Пу́тны1 ’талковы, разумны, здатны, кемлівы’ (ТСБМ; Ян.; Сл. ПЗБ; стаўб., Нар. сл.; гом., Нар. словатв.; бялын., Янк. Мат.), ’спраўны, слушны, выгодны’ (Нас., Яруш.), ’разважлівы’ (жлоб., Мат. Гом.), ’варты, каштоўны, добры’ (ТС), пу́тній ’здольны, спраўны’ (Юрч. Фраз., 1), сюды ж пу́тна ’слушна, добра, дарэчы’ (Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.), путне́й ’талковей, ясней’ (рагач., Сл. ПЗБ), ’зручней, лепш’ (чач., Мат. Гом.), параўн. укр. пу́тній ’талковы, прыстойны, слушны’, рус. пу́тный ’разумны, спраўны, прыстойны, карысны’, польск. pątny ’падарожны’, чэш. poutní ’вандроўны, багамольны’, в.-луж. pućni ’дарожны’, славен. póten ’падарожны, дарожны’, серб.-харв. путни ’тс’, балг. пъ́тен ’тс’, макед. патен ’тс’. Да *putь ’шлях, дарога’ (гл. пуць), усходнеславянская семантычная інавацыя ’разумны, талковы’ на базе ўтварэнняў тыпу рус. путём ’так, як трэба’ (Мяркулава, Этимология–1986–1987, 145), фразеалагічных спалучэнняў без пуця́ ’бязладна, неразумна’ (Нас.), параўн. бяспу́тны ’непрыстойны, распусны’, з чаго выводзяць значэнне ’лад, парадак; толк, розум’, пуцьцё ’дабро’ (Бяльк.); параўн., аднак, серб. пу̏танправільны, справядлівы, разумны’ (Вук), якое можа разглядацца як русізм. Грынавяцкене і інш. (LKK, 16, 187) у ашм. пу́ць ’галава, розум’ (о́семьдзесяць ма́іць, а пу́цю маіць) бачаць запазычанне з літ. pùtė ’курыца’, перан. ’разуменне’, што вельмі сумнеўна, гл. таксама пуціць, пуццё і пад.

Пу́тны2 ў спалучэннях тыпу ст.-бел. путный слуга ’слуга пры каралеўскім двары; чыноўнік, які выконваў розныя даручэнні’ (Ст.-бел. лексікон), путные бояры і пад. Ад пуць, параўн. ст.-бел. путь ’паход; дарога’ і польск. służka putny ’ў ВКЛ чалавек, які быў пасыльным’; паводле Карскага (1, 282), узыходзіць да ст.-слав. путьнъ у выніку зацвярдзення зычнага т перад суфіксам ‑ьн‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

note1 [nəʊt] n.

1. за́піс, ната́тка;

make a note of smth. запі́сваць/занато́ўваць што-н.;

make/take notes (of a lecture) рабі́ць ната́ткі, канспектава́ць (ле́кцыю)

2. каро́ткае пісьмо́, запі́ска;

a note of thanks пісьмо́ з падзя́кай;

a suicide note перадсмяро́тная запі́ска (самагубцы);

an exchange of notes абме́н (дыпламаты́чнымі) но́тамі

3. заўва́га, камента́рый (да слова, абзаца і да т.п.);

See note 5, page 138. Глядзі заўвагу 5, старонка 138.

4. банкно́та;

a ₤5 note банкно́та ў 5 фу́нтаў

5. mus. но́та, тон

6. ува́га;

worthy of note ва́рты ўва́гі

hit/strike the right note узя́ць пра́вільны тон; тра́піць/патра́піць у тон; крану́ць адпаве́дную струну́;

take note of smth. звярну́ць ува́гу на што-н.; прыня́ць што-н. да ве́дама

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

good

[gʊd]

1.

adj. better, best

1) до́бры, до́бранькі

good boy (girl) — малайчы́на -ы m. & f.

2) пра́вільны

3) до́бры, ве́тлы, добразы́члівы; прыхі́льны, спага́длівы

a good word — до́брае сло́ва

4) до́бры, лю́дзкі (чалаве́к)

5) пэ́ўны, надзе́йны; крэдытаздо́льны

6) запра́ўдны, непадро́блены (гро́шы)

7) кары́сны, памо́цны

a good deal — шмат; шмат які́я, мно́гія

as good as — ама́ль такса́ма, ама́ль

for good — назаўсёды; канча́льна, канчатко́ва

good while — до́сыць до́ўга

make good —

а) варо́чаць, вярну́ць; апла́чваць, кампэнсава́ць; замяні́ць

б) вы́канаць, спо́ўніць

2.

n.

1) кары́сьць f., пажы́так -ку m.

2) дабро́ n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

just

[dʒʌst]

1.

adj.

1) справядлі́вы; пра́вільны

2) пра́ведны

a just life — пра́веднае жыцьцё

3) заслу́жаны, заро́блены; абгрунтава́ны, слу́шны

a just reward — заслу́жаная ўзнагаро́да

4) зако́нны

a just claim — зако́ннае дамага́ньне

5) дакла́дны

a just scale — дакла́дная вага́

2.

adv.

