Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЗІ́М Леанід Дзянісавіч (н. 5.8 1941, г. Красны Ліман Данецкай вобл., Украіна),
савецкі касманаўт. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1980, 1984), лётчык касманаўт СССР (1980), палкоўнік. Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1963), Ваен.-паветр. акадэмію імя Ю.Гагарына (1975). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. 27.11—10.12.1980 з А.Р.Макаравым і Г.М.Стракалавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз Т-3» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (як камандзір); 8.2—2.10.1984 з У.А.Салаўёвым і А.Ю.Ацьковым — палёт на касм. караблі «Саюз Т-10» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (як камандзір); 13.3—16.7.1986 з Салаўёвым — палёт на касм. караблі «Саюз Т-15» і арбітальных станцыях «Мір» і «Салют-7», у час якога двойчы выходзіў у адкрыты космас. Правёў у космасе 374,75 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НРАД (Conrad) Чарлз (н. 2.4.1930, г. Філадэльфія, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Прынстанскі ун-т (1953), Ваен.-марскую школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1961). З 1962 у групе касманаўтаў НАСА. 21—29.8.1965. з Г.Куперам здзейсніў палёт па касм. караблі «Джэміні-5» (як 2-і пілот); 12—15.9.1966 з Р.Горданам — палёт на касм. караблі «Джэміні-11» (як камандзір); 14—24.11.1969 з Горданам і А.Бінам — палёт на касм. караблі «Апалон-12» (як камандзір) на Месяц, у час якога двойчы выходзіў (разам з Бінам) на яго паверхню; 25.5—22.6.1973 з П.Вейцам і Дж. Кервінам — палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як камандзір 1-га экіпажа), у час якога двойчы выходзіў у адкрыты космас. Агульная працягласць палётаў 49,15 сут. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЕ́РАВА Наталля Маратаўна (н. 16.4.1971, Мінск),
бел. спартсменка (тэніс). Засл. майстар спорту (1991). Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (1992), пераможца тэнісных турніраў: Уімблдонскага (Англія, двойчы), пяршынстваў Францыі, Аўстраліі і ў парным разрадзе. Неаднаразовая пераможца і прызёр інш.міжнар. турніраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́НІН Мікалай Мікітавіч (22.4.1904, Масква — 1990),
савецкі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1970). ДвойчыГерой Сац. Працы (1963, 1974). Скончыў Ленінградскі караблебудаўнічы ін-т (1935). Асн.навук. працы па суднабудаванні. Дзярж. прэмія СССР 1942, Ленінская прэмія 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХЛО́ПКАЎ Мікалай Пятровіч (15.5.1900, г. Іркуцк — 8.1.1967),
рускі рэжысёр, акцёр. Нар.арт.СССР (1948). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1918. З 1923 акцёр Т-ра імя У.Меерхольда. З 1930 узначальваў Рэалістычны т-р, з 1938 рэж. і акцёр т-ра імя Я.Вахтангава. У 1943—66 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра драмы (з 1954 т-р імя У.Маякоўскага). Яго спектаклі вызначаліся яскравай тэатральнасцю, публіцыстычнасцю, манументальнасцю, шырокім выкарыстаннем умоўнасці і сінт. сродкаў выразнасці, пошукамі новых тэатр. формаў. Сярод пастановак: «Арыстакраты» М.Пагодзіна (1935), «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева (1947), «Гамлет» У.Шэкспіра (1954), «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава (1960), «Медэя» Эўрыпіда (1961). Акцёрскае мастацтва Ахлопкава адметнае спалучэннем арганічнасці пачуццяў з экспрэсіўнай выразнасцю вобраза. Здымаўся ў кіно: Васіль Буслаеў («Аляксандр Неўскі»), камісар Вараб’ёў («Аповесць пра сапраўднага чалавека»), Батманаў («Далёка ад Масквы») і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1949 (двойчы), 1951 (двойчы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГЕ́ЛІНА Праскоўя Мікітаўна (12.1.1913, в. Старабешава Данецкай вобл. — 21.1.1959),
трактарыстка, арганізатар (1933) і брыгадзір першай у СССР жаночай трактарнай брыгады. Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1940). ДвойчыГерой Сац. Працы (1947, 1958). Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—58. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКІ Эдуард Львовіч (25.8.1899, г. Невель Пскоўскай вобл. — 6.7.1974),
бел. кінарэжысёр. Скончыў Дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1931). У 1931—41 рэжысёр кінастудыі «Савецкая Беларусь», дзе паставіў маст. фільмы «Баям насустрач» (1932), «Двойчы народжаны» (1934), «Новая Радзіма» (1935), «Салавей» (1937). З 1950 на Ленінградскай студыі кінахронікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДУКТЫ́ЎНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ,
1) у электратэхніцы — процідзеянне пераменнаму току з боку індуктыўных элементаў ланцуга (напр., індуктыўнасці шпулі). Калі элемент ланцуга характарызуецца толькі індуктыўнасцю L, выражаецца формулай XL = ωL, дзе ω — цыклічная частата; адзінка І.с. ў СІ — ом.
З-за з’явы электрамагнітнай індукцыіэл. энергія двойчы за перыяд ваганняў перадаецца ад крыніцы магн. полю шпулі і двойчы вяртаецца ў крыніцу току. У радыётэхніцы І.с. часта ўзнаўляецца з дапамогай фазавярчальнікаў. Адзін і той жа элемент паводзіць сябе па-рознаму ў розных дыяпазонах частот. Напр., вагальны контур пры частотах, меншых за рэзанансную, паводзіць сябе як І.с., пры большых — як ёмістаснае. Гл. таксама Ома закон, Электрычнае супраціўленне.
2) У аэрадынаміцы — частка аэрадынамічнага супраціўлення (гл.Гідрадынамічнае супраціўленне) крыла лятальнага апарата, абумоўленая завіхрэннямі паветра, восі якіх пачынаюцца на крыле і накіраваны ўніз па патоку. Віхры ўзнікаюць з-за перацякання паветра ў канцах крыла з вобласці пад крылом у вобласць над крылом. У выніку вектар пад’ёмнай сілы крыла адхіляецца ад вертыкалі. У крылаў з бясконцым размахам І.с. адсутнічае.