праві́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. праві́льны праві́льная праві́льнае праві́льныя
Р. праві́льнага праві́льнай
праві́льнае
праві́льнага праві́льных
Д. праві́льнаму праві́льнай праві́льнаму праві́льным
В. праві́льны (неадуш.) праві́льную праві́льнае праві́льныя (неадуш.)
Т. праві́льным праві́льнай
праві́льнаю
праві́льным праві́льнымі
М. праві́льным праві́льнай праві́льным праві́льных

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пра́вільны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пра́вільны пра́вільная пра́вільнае пра́вільныя
Р. пра́вільнага пра́вільнай
пра́вільнае
пра́вільнага пра́вільных
Д. пра́вільнаму пра́вільнай пра́вільнаму пра́вільным
В. пра́вільны (неадуш.)
пра́вільнага (адуш.)
пра́вільную пра́вільнае пра́вільныя (неадуш.)
пра́вільных (адуш.)
Т. пра́вільным пра́вільнай
пра́вільнаю
пра́вільным пра́вільнымі
М. пра́вільным пра́вільнай пра́вільным пра́вільных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пра́вільны, -ая, -ае.

1. Які не адступае ад правіл, норм, прапорцый.

Правільнае напісанне.

Правільныя рысы твару.

2. Заканамерны, рэгулярны.

Правільная змена пор года.

3. Які адпавядае сапраўднасці, такі, як патрэбна.

П. адказ.

Правільнае разуменне сучаснага становішча.

4. Пра многавугольнік: які мае роўныя вуглы і стораны; пра мнагаграннік: які мае грані — аднолькавыя правільныя многавугольнікі і роўныя мнагагранныя вуглы пры вяршынях.

|| наз. пра́вільнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праві́льны прави́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́вільны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае правілам, заснаваны на правілах (у 1 знач.); беспамылковы. Правільнае напісанне. □ Ярохін сказаў не на зусім правільнай, але выразнай англійскай мове: — Малайчына! Вы паглядзіце толькі, дзе ён пасадзіў нас. Па пятаку. Шамякін. // Заканамерны, рэгулярны. [Лютынскі:] Севазварот будуецца таксама толькі на строгім і правільным чаргаванні клетак. Крапіва.

2. Які адпавядае сапраўднасці; праўдзівы. [Валя] трымае.. [гадзіннік] у руцэ, просіць дзяўчыну-прадаўшчыцу завесці яго, паставіць стрэлкі на правільны час. Пестрак.

3. Такі, як патрэбна, які прыводзіць да патрэбных вынікаў. Правільны ўчынак. □ Адзіка правільным шляхам да шчасця — да заможнага і культурнага жыцця — для нас, сялян, з’яўляецца калгасны шлях. Брыль. // Разм. Добры, справядлівы (звычайна пра чалавека). Правільны чалавек наш камандзір, — зазначыў ён нібы сам сабе. Краўчанка. Правільны чалавек твой бацька, — пахваліў Васільеў. Алешка.

4. Рытмічны, раўнамерны, які дзейнічае пастаянна. Правільны пульс.

5. Які адпавядае правілам прапорцыі, сіметрыі. З аднаго боку над балотам цягнуўся вал досыць правільным паўкругам. Колас. Сталь — белая, бы чыстае срэбра, — правільным авалам астывала ля гарлавіны. Савіцкі. / Пра рысы твару. [Жанчына] мела надзвычай правільны твар з прыемным здаровым смуглым колерам. Карпюк.

6. Спец. Такі, усе стораны і вуглы якога роўны паміж сабой (пра многавугольнік). Правільны многавугольнік.

•••

Правільны дроб гл. дроб ​2.

Збіцца з правільнай дарогі гл. збіцца.

Збіць з правільнай дарогі гл. збіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыку́с, -у, м.

Становішча зубоў пры стуленых сківіцах.

Правільны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспамылко́вы, -ая, -ае.

Правільны, без памылак.

Беспамылковае рашэнне.

|| наз. беспамылко́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́вильный в разн. знач. пра́вільны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прави́льный (к прави́ло 1) праві́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́вільнасць ж. пра́вильность; ве́рность; см. пра́вільны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)