ПАПО́ВІЧ Павел Раманавіч (н. 5.10.1930, г. Узін Кіеўскай вобл., Украіна),
савецкі касманаўт. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1962, 1974), лётчык-касманаўт СССР (1962). Ген.-маёр авіяцыі (1976, у адстаўцы). Канд.тэхн.н. (1977). Скончыў Качынскае ваен.авіяц. вучылішча (1954), Ваенна-паветр. інжынерную акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1968). З 1954 ваен. лётчык. У 1960—89 у атрадзе касманаўтаў. 12—15.8.1962 здзейсніў палёт вакол Зямлі на касмічным караблі (КК) «Усход-4»; 3—19.7.1974 з Ю.П.Арцюхіным — палёт (як камандзір) на КК «Саюз-14» і арбітальнай станцыі «Салют-3». У космасе правёў 18,7 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ Іван Фаміч (25.6.1922, с. Барыс-Раманаўка Бараўскога р-на Кустанайскай вобл., Казахстан — 12.10.1950),
лётчык-штурмавік. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Чкалаўскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). У Чырв. Арміі з 1940. З 1942 у дзеючай арміі, удзельнічаў у баях на Калінінскім, Цэнтр. і 1-м Прыбалт. франтах. У час Беларускай аперацыі 1944 камандзір звяна штурмавога авіяпалка П. рабіў па 4—5 баявых вылетаў за дзень на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка. За час вайны зрабіў больш за 200 баявых вылетаў, асабіста збіў 3 варожыя самалёты. Пасля вайны камандаваў авіяпалком. Загінуў пры выкананні службовага задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗА́НАЎ Аляксей Канстанцінавіч (27.2.1920, в.Вял. Качатоўка Такароўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 1.8.1992),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1943, 1945). Ген.-маёр авіяцыі (1970). Скончыў Барысаглебскую авіяц. школу пілотаў імя В.П.Чкалава (1939), Ваен. акадэмію Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну лётчык-знішчальнік, у 1942—44 камандзір эскадрыллі, у 1944—45 нам. камандзіра авіяц. палка на Паўд.-Зах., Цэнтр., Бранскім, Сталінградскім, Паўд., Паўн.-Каўказскім, 2-м Прыбалтыйскім франтах. Зрабіў 509 баявых вылетаў, збіў асабіста 16, у групавых баях 31 самалёт праціўніка. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЛЬКО́ Уладзімір Антонавіч (н. 30.7.1922, в. Падарэссе Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гаспадарчы і дзярж. дзеяч. ДвойчыГерой Сац. Працы (1958, 1976). У 1950—92 старшыня калгаса «Аснежыцкі» Пінскага р-на. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—63, дэп., нам. Старшыні Вярх. Савета БССР у 1985—90. Дэпутат Вярх. Савета СССР у 1966—70 і 1974—89. Пад яго кіраўніцтвам у калгасе «Аснежыцкі» дасягнуты высокія паказчыкі ў развіцці земляробства і жывёлагадоўлі, шырока выкарыстоўваліся інтэнсіўныя тэхналогіі, прагрэс. метады гаспадарання і кіравання.
Тв.:
Всего достигнешь, если любишь труд. Мн., 1966;
Оснежицкий поиск. Мн., 1979.
Літ.:
Владимир Ралько / Авт. текста С.В.Бородовский. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСАМА́ХА (Gulo.gulo),
млекакормячае сям. куніцавых атр. драпежных звяроў. Адзіны від роду. Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жыве ў тайзе, лесатундры, трапляецца ў тундры. На Беларусі Р. вадзілася да пач. 19 ст.
