АСАБЛІ́ВЫ ПУНКТ у матэматыцы, 1) Асаблівы пункт крывой, зададзенай ураўненнем F (x, y)=0, пункт M0 (x0, y0), у якім роўныя нулю абедзве першыя частковыя вытворныя функцыі F (x, y) (напр., пачатак каардынат пункт 0). Асаблівы пункт бывае: двайны пры ўмове, што не ўсе другія частковыя вытворныя роўныя нулю; трайны, калі разам з першымі вытворнымі ператвараюцца ў нуль у пункце M0 і ўсе другія вытворныя, але не ўсе трэція вытворныя роўныя нулю; і гэтак далей.

2) Асаблівы пункт дыферэнцыяльнага ўраўнення — пункт, у якім адначасова роўныя нулю лічнік і назоўнік правай часткі ўраўнення d y d x = P (x,y) Q (x,y) , дзе P і Q — неперарыўна дыферэнцавальныя функцыі (гл. Дыферэнцыяльныя ўраўненні). У залежнасці ад паводзін інтэгральных крывых у наваколлі Асаблівага пункта адрозніваюць: вузел, сядло, фокус, цэнтр і інш. 3) Асаблівы пункт. адназначнай аналітычнай функцыі — пункт, у якім парушаецца аналітычнасць функцыі (гл. Аналітычныя функцыі). Адрозніваюць асаблівы пункт ізаляваны (у наваколлі асаблівага пункта няма іншых асаблівых пунктаў), папраўны (ізаляваны асаблівы пункт з канечным лімітам lim z a f(z) = b ), полюс або неістотна асаблівы пункт (ізаляваны асаблівы пункт і lim z a f(z) = , істотна асаблівы пункт (ліміт не існуе). Для мнагазначных аналітычных функцый паняцце асаблівага пункта больш складанае. Кожны асаблівы пункт з’яўляецца перашкодай пры аналітычным прадаўжэнні ўздоўж крывой, якая праходзіць праз яго.

В.​І.​Громак.

Асаблівы пункт крывых: а, б — пачатак каардынат (пункт 0); в, г — вузел; д — сядло; е — фокус; жцэнтр.

т. 2, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сапо́ліць ’рагатаць’ (Мат. Гом.). Да сапці, сапець (гл.), відаць, праз прамежкавы назоўнік з суф. ‑оля*саполя. Да семантыкі параўн. аднакаранёвае рус. дыял. сопе́нить ’моцна крычаць, гарлапаніць; плакаць, галасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарабу́н: рак‑тарабун ’?’ (БНТ, Жыв.). Відавочна, звязана з імітатывам *тараб!, што перадае цяжкі рух або гук (гл. тарабкаць, тарабаніць2), ад якога пры дапамозе суф. ‑ун утвораны назоўнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падрэ́з ’жалезная паласа саннага полаза’ (ТСБМ, Бяльк., Некр.), падрэ́зы (Янк. 2, Інстр. I), подрэ́з, подрэ́зы (ТС), поднаре́зы, подре́зы (Маслен.). Рус. подре́з, подре́зы ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад падрэзаць < рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здор ’нутраное свіное сала’. Рус. сдор (Даль), укр. здір ’тс’. Бязафіксны назоўнік з аблаўтам ад здзерці, здзіраць (гл. дзерці) ’тое, што здзіраецца’. Фасмер, 9, 586; Лекс. Палесся, 132–136.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пласто́ўе ’вялізныя сняжынкі’ (ТС), параўн. укр. пластове́нь ’камякі снегу’, пластове́ць, пластови́к ’снег, які падае камякамі’, гуц. пластів’я ’слой зрубленых галін’. З прасл. *plastovьjе — зборны назоўнік ад *plast > пласт (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́гач ’дзяржанне, ручка ў касе’, ’дышаль у возе для валоў’ (ПСл) — адсубстантыўны назоўнік з суф. ‑ačь (Слаўскі, SP, 102). Параўн. балг. рога̀че ’ручкі ў плузе’. Да рог1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стапа́рч іран. ‘уся мэбля ў хаце’ (Сцяшк.), ‘нешта непрывычна вялікае’ (слонім., Нар. словатв.). Аддзеяслоўны назоўнік ад дзеяслова тыпу тапары́шчыцца ‘стаяць тырчком, тырчаць’ (Стан.), параўн. рус. топо́рщиться ‘тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярце́нне ’вярчэнне (станка)’ (КТС, Ц. Гартны), укр. вертіння ’вярчэнне, свідраванне’, рус. вертение ’вярчэнне’ — рэгулярны аддзеяслоўны назоўнік, які, аднак, у літаратурнай мове не замацаваўся. Да вярце́ць (гл.). Параўн. таксама вярчэнне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напапа́ ’вертыкальна’ (Яўс.), па рари ’тс’ (Пятк.), напопи ’стаймя’ (ТС). Са спалучэння *на nona, дзе назоўнік суадносяць з поп ’святар’ і ’цурка ў гульні, якую збіваюць палкамі’ (Фасмер, 3, 327).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)