пераасэнсава́нне ср. переосмысле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

пераасэнсава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераасэнсаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переосмысле́ние пераасэнсава́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

Адпасці́ць ’адкарміць’ (Шат.) да пост (гл.). Іранічнае пераасэнсаванне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сямірадуга, семіра́дуга ’вясёлка’ (ТС). Народнае пераасэнсаванне радуга (гл.) на базе сем радоў, гл. сем і рад1, альбо семантычны эліпсіс сямі колераў радуга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мушчы́зна ’мужчына вялікага росту’ (Нас.). Кантамінаванае ўтварэнне з лексем мужчына і вялізны. Не выключана пераасэнсаванне паланізму мужчызна (< польск. mężczyzna) (параўн. ст.-бел. мужчизна, мужечизна, музчизна, музчызна, мущизна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярмо́ ’ярмо’ (Шн., 2; Шн., 1; Сцяшк.; Жд., 1); ’вупраж для вала’ (Мат. АС Гродз.). Да ярмо́ (гл.). Пачатковае в‑пераасэнсаванне пратэзы i̯‑ ў гродзенскіх гаворках, дзе маецца і адваротная з’ява; параўн. вавёркаяе́рка (ДАБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́дубень ’намаразень’ (свісл., Шатал.). З *на‑дълб‑ень, гл. кадаўба, відаць, збліжанае з дуб (бо часцей рабілася з дуба?), ці пераасэнсаванне ўнутранай формы тэрміна на‑ мараз‑ень з наступным калькаваннем, параўн. надубецца ’намерзнуцца’ (Сцяшк. Сл., Сцяц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмодзь ’саранча, навала’ (КСТ). Параўн. рус. разан., тамб. жмуть ’той, хто прыгнятае, уціскае’. Відаць, пераасэнсаванне старой назвы балт. групы плямён (параўн. для вакалізму ст.-рус. 1689 г. жмот ’конь жмудскай пароды’), вядомае і ў іншых выпадках (параўн. варвары).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыпу́зый, трохпу́зый іран. ‘вельмі тоўсты, тлусты’ (Юрч. Вытв.). Да пу́за (гл.). Прыстаўка трыц.-слав. тре‑, трь‑ < ст.-слав. трь‑: треклятый, гл. трыкляты) утварае прыметнікі найвышэйшай ступені. У трохпузый адбылося пераасэнсаванне пачатку слова (з тре‑) у значэнні траічнасці (гл. тры).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)