Трыпу́зый, трохпу́зый іран. ‘вельмі тоўсты, тлусты’ (Юрч. Вытв.). Да пу́за (гл.). Прыстаўка тры (з ц.-слав. тре‑, трь‑ < ст.-слав. трь‑: треклятый, гл. трыкляты) утварае прыметнікі найвышэйшай ступені. У трохпузый адбылося пераасэнсаванне пачатку слова (з тре‑) у значэнні траічнасці (гл. тры).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)