ФІЛІ́ПЧАНКА Анатоль Васілевіч (н. 26.2.1928, г.п. Давыдаўка Ліскінскага р-на Варонежскай вобл., Расія),

савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969, 1974). Лётчык-касманаўт СССР (1969). Ген.-маёр авіяцыі (1978). Скончыў Чугуеўскае ваен. авіяц. вучылішча (1950), Ваенна-паветр. акадэмію (1961). У 1963—82 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. 12—17.10.1969 з У.М.Волкавым і В.В.Гарбатко здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-7», 2—8.12.1974 з М.М.Рукавішнікавым — палёт на КК «Саюз-16» па праграме ЭПАС (2 разы як камандзір). У космасе правёў 10,9 сут. Залаты медаль імя К.​Э.​Цыялкоўскага АН СССР. Дзярж. прэмія СССР 1981.

Тв.:

Надежная орбита. М., 1978.

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 16, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)