Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
брат, ‑а; мн. браты, ‑оў; м.
1. Кожны з сыноў у адносінах да другіх дзяцей гэтых жа бацькоў. Бацька.. [Марынкі], Раман Дзянісавіч, маці і малодшы брат Міша .. вячэралі.Хадкевіч.На другой палове [вагона] месціцца дзіцячы тапчан, тут жа спіць Міколаў старэйшы брат.Лынькоў.
2. Усякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, класавых інтарэсаў, становішча, умоў. Браты па класу. Браты-славяне. □ Дняпроўцы прынялі на сябе галоўны ўдар, уласнымі грудзьмі прыкрылі ўкраінскіх братоў.Шамякін.
3.Разм. Форма сяброўскага звароту да мужчыны. — Давай, брат, падкіну! — параўноўваючыся з салдатам, спыніў.. [шафёр] машыну.Васілевіч.[Карнейчык:] Я, брат, дарогу тут ведаю, заплюшчыўшы вочы магу патрапіць.Крапіва.
4. Член рэлігійнай секты; манах.
•••
Малочны брат (сястра) — сын (дачка) мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама гэтыя дзеці ў адносінах да дзяцей мамкі.
Ваш брат — вы і на вас падобныя. [Маеўскі:] — Мы людзі навучаныя не горш за вашага брата, салдата. Бачылі і не такое.Шамякін.
На брата — на кожнага. — Наташачка, золатка, слухай мяне, — верхаводзіў Лукаш, — па дзвесце на брата.Лобан.
Наш брат — я і на мяне падобныя. Таварышы давалі наказ: «Працуй шчыра, любі людзей, не падвядзі нашага брата, журналіста».Сергіевіч.
Ні брат ні сват — зусім чужы, ніякі не родны.
Ні свата ні брата — без родных, без сваякоў, без радні, адзінокі.
Сам чорт не браткаму — пра таго, хто ні ад каго, ні ад чаго не залежыць, каму ўсё лёгка даецца.
Свой брат — пра чалавека аднолькавага стану і становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нячы́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Брудны, неахайны. К твайму аконцу каля ганка Падходзіць варожыць цыганка ў лахмане зрэбным і нячыстым.Багдановіч.// Непрыбраны, засмечаны, запушчаны. Нячысты пакой.
2. Неаднародны, з дамешкам чаго‑н.; забруджаны. Нячысты спірт. Нячыстая вада.// Не чыстакроўнай пароды. Конь нячыстай пароды.// Мутны, няясны, невыразны (пра колер). Нячыстыя фарбы.// З прышчыкамі, вуграмі і пад. (пра скуру). Нячыстая скура па твары.
4.Разм. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак). У маёра голас пісклявы, у суседа яго — хрыплы, нячысты.Навуменка.[Колас:] — Ну, палепшу я радок ці два, гэта ж справы не ратуе. Сырызна застаецца сырызнай, мова нячыстая, верш недасканалы.Лужанін.
5.перан. Які не вызначаецца сумленнасцю, несумленны, здольны да машэнства. [Ладынін:] «Трэба сказаць Башлыку, каб прасачыў за гэтымі нарыхтоўшчыкамі сваімі. Нячыстыя, відаць, людзі».Шамякін.// Заснаваны на машэнстве; нячэсны. Цяпер новая думка кальнула.. [Зосю]: «Можа.. [Міхал] і тады ўжо ў якіх нячыстых авантурах быў?».Чорны.[Грэт] інстынктам адчула, што справа тут нячыстая.Маўр.
6. У некаторых рэлігійных вучэннях — непрыгодны, непажаданы богу, грэшны. [Сымон] даводзіў, што свіння для старазаконнікаў-яўрэяў — грэшная і нячыстая жывёла.Бядуля.
7.Разм. У забабонах — звязаны са злым духам, чараўніцтвам. Пятрусь і не думаў спыняць каня, скарэй бы ад гэтага нячыстага месца.Колас.//узнач.наз.нячы́сты, ‑ага, м. Злы дух, чорт. [Жонка брыгадзіра:] — Не сорам табе, і нячыстага не баішся ты.Мурашка.
•••
Нячыстая сілагл. сіла.
Нячысты духгл. дух.
Нячысты на руку — схільны да крадзяжу, махлярства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.што. Даць, прыдаць чаму‑н. якую‑н. форму, выгляд, якасць, уласцівасць і пад. Надаць законную сілу дакументу. Надаць бляск падлозе. □ Высокай каронай ляглі .. [валасы] вакол галавы, падалі твару адбітак нейкай асаблівай жаночай велічнасці.Васілевіч.— Ну, чым не палескія рабінзоны?! — стараючыся надаць свайму голасу бадзёрасць, прамовіў Андрэй.Скрыпка.
