пух, -у, м.

1. Мяккія і тонкія валаскі пад пер’ем птушак, шэрсцю жывёл.

Гусіны п.

Казіны п.

2. Тонкія лёгкія валаскі на скуры твару, на целе.

П. на твары ў дзіцяці.

3. Тоненькія валаконцы на раслінах, пладах.

Тапаліны п.

Ні пуху ні пер’я (разм.) — пажаданне ўдачы.

У пух і прах (разм.) — зусім, канчаткова.

Разбіць у пух і прах.

|| памянш. пушо́к, -шку́, м. Над верхняй губой прабіваецца п.

|| прым. пухо́вы, -ая. -ае (да 1 знач.).

Пуховая хустка (з казінага пуху).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пух пух, род. пу́ху м.;

ко́зий пух казі́ны пух;

лебя́жий пух лебядзі́ны пух;

ры́льце в пуху́ ры́льца ў пуху́;

в пух и прах у пух і прах, нашчэ́нт, ушчэ́нт, датла́;

ни пу́ха, ни пера́ ні пу́ху, ні пе́р’я; ляшчы́ ды акуні́;

Ни пу́ха, ни пера́ — К чёрту Ры́бна вам — Хоць не ры́бна, зато́е ю́шна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

пух I (род. пу́ху) м. пух;

лебядзі́ны п. — лебя́жий пух;

ры́льца ў пуху́ — ры́льце в пуху́ (пушку́);

ні пу́ху ні пе́р’я! — ни пу́ха ни пера́!;

зямля́ пу́хам — (каму) земля́ пу́хом (кому);

у п. і прах — в пух и прах

пух II межд., разг. паф

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

пух 1, ‑у, м.

Вельмі дробныя, мяккія, тонкія валаскі на целе птушак, жывёл. Гусіны пух. Казіны пух. □ Праз некаторы час бераг пакрыўся пер’ем, як снегам, а пух насіўся воблакам. Маўр. // Мяккія кароткія валасы на твары, шыі, галаве чалавека. Тварам дзіцё горкае, белы пух пад носам, затое ў плячах ды ростам — рэдкі мужчына зраўняецца. Карамазаў. // Валаскі на насенні раслін, на паверхні сцябла або ліста. Брыгада, як адна сям’я, ішла па завадскім двары, любуючыся мяцеліцай тапалінага пуху. Шамякін. Пальчыкі згарнуліся ў кулачок, ад кволай кветкі засталося ў ім трошкі пуху. Брыль.

•••

Ні пуху ні пер’я! — нежаданне удачы, поспеху.

У пух і прах — зусім, канчаткова (разбіць, разнесці і пад.).

пух 2, выкл.

Разм. Слова, якое перадае гук стрэлу або падобны на яго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пух м

1. Dunen pl, Flaum m -(e)s;

гага́чы пух iderdaunen pl;

казі́ны пух Zegenwolle f -; Zegenflaum m;

вярблю́джы пух Kamlhaar n -(e)s;

2. бат Flaum m -(e)s;

ні пуху, ні пе́р’я разм Hals- und Binbruch!;

разбі́ць у пух і пе́р’е kurz und klein schlgen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Пух1 ’мяккія варсінкі; падсцілка шэрсці, поўсць’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. МГ, Бес., Сл. ПЗБ; ельск., Мат. Гом.), ’пер’е наогул’: гэто пух, у нас пе́рʼе не кажуць (ТС), ’пер’е (гусінае)’ (гом., Мат. Гом.), ’адходы пры паланні, мякіна’ (Нас.; ЛА, 2; Выг.; петрык., лун., брагін., Шатал.), ’абдзіркі ад круп, высеўкі’ (ПСл; ветк., Мат. Гом.), ’пушны хлеб’ (Нас. Сб.), мн. л. пу́шʼе ’пер’е’ (ТС), параўн. укр. пухпух, дробныя валаскі’, рус. пухпух; шалупінне з проса, мякіна’, польск. puch ’мяккае, дробнае пер’е, валаскі’, чэш. puch ’дробнае пер’е’, славен. puhпух, пушок; галаўня ў збожжы’, балг. пухпух’, макед. пувка ’чубок’. Прасл. *puxъ — аддзеяслоўны назоўнік, семантыка зыходнага дзеяслова ’дуць, дзьмуць’, параўн. пу́хаць ’выпускаць паветра; ферментаваць’ (гл.), польск. puchać ’пыхаць, пускаць дух’, харв. púhati ’тс’, славен. pūhati ’пыхаць, дуць, дымець’ (< *puxati); літаральна ’тое, што адлятае пры подыху (дыхання, ветру)’. Узводзяць да і.-е. *p(h)eu̯s‑ ’пыхаць, пухкаць’ імітатыўнага паходжання (Бязлай, 3, 134; Скок, 3, 70), параўн. санскр. púšyati ’паспяваць’, грэч. φῦσα ’пухір’, лац. pussula, pustula ’тс’; параўнанне з літ. paustìs ’шэрсць жывёлы’, зафіксаваным на Віленшчыне (гл. Фасмер, 3, 414; Сной, 514 і інш.), сумнеўнае, паколькі апошняе хутчэй за ўсё запазычана з бел. поўсць ’тс’ (< прасл. *pьlstь або *pl̥stь).

Пух2 ’агаткі, Antennaria dioica Gaertn.’ (віц., Кіс.). Да пух1, параўн. укр. пух ’расліна Eriophorum vaginatum L.’ і чэш. дыял. peři ’тс’, названых так з-за знешняга выгляду пладоў.

Пух3 — выклічнік, імітуе лопанне, стрэл і пад. (ТСБМ, ЭШ, Сл. ПЗБ; полац., мсцісл., Нар. лекс.). Гл. пу́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пухо́вы гл. пух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пушо́к гл. пух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

капу́ха, -і, ДМ -пу́се, мн. -і, -пу́х, ж. (разм.).

Жанчына, якая ўсё робіць марудна, вяла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

прыпу́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -пу́х, -хла; зак.

Трохі ўспухнуць.

Шчака прыпухла.

|| незак. прыпуха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)