Даўж. цела да 105 см, хваста да 23 см, маса да 32 кг. Поўсць грубая, доўгая, рыжа- ці карычнева-бурая. Ад асновы хваста па баках цела шырокая рыжаватая ці жоўтая паласа. На лбе, шыі, грудзях белаватыя плямы. Ногі кароткія, масіўныя, хвост кудлаты. Мае каля хваста парныя спецыфічныя скурныя залозы, сакрэт якіх выпырсквае на адлегласць да 3 м. Драпежнік. Нараджае 2—3 (зрэдку да 5) дзіцянят двойчы за год. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́Н Павел Андрэевіч (н. 18.10.1916, с. Шолахава Нікапальскага р-на Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
ваенны лётчык. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1942, 1944). Ген.-лейт. авіяцыі (1967). Скончыў Качынскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1938), Ваен. акадэмію Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1937. Удзельнік паходу ў Зах. Украіну (1939), сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір звяна, эскадрыллі, бамбардзіровачнага авіяпалка. Ваяваў на Украіне, у Прыбалтыцы і Беларусі (рабіў рэйсы да бел. партызан, удзельнічаў у вызваленні Мінска, ліквідацыі мінскага «катла»). Зрабіў 386 баявых вылетаў. Пасля вайны да 1979 на камандных і штабных пасадах і ў цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТА́ВА, ухвала,
спецыяльны прававы акт ВКЛ у 16 ст., прысвечаны асобным пытанням цывільнага, крымін. і працэсуальнага права, а таксама дзярж. кіраванню краіны. Мела сілу закона. Паводле сцвярджэння гісторыка М.Н.Ясінскага ў працы «Устаўныя земскія граматы Літоўска-Рускай дзяржавы» (Кіеў, 1889), назва акта адрознівалася ў залежнасці ад суб’екта заканадаўства: акт, які прымаў вял. князь, наз. «ўстава», акт, што прымаў сойм — «ухвала». У. наз. таксама пісьмовыя распараджэнні ваявод пра ўстанаўленне цэн на пэўныя харч. тавары, віно, прыправы і рамесныя вырабы, што ўвозіліся з-за мяжы. Гэтыя своеасаблівыя прэйскуранты выдаваліся ў кожным ваяводстве звычайна двойчы на год, яны абвяшчаліся і вывешваліся на рынках і ў інш. людных месцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́ПЧАНКА Анатоль Васілевіч (н. 26.2.1928, г.п. Давыдаўка Ліскінскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1969, 1974). Лётчык-касманаўт СССР (1969). Ген.-маёр авіяцыі (1978). Скончыў Чугуеўскае ваен.авіяц. вучылішча (1950), Ваенна-паветр. акадэмію (1961). У 1963—82 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. 12—17.10.1969 з У.М.Волкавым і В.В.Гарбатко здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-7», 2—8.12.1974 з М.М.Рукавішнікавым — палёт на КК «Саюз-16» па праграме ЭПАС (2 разы як камандзір). У космасе правёў 10,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́БАС (грэч. phobos страх),
спадарожнік планеты Марс. Адлегласць ад планеты 9380 км (бліжэйшы да Марса). Мае няправільную форму, найб. папярочнік каля 27 км. Паверхня складаецца з цёмных мінералаў з нізкім альбеда, пакрытая шматлікімі кратэрамі і тоўстым слоем пылу. Перыяд абарачэння вакол Марса 7 гадз 39 мін 27 с (на працягу марсіянскіх сутак двойчы ўзыходзіць і заходзіць). З прычыны вял. вуглавой скорасці Ф. апярэджвае восевае абарачэнне планеты і, у адрозненне ад інш. нябесных цел, узыходзіць на З, а заходзіць на У. Рухаецца амаль у плоскасці экватара Марса і павернуты да планеты заўсёды адным і тым жа бокам. Адкрыты амер. астраномам А.Холам (1877).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАХРАКО́Ў Сямён Васілевіч (31.12.1915, с. Каелга Еткульскага р-на Чэлябінскай вобл., Расія — 17.4.1945),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваенна-паліт. вучылішча (1939), курсы пры Вышэйшай бранятанк. школе (1943). У Чырв. Арміі з 1937. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол (1939). У Вял.Айч. вайну ваенком, нам. камандзіра, камандзір танк. батальёна на Зах., Калінінскім, 1-м Укр. франтах. Удзельнік баёў пад г. Баранавічы (1941). Вызначыўся ў сак. 1944, калі ўмела кіраваў батальёнам у баях каля г. Праскураў (цяпер г. Хмяльніцкі, Украіна); пры фарсіраванні р. Ніда, Піліца, Варта, пры вызваленні г. Чанстахоў (1945). Х. загінуў у баі.