2.што. Надзяліць каго‑н. чым‑н. (званнем, правам, паўнамоцтвамі і пад.). Надаць чын капітана. □ — Чаму невясёлы? — запытаў я. — Вам жа першаму ў рэспубліцы надалі годнасць народнага артыста!Рамановіч.// Даць назву чаму‑н. Ах, гэты край нізін і круч, Равы, суглінкавыя пашы... Табе ў адзнаку — Беларусь Надалі назву продкі нашы.Таўбін.
3.перан.; што. Аднесціся, паставіцца да чаго‑н. так ці іначай. Назаўтра Кулікоўскі не бачыў Будніка, аднак не надаў гэтаму значэння.Галавач.Маці нібы і не чула ці не надала ўвагі.. [Міхасёвым] словам.Сіўцоў.
4.што і чаго. Павялічыць, зрабіць больш прыкметным што‑н. у кім‑, чым‑н. Надаць адвагі. Надаць сіл. □ Смелы тон слоў Закрэўскага і ўся яго вытрымка надалі фурманшчыку смеласць.Чорны.Сутычка з паліцыяй не спалохала рабочых, але абурыла і надала больш рашучасці.Шамякін.
5.безас. або ўспалучэннісасловамі «чорт», «чэрці» і пад., каму і зінф.Разм. Зрабіць што‑н. непатрэбнае, непажаданае, недарэчнае. [Дзед:] — Надалі чэрці Якушу звязацца з муляровай дачкой.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ядаві́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца ядам (у 1 знач.), здольны выклікаць атручэнне. Ядавітыя рэчывы. □ [Тварыцкага] на нямецкую вайну забралі былі. Там і атруцілі яму грудзі на век-вечны. — Газ ядавіты пускалі.Чорны.// Які змяшчае ў сабе яд. Бледная паганка — ядавіты грыб. □ Лугі, пашы.. часта бываюць засмечаны ядавітымі раслінамі.«Беларусь».// Які выдзяляе, выпускае яд, выпрацаваны спецыяльнымі органамі (пра жывёл). Ядавітыя змеі. Ядавіты павук каракурт.
2.Разм. Які непрыемна і раздражняльна ўздзейнічае на органы пачуццяў; едкі, пякучы. Ядавіты пах лаку. □ Не то рэдкі туман, не то слязлівая пялёнка, не то ядавіты дым з папялішчаў закрываў Грыпіне вочы.Мыслівец./ Пра яркі, рэзкі колер. Зыркаю на ядавітага колеру вадкасць, якая б’ецца аб сценкі бутэлькі, і мяне разбірае страх.Карпюк.//перан. Які тоіць у сабе пагрозу; небяспечны. Мы ўжо бачылі, што гэтае пытанне з’яўляецца асабліва ядавітым для філасофіі Маха і Авенарыуса.Ленін.
3.перан. Зласлівы, з’едлівы. Койфер з ядавітай іроніяй сказаў: — О, я цудоўна вас разумею, пан обер-лейтэнант. Вы ведалі ці здагадваліся аб гэтым палёце і, каб ратаваць сваё жыццё, уцяклі з вёскі...Шамякін./ Пра зласлівага, з’едлівага чалавека. — Ну, ты і ядавіты стаў, чорт гэтакі, — засмяяўся Сяргееў і ўзяў Валодзю за рукі.Федасеенка.// Які выражае зласлівасць, з’едлівасць. Немец за паліраваным сталом, здаецца, піў асалоду, гледзячы на Людмілу, на збітую Шуру. «Ну, што вы цяпер скажаце?» — пытаўся яго ядавіты позірк.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Той — указальны займеннік м. р., у дэйксісе характарызуе аддалены ў прасторы і часе прадмет або з’яву (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Некр. і Байк., Бяльк., Касп., Сл. ПЗБ, Бес., Ян.), тэй ’тс’ (Нас., Шымк. Собр.; бялын., Янк. Мат.; Бяльк., ПСл, Мат. Гом.; в.-дзв., Сл. ПЗБ, Растарг.), тый ’тс’ (арш., Мат.), тыт ’тс’ (віц., Шн., Песні), ст.-бел.