◎ Не́жыт ’насмарк’ (драг., Жыв. сл.), нажыць, ныжыд ’тс’ (брэсц., Сіг.; Мат. Брэст.), нёжыт ’высыпка на целе ў дзіцяці’ (петрык., Шатал.), нежытоука ’вялікая скула’ (лунін., Шатал.); ’скула, скулка’ (ТС), укр. нежит, нежить, нёжид ’насмарк’, рус. нежить ’сукравіца’, нёжид ’насмарк; сукравіца ў нябожчыкаў’, польск. nieżyt ’катар; боль; нарыў’, чэш. nežit, neżid ’фурункул’, серб.-харв. neżit, neżid ’абсцэс у вуху·’, neżić ’тс’, балг. нежит ’запаленне дзёснаў’, нёжет ’рана на дзёснах, рана на вымеш’ (радоп.). Шырокае распаўсюджанне сведчыць аб праславянскім паходжанні слова; звычайна разглядаецца як вытворнае ад *Ші ’жыць’, параўн. Махэк₂, 393, які на падставе чаргавання żi‑jgoi‑ (параўн. зажыцьäзагаіцца, аб ране) выводзіць зыходнае значэнне ’язва, якая не гоіцца’; формы з -d тлумачацца ад’ідэацыяй да żid (жыд); Скок, 3, 682 лічыць слова аднаго паходжання з фальклорным neżitak ’чорт, злы дух, які пасяляецца ў галаве’, адкуль і назва хваробы; параўн. таксама паўночнарускую агульную назву нячыстай сілы — нежить (гл. Черепанова, Мифол. лексика рус. Севера. Л., 1983, 67). Прынцыповую магчымасць такіх утварэнняў дэманструе нёжыцё ’ліхая доля, кепскае жыццё’ (слонім., Нар. словатв.), серб.-харв. neżitak ’неспакой, хваляванне, сварка’ і пад. Разам з тым нельга не звярнуць увагу на блізкасць да разглядаемых слоў літ. niežas ’сверб’, niežai ’кароста’, niežėti Свярбець, часацца’, man nosi niezeti ’ў мяне свярбіць нос’ і г. д., параўн. балг. радоп. нежети са ’загнойвацца (пра рану)’, тлумачэнне Герава да назвы хваробы нежит: «дзёсны зубоў робяцца чырвонымі і свярбяць» (Гераў, 6, 228, 314). З улікам гэтага збліжэнне з *žioeti можа мець народнаэтымалагічны і другасны характар. На гэтым фоне спроба вывесці ст.-бел. нежитъ ’катар, фурункул’ (з 1517 г.) са ст.-польск. nieżyt ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 130) здаецца непераканальнай.