◎ Пуцалава́ты ’круглатвары, з тоўстым, шырокім тварам’ (Скарбы, Чэрн.), ’з адвіслымі шчокамі’ (слонім., Нар. лекс.), пуцалаваты ’мардаты’ (Сцяц.), пуцалаваценькі ’пухленькі’ (астрав., Сл. ПЗБ), параўн. польск. pucołowaty ’з тоўстымі шчокамі’, паводле Банькоўскага (2, 963), ад ст.-польск. дыял. pucoł, адлюстраванага ў анамастычных назвах. Да пу́ца ’морда’, пу́цы ’шчокі’ (гл.); пытанне пра запазычанне застаецца нявырашаным, параўн. і пуцайла ’таўстаморды чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)