Стры́ца, стры́чшка ‘калёсіка ў калаўроце з выемкай, на якую накладваецца шнур’ (Скарбы; свісл., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, да польск. stryk ‘шнур’ < ням. Strick ‘тс’, звязанага з Strang ‘шнур’ (Брукнер, 522), што ўяўляе семантычны перанос па сумежнасці. Параўн. польск. stryczek ‘шнурок, вяроўка’, ад якога ст.-бел. стричокъ ‘тс’ (Ст.-бел. лексікон), гл. Булыка, Лекс. запазыч., 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)