Літр ’аб’ём і ёмістасць у 1000 см³’ (ТСБМ), літар (Сцяшк.), літра ’тс’ (Янк. 2, Бір., Мат. Гом.; пух. Сл. ПЗБ), ст.-бел. литра ’фунт’ (Зб. Крапіве, 293), ’12 маткоў прадзенага золата, шоўку’, ст.-рус. литра ’тс’. Лексема літр паходзіць з франц. litre ’1 літр’ < litron ’мера аб’ёму’ < с.-лац. litra ’мера вадкасці’ (Слаўскі, 4, 306). Літра ўзыходзіць да ст.-рус. литра, якое са ст.-слав. литра < ст.-грэч. λίτρα < іт. liþra, ідэнтычнае да лац. libra ’вага’, ’фунт’ (Фасмер, 2, 503).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)