Аскаве́нь ’торбачка для выціскання сыру’ (Сцяшк.), оскови́к ’тс’ (Вешт.). Пераасэнсаванне і звязаная з гэтым дээтымалагізацыя, а потым страта пачатковага в‑ ад слоў васкавень, васкавік ’торбачка для адціскання воску’ (Анох.); у форме васкавік ’торбачка ці хустачка для адціскання сыру’ таксама фіксуецца (жытк., лельч., мазыр., нараўл., — Вешт.; хойн., брагін.). Гл. яшчэ *аскадавец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)