1) дакла́дна, якра́з

just right — якра́з до́бра, адпаве́дна

2) то́лькі што

He has just gone — Ён то́лькі што пайшо́ў

3) ледзь

I just caught the train — Я ледзь пасьпе́ў на цягні́к

4) то́лькі

He is just an ordinary man — Ён усяго́ то́лькі звыча́йны чалаве́к

- just about

- just now

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пуць1 ’дарога, шлях’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Сл. ПЗБ), ’чыгунка’ (Жд. 1, Сл. ПЗБ)’, ’пуцявіна, пуціна, жыццёвы шлях’ (ТС, Сл. ПЗБ), а таксама пуць, ж. р. пуця́ (Янк. 2, Сл. ПЗБ), ст.-бел. путь ’паход; дарога’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж пуці́на, пуцяві́на ’дарога’ (Яруш.), пуці́нка ’сцежка’ (барыс., Шн. 2), укр. путь ’шлях, дарога’, рус. путь, польск. pąć ’падарожжа, дарога’, чэш. pouť ’багамольства, пяльгрымка’, славац. púť ’праход, шлях’, в.-луж. puć, н.-луж. puś ’дарога, чыгунка; падарожжа’, палаб. pǫt ’дарога’, славен. pọ́t ’шлях, дарога’, серб.-харв. пу̑т, балг. път, макед. пат. Прасл. *pǫtь ’шлях, дарога’ звязана з асновай і.-е. *pent‑ ’ступаць, ісці, знаходзіць’ і суадносіцца з назвамі дарог ад кораня *pont‑/pṇt‑: ст.-інд. pánthāh, грэч. πόντος ’марскі шлях, мора’, πάτος ’сцежка’, лац. pons ’гаць, мост’, ст.-в.-ням. pfad ’сцежка’, з іншым вакалізмам прус. pintis ’шлях’ (Фасмер, 3, 413; Скок, 3, 86–87; Шустар-Шэўц, 2, 1187; Глухак, 513; Сной, 477; Чарных, 2, 85 і інш.).

Пуць2 ’лад, парадак, мера’ (Нас.), ’толк, розум’ (Ян.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’памяць’ (паст., шальч., шчуч., Сл. ПЗБ), ’дабро’: ні будзіць зь цібе пуці (Бяльк.), сюды ж пуця́чы ’варты, каштоўны, добры’ (Бяльк., Ян.), пу́тны ’талковы’ (гл.), параўн. укр. путня́ ’шлях; толк’, рус. без путя́ ’без толку, дарэмна, без прычыны, карысці’. Утворана на базе пераноснага ўжывання пуць ’дарога; жыццёвы шлях’, г. зн. ’правільны шлях’ у выніку пераасэнсавання пад уплывам фразеалагізмаў і выразаў тыпу пуця ни въ чомь не знаешь, безъ пуця сваволитъ (Нас.), бяспу́тны, непуцёвы і пад.; меркаванне Грынавяцкене і інш. пра запазычанне з літ. pùtė ’курыца’; перан. ’разуменне’ (LKK, 16, 187), паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 147), недастаткова аргументаванае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rchtig

1. a

1) слу́шны, пра́вільны, дакла́дны, сапра́ўдны;

ein ~er Zitpunkt зру́чны мо́мант;;

du hast das Rchtige getrffen ты папа́ў у кро́пку

2) сапра́ўдны;

er ist ein ~er Sprtler ён сапра́ўдны спартсме́н

3) адпаве́дны, сапра́ўдны, справядлі́вы (пра цану і г.д.)

2. adv пра́вільна; на са́май спра́ве;

ganz ~ зусі́м [ца́лкам] пра́вільна;;

es war ~ nett гэ́та было́ ве́льмі мі́ла [прые́мна];;

~ mchen разм. апла́чваць (рахунак);;

~ stllen папраўля́ць, удакладня́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ton I m -(e)s, Töne тон, гук;

inen ~ nschlagen* [grifen*] муз. узя́ць тон;

mit j-m glichen ~ nstimmen пець з кім-н. ва ўнісо́н; дзе́йнічаць з кім-н. заадно́; падпява́ць каму́-н.

2) на́ціск

3) тон мо́вы;

den rchtigen ~ nschlagen* [nstimmen] знайсці́ [узя́ць] пра́вільны тон

4) тон (паводзіны);

den ~ ngeben* [nstimmen] задава́ць тон, ігра́ць (гало́ўную) ро́лю

5) тон (пра колер);

stte Töne сакаві́тыя [насы́чаныя] то́ны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

такт 1, ‑а, М ‑кце, м.

1. Метрычная музычлая адзінка — кожная з роўных па працягласці долей, на якія дзеліцца музычны твор па ліку метрычных націскаў у ім. Трохдольны такт. Трымаць ноту тры такты. // Графічнае абазначэнне мяжы такой долі ў выглядзе вертыкальнай лініі.

