Плашчы́ца, плошчы́ця (płoščyća) ’клоп’ (Тарн.), параўн. польск. сілез. płoščyca, płoščka ’тс’; ст.-польск. płoszczyca (< *plosčica, Банькоўскі, 2, 628). Да плоскі, пласкі ’сплюснуты’, параўн. блашчыца ’клоп’ (гл.), параўн. яшчэ ст.-рус. площица ’клоп’, якое Німчук (Давньорус., 222) выводзіць з плоск‑ыи.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)