дво́йчы, прысл.

Два разы.

Д. сказаць.

Д. тры — шэсць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дво́йчы

прыслоўе, утворана ад лічэбніка

станоўч. выш. найвыш.
дво́йчы - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дво́йчы нареч. два́жды; двухкра́тно;

як д. два (чаты́ры) — как два́жды два (четы́ре)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дво́йчы, прысл.

1. Два разы. Ужо Костусь двойчы неўзаметкі Саскокваў з печы на разведкі. Колас. Двойчы ўжо ўздымалася над ракой, відаць, усё тая ж самая, хітрая чапля, не падпускаючы на стрэл. Брыль.

2. Удвайне. [Тарыел] ведаў толькі адно: іменна тут трэба сыходзіць у даліну, і гэта двойчы небяспечна: скала можа аказацца вельмі крутой, і тут жа, унізе, могуць аказацца салдаты. Самуйлёнак.

•••

Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, ясна, зразумела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дво́йчыдвойчы’ (БРС, Нас., Шат., Касп.). Параўн. рус. дыял. дво́йчы, дво́ича, укр. дві́чи, дві́йчи, ст.-польск. dwójcy, dwujcy, dwajcy, ст.-слав. дъвоищи. Прасл. *d(ъ)vojьtji < *d(ъ)va + іменная форма *jьtjь ’ход’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 193. Параўн. дво́жды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

двойчы, два разы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

двукра́тно нареч. два разы́, дво́йчы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раўнадзе́нства, -а, н.

Час, які бывае двойчы ў год, калі працягласць дня і ночы аднолькавыя.

Вясенняе і асенняе р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

два́жды нареч.

1. дво́йчы; (два раза) два разы́;

2. (об умножении) два́жды два два ў два;

как два́жды два як дво́йчы два.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

два, двух, двум, двума́, (аб) двух, м. і н.; дзве, дзвюх, дзвюм, дзвюма́, (аб) дзвюх, ж., ліч. кольк.

Лік, лічба і колькасць 2.

Двойчы д. — чатыры.

Напісаць лічбу д.

Д. сярпы.

Дзве хвіліны.

За аднаго бітага двух нябітых даюць (прыказка).

Бачыць на два аршыны пад зямлёй (разм., часта іран.) — адрознівацца вялікай праніклівасцю.

Ні два і ні паўтара (разм.) — пра што-н. няпэўнае.

Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, зразумела, ясна.

|| парадк. другі́, -о́е, -а́я.

Д. год.

Д. па парадку.

Другога мая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)