2. Разм. Рытм якога‑н. руху, дзеяння. Залатыя цапы Выбівалі прыглушана такт: — Так-так-так! Блатун. Танцоры ўсё павялічваюць тэмп, ногі ўсё хутчэй і хутчэй адбіваюць такт. «Полымя».

3. Спец. Частка рабочага цыкла якога‑н. механізма. Такт поршня паравой машыны.

•••

У такт — у адпаведнасці з рытмам чаго‑н. Андрэй ужо думаў, што з яго ніколі не выйдзе сявец, як раптам адчуў, што ногі яго ступаюць у такт руцэ, а рука сыпле зярняты ў такт крокам. Чарнышэвіч.

[Ням. Takt ад лац. tactus — дакрананне, дотык.]

такт 2, ‑у, М ‑кце, м.

Пачуццё меры, якое падказвае найбольш правільны падыход, найбольш далікатную лінію паводзін у адносінах да каго‑, чаго‑н.; захаванне правіл прыстойнасці. Трымаць сябе з тактам. Адсутнасць такту. Педагагічны такт. □ [Марынчук:] — Дзе б такт праявіць, вытрымку, калі ўжо так атрымалася, а ты [Дробаў], бач, напіўся, рукі ў ход пусціў. Ракітны. Дунін-Марцінкевіч праявіў вялікі такт пісьменніка, каб, у адпаведнасці з жыццёвай праўдай, прымусіць сваіх дваран дзейнічаць «у сферы свайго побыту, свайго характару і тых абставін, пад уплывам якіх яны знаходзяцца». «Полымя».

[Фр. tact ад лац. tactus — дакрананне, дотык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

straight

[streɪt]

1.

adj.

1) про́сты, про́сталіне́йны

a straight line — про́стая лі́нія

a straight path — про́стая сьце́жка

2) ро́ўны

3) про́сты; шчы́ры; сумле́нны

a straight question — шчы́рае пыта́ньне

4) пра́вільны

straight thinking — пра́вільнае ду́маньне

5) упара́дкаваны

6) неразьве́дзены, чы́сты

straight whisky — неразьве́дзенае ві́скі

7) informal натура́л -а m. (не гамасэксуалі́ст)

2.

adv.

1) про́ста

2) ро́ўна

3) шчы́ра

Tell me straight what you think — Скажы́ мне шчы́ра, што ты ду́маеш

4) сумле́нна

to live straight — сумле́нна жыць

5) про́ста, наскро́зь

to drive straight on — е́хаць про́ста дале́й

6) неадкла́дна

- straight away

- straight off

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

нячы́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Брудны, неахайны. К твайму аконцу каля ганка Падходзіць варожыць цыганка ў лахмане зрэбным і нячыстым. Багдановіч. // Непрыбраны, засмечаны, запушчаны. Нячысты пакой.

2. Неаднародны, з дамешкам чаго‑н.; забруджаны. Нячысты спірт. Нячыстая вада. // Не чыстакроўнай пароды. Конь нячыстай пароды. // Мутны, няясны, невыразны (пра колер). Нячыстыя фарбы. // З прышчыкамі, вуграмі і пад. (пра скуру). Нячыстая скура па твары.

3. Разм. Неахайна выкананы, неакуратны. Нячыстая апрацоўка.

4. Разм. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак). У маёра голас пісклявы, у суседа яго — хрыплы, нячысты. Навуменка. [Колас:] — Ну, палепшу я радок ці два, гэта ж справы не ратуе. Сырызна застаецца сырызнай, мова нячыстая, верш недасканалы. Лужанін.

5. перан. Які не вызначаецца сумленнасцю, несумленны, здольны да машэнства. [Ладынін:] «Трэба сказаць Башлыку, каб прасачыў за гэтымі нарыхтоўшчыкамі сваімі. Нячыстыя, відаць, людзі». Шамякін. // Заснаваны на машэнстве; нячэсны. Цяпер новая думка кальнула.. [Зосю]: «Можа.. [Міхал] і тады ўжо ў якіх нячыстых авантурах быў?». Чорны. [Грэт] інстынктам адчула, што справа тут нячыстая. Маўр.

6. У некаторых рэлігійных вучэннях — непрыгодны, непажаданы богу, грэшны. [Сымон] даводзіў, што свіння для старазаконнікаў-яўрэяў — грэшная і нячыстая жывёла. Бядуля.

7. Разм. У забабонах — звязаны са злым духам, чараўніцтвам. Пятрусь і не думаў спыняць каня, скарэй бы ад гэтага нячыстага месца. Колас. // у знач. наз. нячы́сты, ‑ага, м. Злы дух, чорт. [Жонка брыгадзіра:] — Не сорам табе, і нячыстага не баішся ты. Мурашка.

•••

Нячыстая сіла гл. сіла.

Нячысты дух гл. дух.

Нячысты на руку — схільны да крадзяжу, махлярства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)