Сяка́р ’сякерка’ (Барад.), ’сякач’ (Жд. 2), се́кар ’тс’ (Сл. Брэс.). Ад сячы (гл.) з малапрадуктыўным суф. ‑ар, які ўтварае назоўнікі са значэннем ’прадмет, пры дапамозе якога выконваецца дзеянне’ (Сцяцко, Афікс. наз., 30; Вярхоў, Наз., 49), што, магчыма, сведчыць пра народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне слова сякера, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́мна 1 ’наўрад’ (Мат. Гом.). Гл. сум, сумненне.
Су́мна 2 ’надта многа’ (пух., Сл. ПЗБ), сумната́ ’натоўп, гурт, вялікае мноства’, сумнаце́нне ’тс’ (там жа). Няясна; магчыма, пераасэнсаванне сумна ’страшна’ (гл. сум), г. зн. ’так многа, аж страшна’, або ўтварэнне ад сума 2 (гл.), што можа суадносіцца з балг. су́ма ’многа, маса’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аскаве́нь ’торбачка для выціскання сыру’ (Сцяшк.), оскови́к ’тс’ (Вешт.). Пераасэнсаванне і звязаная з гэтым дээтымалагізацыя, а потым страта пачатковага в‑ ад слоў васкавень, васкавік ’торбачка для адціскання воску’ (Анох.); у форме васкавік ’торбачка ці хустачка для адціскання сыру’ таксама фіксуецца (жытк., лельч., мазыр., нараўл., — Вешт.; хойн., брагін.). Гл. яшчэ *аскадавец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ле́ля, лёля, лёлё, люли ’анёл-абаронца’, ’купідон’ (КЭС), рус. лель ’тс’, а таксама прыпеў у песнях лелё, лёлем‑ю, лё‑ люшки, укр. лелё. Відавочна, да прасл. leleti/lelejati > бел. лялёць (гл.) (Брукнер, 294; Фасмер, 2, 479). Семантычна (вобразнае пераасэнсаванне) сюды можна дадаць і лёля ’кашуля’ (гл.), як покрыва, якое абараняе ад негатыўных уплываў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Надзёжнік ’рачная губка, бадзяга’ (Ян.), надочнік, ладаннік ’тс’ (ТС), параўн. рус. надожник, надошник ’тс’, укр. надошник ’тс’. Няясная зыходная форма слова не дазваляе даць надзейную этымалогію. Звяртае на сябе ўвагу збліжэнне розных форм са словамі надзёжа ’надзея’, ладны ’добры, прыгожы’, нада ’трэба’, параўн. рус. дыял. надошный ’патрэбны’ і інш., што можа сведчыць пра народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне невядомай зыходнай формы як вынік яе дээтымалагізацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жале́зы ’пастка’ (докш., Янк. Мат., 138). Рус. смал., калін., наўг., пецярб., калуж., валаг. желе́зо, желе́зы ’тс’, самар., калуж. ’кайданы’, польск. żelaza ’пастка’, чэш. železa, славац. železo ’пастка, кайданы’, серб.-харв. жѐлеза ’пастка’, славен. želę́za, балг. железа ’кайданы’. Ст.-слав., ст.-рус. желѣза ’кайданы’. Параўн. с.-в.-ням. îzen ’кайданы, ланцугі’. Улічваючы тэматычную прыналежнасць і пашырэнне значэння, магчыма, яшчэ праславянскае пераасэнсаванне, хаця не выключана і пазнейшае семантычнае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́ннік ’чыстацел’ (ТС), ’расліна паўночнік, Knautia arvensis L.’ (Кіс., Мат. Гом.), ’трыпутнік, Plantago lanceolata L.’ (Сл. ПЗБ), ра́нік ’расліна лопух вялікі, Arctium lappa L.’ (лун., ЛА, 1). Розныя расліны з лекавымі ўласцівасцямі, ад рана 1 (гл.), параўн. адносна апошняй: лісця таўком і заліваям сокам раны (жлоб., ЛА, 1). Параўн. таксама рус. ранник ’расліна Salvia aethiopis’, што Даль (4, 59) адносіць да ўтварэння ад рана 2 (гл.). Магчыма пераасэнсаванне першаснай назвы пад уплывам другаснай матывацыі, параўн. ралнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пэ́рса (persą) ’адрэзак поля, шырэйшы за загон’ (беласт., SOr, 17, 244), pers, bers ’тс’ (там жа). Рэлікт на базе кораня і.-е. *prkпараўн. літ. praparšas ’роў, акоп’, s на месцы š тлумачыцца ўплывам “мазурэння” на поўначы Беласточчыны (гл. Абрэмбская–Яблонская, Зб. Аванесаву, 200–204; Śladami, 406–412); не выключана народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне ў назвах палёў тыпу Perša, Perse (параўн. парадкавы лічэбнік першы, польск. pierwszy), літ. Peršiekščis (Słownik nazw terenowych póln.-wsch. Polski, Warszawa, 1992, 354–355), гл. Цыхун, Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 47. Гл. таксама перс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се́чка 1 ‘рыба Cobitis taenia L.’ (Янк. 3., ТС). Гл. секаўка.
Се́чка 2 ‘рэзаная салома на корм жывёле’ (ТСБМ, Шат., Стан., Сл. ПЗБ, ТС), се́чанка ‘тс’ (Нас., Бяльк.). Ад сячы, параўн. славен. дыял. sečka ‘парэзаная салома, сена’.
Се́чка 3 ‘страказа’ (горац., ЛА, 1). Няясна; магчыма, пераасэнсаванне страказа пад уплывам стрыкаць ‘сячы’, гл.
Се́чка 4 ‘руя ваўкоў’ (ПСл). Відаць, з це́чка ‘тс’ (паводле ЛА, 1, разам з це́ка, распаўсюджана на поўдні моўнай тэрыторыі), пераасэнсаванага пад уплывам сячы ‘грызці’, параўн. воўк зарэзаў авечку.
Се́чка 5 ‘мера сыпкіх рэчываў’: въ сечкѣ 6 гарнцевъ (Яшк. Мясц.). Да сек (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́патнік 1 ’той, хто носіць лапці’ (Яруш.), укр. лапо́тник ’тс’, рус. ла́потник ’той, хто прадае лапці’, (пагардж.) ’селянін’, ’адсталы, некультурны чалавек’, ’просты, няхітры чалавек’, ст.-рус. лопотникъ ’тс’. Усх.-слав. Да ла́паць 2 (гл.). Сюды ж ла́патны.
Ла́патнік 2 ’шчаўе конскае, Rumex confertus Willd’ (маг., смал., Кіс.). Да ла́паць 2 (гл.). Матывацыя: форма ліста нагадвае лапаць (гл. рыс. 114, Станк.-Тал., 265). Не выключана, аднак, народна-этымалагічнае пераасэнсаванне лац. Rumex hydrolapathum Huds. ’шчаўе прыбярэжнае’, у прыватнасці часткі слова — lapathum.
Лапа́тнік 3 ’той, хто вырабляў драўляныя лапаты для хлеба’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. лопатникъ. Да лапа́та (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)