Трыкля́ты ‘пракляты’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. треклятый ‘тс’ (ГСБМ). З ц.-слав. трьклѧтъ, утворана з дапамогай прыстаўкі тры‑ < ц.-слав. трь‑, тре‑ са значэннем найвышэйшай ступені прыметнікаў, звязана з лічэбнікам тры (гл.), і ‑кляты < кля́сці ‘праклінаць’ (гл.); да семантыкі параўн. укр. дыял. трикля́тий ‘тройчы пракляты’ і рус. дыял. будь тро́е пракля́той (выраз абурэння). Гл. Фасмер, 4, 95, 97; ЕСУМ, 5, 637.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)