той, тотъ, тый ’той’ (1340 г., КГС); сюды ж той эўфемістычна ’чорт’ (Ластоўскі, Выбр. тв.), тэй ’тс’: тэй, што казали (Растарг.), тэй замяняе назоўнік, ужыванне якога лічыцца непрыстойным (Нас.), тамто́й ’той’ (Бес.; пад уплывам польск.tamten ’тс’), той свет ’замагілле’ (ТСБМ, Федар. 4, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), той‑сёй ’хто-небудзь (у пералічэнні)’ (ТСБМ, Варл., Арх. Вяр.), тэй‑сей ’тс’ (Нас.), то́йчас ’неадкладна, зараз’ (Гарэц., Янк. 3.), тойча́с ’адразу’ (калінк., З нар. сл.; Сцяшк. Сл.), той год ’летась’ (Ян.). Параўн. укр.той, рус.дыял.той, стараж.-рус.тъи, польск.дыял.tyj, серб.-харв.та̑ј ’той, гэты’, балг.той ’ён’, дыял. ’той, гэты’, макед.тој ’той, гэты’, дыял. ’ён’, ст.-слав.тъи. Прасл.*tъjь паходзіць ад указальнага займенніка tъ, роднаснага літ.tas ’той, гэты’, узмоцненага апафанічным *jь пасля пераходу ъ > о. Ускладненасць іншымі займеннікамі або падваенне зыходнага можна бачыць у рэдкім ст.-бел.тось (XVI ст., Карскі 2–3, 194) і тотъ ’той’. Формы з ы тлумачацца аналогіяй з формамі мн. л. (Векслер, Гіст. 167), гл. тыя, а формы з э — уплывам канчаткаў прыметнікаў, што, зрэшты, дапускаецца для ўсіх формаў (Карскі 2–3, 53, 194), параўн. развіццё канцавых спалучэнняў *‑ъjь у розных крывіцкіх гаворках у ‑ой, ‑эй, ‑ый, адлюстраванае ў берасцяных граматах, гл. Залізняк, Слав. языкозн. X, 168. Меркаванні аб вывядзенні формаў на ‑эй, ‑ый з ‑ой, а таксама аб магчымым польскім уплыве (Сабалеўскі, ЖМНП, 1887, 251, 137 і наст.; Карскі 2–3, 154–155) не пераконваюць. Гл. таксама ESSJ SG, 2, 708 і наст.; Фасмер, 4, 89.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛЯХНО́ВІЧ (Францішак Каролевіч) (псеўд.Ю.Монвід і інш.; 9.3.1883, Вільня — 3.3.1944),
бел. драматург і тэатр. дзеяч, публіцыст, празаік. Скончыў драм. школу пры Муз. т-ве ў Варшаве (1907). З 1908 у Вільні, рэпарцёр газет, выдаваў польскі гумарыстычны тыднёвік «Perkunas» («Пяркунас»). Удзельнічаў у арганізацыі 1-й бел. вечарынкі ў Вільні, паставіў з драм. гуртком «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага, дзе выступаў і як акцёр. За арт. у «Пяркунасе» трапіў пад суд, хаваўся ў Кракаве, у Галіцыі, дзе быў акцёрам польск. правінц. труп. Пасля амністыі 1913 вярнуўся ў Вільню, але быў зняволены ў Лукішскую турму. У 1916 арганізаваў у Вільні тэатр. гурток, з якім паставіў напісаную ў турме ў 1914—15 сваю першую п’есу «На Антокалі» і інш. У 1917 настаўнік у дзіцячым прытулку, супрацоўнік бел.газ. «Гоман». З чэрв. 1918 у Мінску, акцёр і рэжысёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, Беларускага савецкага тэатра. З сак. 1919 у Вільні, выдаваў час.«Беларускае жыццё», спрабаваў арганізаваць тэатр. З восені 1919 дырэктар і рэжысёр Бел.нар.т-ра ў Мінску, дзе ставіў свае п’есы. З ліп. 1920 у Вільні, у 1921—23 рэдагаваў газ.«Беларускі звон». У ліст. 1926 прыехаў у Мінск на акад. канферэнцыю і адкрыццё БДТ-2 у Віцебск. У 1927 арыштаваны органамі АДПУ і прыгавораны да 10 гадоў высылкі на Салаўкі. У выніку абмену на вязня польскай турмы Б.