◎Ле́яць ’ліць’ (чэрв., пух., бярэз., рагач., Сл. паўн.-зах.; кіраў., Нар. сл., ТС), смарг. лёіць (там жа). Укр. ліяти, ст.-рус. лѣхлти ’тс’, балг. леяй ’(ад)літы’ — з прасл. lejati — другасны дзеяслоў, утвораны пад уплывам формы цяперашняга часу leję ад першаснага Ibi̯ati, Ibję/ liti (Слаўскі, 4, 121). Сюды ж лея ’лівень’ (слуц., лельч., Сл. паўн.-зах., ТС), ’праліўны дождж’ (Сцяшк. Сл.; браг., Мат. Гом., Ян.) < прасл. leja, утворанае, як вея (гл.), і пераноснае ўздз. лея ’тоўстая жанчына’ (Жд. 2) у сэнсе ’залітая тлушчам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)