Жаке́й. З рус. жоке́й < франц. jockey, англ. jockey ’тс’. У рус. зафіксавана з першай палавіны XIX ст. (1845 г., у Грыбаедава ў форме жоке). На рус. (а не польск.) крыніцу ўказвае націск. Англ. jockey ад паўн.-англ. або шатландскага ўласнага імя Jock < Jack (Джэк) з памяншальным ‑y (Concise Oxford Dictionary₅, 654). Шанскі, 1, Ж, 295.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)