Тарашкевіча ў вер. 1933 вярнуўся ў Вільню, супрацоўнічаў у газ. «Słowo» («Слова»). У 1940—41 на нелегальным становішчы. У 1942—44 у Вільні, рэдагаваў газ. «Беларускі голас». Забіты ў сваёй кватэры. Вядомы 18 п’ес Аляхновіча: «На вёсцы», «Бутрым Няміра» (абедзве нап. 1916), «Манька» (нап. 1917, 2-я рэд. «Дрыгва», 1925), «Базылішк» (нап. 1917), «Чорт і баба», «Страхі жыцця» (абедзве нап. 1918), «Дзядзька Якуб», «Цені» (нап. 1919), «Птушка шчасця», «Няскончаная драма» (абедзве нап. 1920), «Заручыны Паўлінкі» (1921), «Шчаслівы муж», «Пан міністр» (нап. 1922), «Круці не круці — трэба памярці» (1943) і інш. Яны адметныя сцэнічнасцю, фалькл. паэтыкай, напружанасцю і дынамізмам дзеяння, займальнай інтрыгаю, разнастайнасцю характараў, меладраматызмам. Гэта яркае тэатр. відовішча з музыкай, танцамі, песнямі. Некаторыя створаны па літ. творах («Бутрым Няміра» паводле легенды В.Ластоўскага «Каменная труна», «Лес шуміць» паводле аднайм. палескай легенды У.Караленкі, «Птушка шчасця» паводле камедыі К.Марашэўскага, «Заручыны Паўлінкі» створаны як заканчэнне купалаўскай «Паўлінкі»). Яго п’есы жанрава разнастайныя: сац. і бытавая драма, сатыр. і быт. камедыя, меладрама, фарс. У многіх адлюстравана мяшчанскае асяроддзе і яго трагедыя. У драме «Цені» — творы бел. дэкадансу — філас. канцэпцыя пра бездапаможнасць чалавека перад лёсам. Цэнтр. месца ў творчасці Аляхновіча займае «Няскончаная драма» (у многім аўтабіяграфічная, падзеі адбываюцца ў Вільні ў час акупацыі герм. войскам). У ёй аўтар супрацьпастаўляе два погляды на бел. ідэю, бел. адраджэнскі рух. У камедыі «Пан міністр» стварыў вобразы псеўдабеларускага дзеяча, кар’ерыста Філімона Пупкіна і настаўніка-адраджэнца Міколы Светляка. П’еса «Круці не круці — трэба памярці» — сцэнічны гратэск з вобразам смерці, алегорыяй тэрору ў часы сталінізму. Пісаў таксама аповесці, апавяданні, абразкі, вершы. У дакумент. аповесці-ўспамінах «У капцюрох ГПУ» (1937, пер. на 7 моў) упершыню ў бел. л-ры паказаў антычалавечую сутнасць сав. канцлагернай сістэмы. Аповесць «Страшны год» (1944) узнаўляе перажытае аўтарам у 1940—41. Кн. «Беларускі тэатр» (1924) пра гісторыю нац. сцэнічнага мастацтва ад старажытнасці да пач. 20 ст. П’есы Аляхновіча шырока ставіліся ў Зах. Беларусі, трупай У.Галубка. З 1994 зноў з’явіліся на бел. сцэне.
Тв.:
Калісь. Вільня, 1919;
Страхі жыцця. Вільня, 1919;
Цені. Мн., 1920;
Птушка шчасця. Вільня, 1922;
Шчаслівы муж. Вільня, 1922;
У лясным гушчары. Рыга, 1932;
Няскончаная драма // Полымя. 1992. № 5;
Пан міністар // Беларуская драматургія. Мн., 1994. Вып. 1;
У капцюрох ГПУ. Мн., 1994;
Круці не круці — трэба памярці // Тэатр. Беларусь. 1995. № 4.
Літ.:
Карский Е.Ф. Белорусы. Пг., 1922. Т. 3, вып. 3. С. 366—371;
Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992. С. 358—364;
Крывіцкі Л. Францішак Аляхновіч // Ніва. 1990. № 2—3;
Сабалеўскі А. Адметны след // Спадчына. 1990. № 3;
Яго ж. На адраджэнцкай хвалі // Полымя. 1992. № 5;
Бяляцкі А.«Як я памру...» // Маладосць. 1990. № 10;
Глыбінны У. Тэатр у гады нямецкай акупацыі // Тэатр. Беларусь. 1994. № 4;
Ковель У.А. Наватарскія тэндэнцыі ў беларускай драматургіі пачатку XX ст. (на прыкладзе п’есы Ф.Аляхновіча «Страхі жыцця») // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт.навук. 1994. № 4;
Яго ж. Жыцця няскончаная драма // Тэатр. Беларусь. 1995. № 4.