Варэ́нне ’варка, варэнне (працэс)’ (БРС, Гарэц., Нас.); ’варэнне’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк. МГ). Рус.варе́нье і г. д. Слав.*varenьje — аддзеяслоўны назоўнік. Ад вары́ць (гл.). Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 20.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́сьні ’сны’ (Касп.). Рус.восня ’тс’, воснях, воснах ’у сне’. Назоўніквосня, відавочна, з’явіўся вынікам скарачэння прысл. *воснях, якое ў сваю чаргу ўтворана ад во‑ і сон у месн. скл. мн. л.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камле́нне ’вельмі хутка’ (Нас.). У выніку кантамінацыі слоў вока і імгненне (Нас. 228), параўці, чэш.okajnžik. Магчыма. адмяк, дапусціць, што разглядаемая лексема — аддзел — слоўны назоўнік ад (ляцець) кумільгом ’хутка, раптоўна’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заске́ма ’клопат’, ’чалавек, што перашкаджае’, ’скупы’ (Сл. паўн.-зах.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад *заскеміць ’зашчаміць’, гл. заскеміцца. Семантыка: ’клопат’ < ’перашкода’ < ’тое, што зашчамляе’ > ’той, хто зашчамляе’ > ’скупы’. Параўн. аднакарэннае аскома са значэннем ’прагнасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сто́йбішча ‘часовае паселішча качэўнікаў’ (ТСБМ, Стан.), ‘месца адпачынку жывёлы на пашы’ (ТСБМ), ‘стойла, стаянка’ (Нар. Гом.), стаўбаві́шча ‘тс’ (Варл.). Дэрываты ад стаяць (гл.) з суф. ‑ішч‑, зыходныя праз назоўнік*стойба, прым. *стаўбавы (< *стаўба).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АСАБЛІ́ВЫ ПУНКТу матэматыцы, 1) Асаблівы пункт крывой, зададзенай ураўненнем , пункт M0 (x0, y0), у якім роўныя нулю абедзве першыя частковыя вытворныя функцыі (напр., пачатак каардынат пункт 0). Асаблівы пункт бывае: двайны пры ўмове, што не ўсе другія частковыя вытворныя роўныя нулю; трайны, калі разам з першымі вытворнымі ператвараюцца ў нуль у пункце M0 і ўсе другія вытворныя, але не ўсе трэція вытворныя роўныя нулю; і гэтак далей.
2) Асаблівы пункт дыферэнцыяльнага ўраўнення — пункт, у якім адначасова роўныя нулю лічнік і назоўнік правай часткі ўраўнення
, дзе P і Q — неперарыўна дыферэнцавальныя функцыі (гл.Дыферэнцыяльныя ўраўненні). У залежнасці ад паводзін інтэгральных крывых у наваколлі Асаблівага пункта адрозніваюць: вузел, сядло, фокус, цэнтр і інш. 3) Асаблівы пункт. адназначнай аналітычнай функцыі — пункт, у якім парушаецца аналітычнасць функцыі (гл.Аналітычныя функцыі). Адрозніваюць асаблівы пункт ізаляваны (у наваколлі асаблівага пункта няма іншых асаблівых пунктаў), папраўны (ізаляваны асаблівы пункт з канечным лімітам
), полюс або неістотна асаблівы пункт (ізаляваны асаблівы пункт і
, істотна асаблівы пункт (ліміт не існуе). Для мнагазначных аналітычных функцый паняцце асаблівага пункта больш складанае. Кожны асаблівы пункт з’яўляецца перашкодай пры аналітычным прадаўжэнні ўздоўж крывой, якая праходзіць праз яго.
В.І.Громак.
Асаблівы пункт крывых: а, б — пачатак каардынат (пункт 0); в, г — вузел; д — сядло; е — фокус; ж — цэнтр.