Сто́лак ‘зэдлік, услончык’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Сцяшк.; петрык., Шатал.; Ян., Мат. Гом., Скарбы, Бяльк.; паст., ваўк., узд., беласт., Сл. ПЗБ), сто́лок ‘слон, табурэтка’ (ТС, Нар. словатв., ПСл.; стол., Нар. лекс.), сто́лок, сто́лка, сту́лка ‘зэдлік’ (Сл. Брэс.), сто́лкі ‘козлы’ (Сл. рэг. лекс.). З польск. stołek ‘табурэтка’. Польскае слова ўтворана ад stół, гл. Борысь, 579.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стры́ца, стры́чшка ‘калёсіка ў калаўроце з выемкай, на якую накладваецца шнур’ (Скарбы; свісл., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, да польск. stryk ‘шнур’ < ням. Strick ‘тс’, звязанага з Strang ‘шнур’ (Брукнер, 522), што ўяўляе семантычны перанос па сумежнасці. Параўн. польск. stryczek ‘шнурок, вяроўка’, ад якога ст.-бел. стричокъ ‘тс’ (Ст.-бел. лексікон), гл. Булыка, Лекс. запазыч., 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́піца ‘трубка, калодка ў коле’ (Бяльк.; круп., іўеў., брасл., Сл. ПЗБ; Дэмб. 2; мсцісл., З нар. сл.), сту́пка ‘тс’ (Мат. Гом.), сюды ж і ступі́ца ‘дэталь у жорнах, на якой трымаецца верхні камень’ (Скарбы). Рус. сту́пица ‘тс’. Да сту́па (гл.); да семантыкі параўн. значэнні сту́па ‘калода’, рус. сту́па ‘калода ў млыне’ і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́та 1 ’слата’, ’дождж са снегам’, ’непагадзь’, ’пляга’ (Сцяц.; Янк. БП; шчуч., дзятл., кобр., драг., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; Скарбы), ’ні то дождж, ні то снег’ (слонім., Нар. лекс.); ’слота’ (лях., зэльв., слонім., ЛА, 2). Ст.-бел. плюта ’непагадзь’ (1619 г.) са ст.-польск. pluta ’тс’, гэтаксама Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 21) узводзіць сучасныя словы да польск. pluta, якое Брукнер (419) выводзіць (у якасці скарочанага) з pluskota, а Банькоўскі (2, 613) і Ластоўскі (Крывіч, 4, 1923) — з прасл. *pľuta < pluskać < *plʼuskati > бел. плюскаць/ (гл.) < і.-е. *pleu‑t‑a < *płeu‑ ’імжэць (пра дождж)’.

Плю́та 2 ’шкодны, патайны, нядобразычлівы чалавек’ (Скарбы), плюпю ’дрэнны чалавек’ (маст., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. pinotas ’бадзяга’.

Плю́та 3, плютьла ’нястрыманы на язык — нясе лухту, гаворыць не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. plūota ’пляткар, паклёпнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́зма, плазьма ’плазам’ (Скарбы; Клім.; Сцяц.; ТС; драг., Сл. Брэс.), ’плоска’ (Нас.). Перааформленае на бел. глебе пла́зам паводле пла́жма́ (гл.). Сюды ж пла́зма, плазьма ’ніц’ (Сцяшк. Сл.; ЛА, 5), кантамінаванае пла́змам ’плазам’ (Ян.) з плазам і пла́зма. Адносна значэння ’ніц’ параўн. польск. (у В. Патоцкага і А. Міцкевіча) do nóg mu upadł płazem = plackiem ’распластацца бліном’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пласкуга́, плашчуга́, пло́ска ’пырнік з мяцёлкай’ (іўеў., дзятл., Сцяшк. Сл.), ’пустазелле (макрыца, крапіва) — корм свінням’ (Скарбы), плашчу́га ’брыца, Echinochloa crus gaili Roem.’ (гродз., мін., кобр., ЛА, 1), плашчыца ’тс’ (рас., тамсама). Польск. płoskur, płaskur, płoskurnica ’сорт пшаніцы, Tnticum squairrosum, ’ячмень-пласкун’, płascucha’пэўнае агароднае пустазелле’. Да плоскі (гл.). Названы паводле плоскай формы сцябла расліны (альбо коласа збожжавых).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шар ’корм для скаціны’ (Карскі, Труды, 415; Скарбы), ’грубы корм для жывёлы’ (Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ; воран., Шатал.), ’зялёная маса сумесна пасеяных вікі і аўса’ (Шчарб.), ’адходы, смецце’ (лід., Сл. ПЗБ), перан. ’тытунь’ (пасі., Сл. ПЗБ); сюды ж, відаць, патур (< пошыр < пошар) ’пацяруха’ (Мат. Гом.; Сцяшк. Сл.). З літ. pašaras ’корм’ < šerti ’карміць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 49). Гл. таксама пашары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуцалава́ты ’круглатвары, з тоўстым, шырокім тварам’ (Скарбы, Чэрн.), ’з адвіслымі шчокамі’ (слонім., Нар. лекс.), пуцалаваты ’мардаты’ (Сцяц.), пуцалаваценькі ’пухленькі’ (астрав., Сл. ПЗБ), параўн. польск. pucołowaty ’з тоўстымі шчокамі’, паводле Банькоўскага (2, 963), ад ст.-польск. дыял. pucoł, адлюстраванага ў анамастычных назвах. Да пу́ца ’морда’, пу́цы ’шчокі’ (гл.); пытанне пра запазычанне застаецца нявырашаным, параўн. і пуцайла ’таўстаморды чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сейм ‘саслоўна-прадстаўнічы орган у Рэчы Паспалітай’ (ТСБМ), се́ймік ‘зборка дэлегатаў ВКЛ перад сеймам у Варшаве’ (ТСБМ), се́юм ‘бяседа’ (Сл. Брэс.), сеймікаваць ‘радзіцца, меркаваць’ (Сцяшк. Сл.), сеймікава́цца ‘раіцца, дагаворвацца’ (стаўб., Нар. сл.), сэймікава́цца ‘тс’ (Скарбы), посемова́ць ‘параіцца’ (Сл. Брэс.). Ад ст.-бел. сеймъ, сэймъ, съемъ ‘тс’ з польск. sejm ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 34). Гл. сойм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́рнік 1 ’ежа з тварагу, падобная з выгляду на аладку’ (ТСБМ, Касп., Нік. Очерки), ’блін з тварагом’ (Ласт., Вешт.), рус. сы́рник ’тс’. Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік 2 ’клінковы мяшочак, клінок (для прыгатавання сыру)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Ян., Мат. Гом., Скарбы, Шатал.). Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік 3 ’садавіна’ (Барад.). Да сыры́ ў спецыфічным значэнні ’зялёны, няспелы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)