харв. са́міца ’самка птушак’, славен. samíca ’тс’. Прасл. *samica, дэрыват ад *samъ ’сам’ з суф. *‑ica, паралель да наз. м. р. *samьcь ’самец’ (SP, 1, 98; Махэк₂, 537). Улічваючы націск і лінгвагеаграфію, у бел. магчыма з польск. Гл. яшчэ Борысь, 538.

Самі́ца2 ’каўтун на галаве’, само́к2 ’вялікі камяк каўтуна на галаве’ (пух., З нар. сл.). Укр. са́мка ’дзіцячая хвароба’. Табуістычныя назвы ад саміца1, самок1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Семярня́ назоўнік з колькасным значэннем’ (Янк. 2), ‘лік сем’: нажала сем семярэнь (Барад.), ‘сямёрка’ (смарг., Сл. ПЗБ), семерня́ ‘семдзесят снапоў’ (ТС), семярэ́нька ‘тс’ (пух., Сл. ПЗБ), сюды ж семяры́цца ‘у сем разоў большым здавацца’ (Нас.). Параўн. укр. дыял. семерня́ ‘сямёра’. Вытворныя ад прасл. *sedmerъ, параўн. семяро́е ‘у сем разоў большае’ (Нас.), па тыпу пецярня. Значэнне ‘70 снапоў’, магчыма, вынік пропуску асноўнай адзінкі ўліку снапоў (= дзесятак). “Кратнасць” уласціва вытворным ад прасл. *sedmerъ у некаторым славянскіх мовах, параўн. в.-луж. sedmory ‘сямікратны’, што магчыма ў выніку скарачэння (пропуску) *kratъ ‘раз’, гл. ESJSt, 13, 797.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таска́ ’туга’ (пух., Сл. ПЗБ), таскава́ць ’тужыць па кімсьці без надзеі ўбачыцца’ (Пятк. 2), тоскова́ць ’тужыць, нудзіцца’ (ТС), таскава́ць ’тужыць, сумаваць’ (Ласт.). Укр. то́ска́ ’туга, сум’, рус. тоска́ ’тс’, стараж.-рус. тъска ’туга, неспакой’, тоска ’тс’, польск. tęsknić ’вельмі хацець убачыць кагосьці, дасягнуць чагосьці’, ст.-польск. tesknąć ’смуткаваць’, чэш. tesknit ’тс’, славац. teskniť ’тс’. Прасл. *tъska ’туга, сум’ адпавядае і.-е. *tus‑/*teus‑ ’апаражняць, спусташаць’; формы з ‑n‑ вытворныя ад *tъsknъ ’сумны, тужлівы’. Індаеўрапейскімі адпаведнікамі лічаць літ. taučiù, taũsti ’тужыць’, tautà ’туга’ (Фасмер, 4, 88; ЕСУМ, 5, 609; Борысь, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́спа

1. Пясчаны ўзгорак, востраў, суша сярод вады, лугу ці балота (БРС). Тое ж за́спа, за́сапка (Слаўг.).

2. Рухомая пясчаная дзюна ў выглядзе вострава сярод Нёмана (Гродна, Навагр.).

3. Высокі бераг ракі (Пух.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)