Міжня́к ’помесь цецерука з глушцом’ (карм., Мат. Гом.). Відавочна, да мяжа́, рус. перм. межник ’тс’. Параўн. укр. межений ’сярэдні’. Менш верагодны перанос назвы з прасл. mьskъ, mьzgъ: рус., укр. меск ’мул’, ст.-рус. москъ, мъскъ, мъскъ, серб. ст.-слав. мьзгъ, серб.-харв. ма̀згов, мазг, мазак, кайк. mezg, славен. mezȅg, mȅzg ’мул’, чэш. mezek ’лашак’, рум. muşcoiu, алб. mushk, — усе з ілірыйск. крыніцы (Маёр, 293; Міклашыч, 210; Скок, 2, 490; іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 697; Бязлай, 2, 182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пабраці́м ’той, хто звязаны з кім-н. пабрацімствам, названы брат’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., КЭС, лаг.). Рус., укр. побрати́м, польск. pobracim, чэш., славац. pobratim (з паўдн.-слав. моў — Махэк, 64), балг. побра́тим, серб.-харв. по̀братим, славен. pobrȃtim. Паводле Далабко (ZfSlPh, 3, 111), дэрыват ад pobratiti; параўн. серб.-харв. по̀братити ’зрабіць пабрацімам, братам’, славен. brátiti se, brȃtim se (гл. брат). У рус. усх. дыял. побрати́м яшчэ ’стрыечны брат’, пск. побрати́м, побрати́шка ’палюбоўнік, палюбоўніца’. Гл. таксама Фасмер, 3, 293.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасяро́д, пасярёд, посерэ́д, пысярёд(ку), пасяро́дкі, пасяро́дку, пасярэ́дзіня, пасярэ́дзіне, даўг. пасярэ́дня ’сярод, у сярэдзіне’ (ТСБМ, Грыг., Нас., Гарэц., Шат., Касп.; КЭС, лаг.; трак., даўг., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Ян., ТС). Укр. посере́д, рус. посреди́, старое посеред; польск. pośród, ст.-польск. pośrzod, н.-луж. posrjeź, posrjeźa, ст.-чэш. postřed, postřied, славац. старое postred, славен. старое posrȇdi, серб.-харв. посре̏д, posrȉd, ст.-слав. — серб.-харв. посрѣдь, ст.-слав. посрѣдѣ, посрѣди, посрѣдоу. Прасл. po‑serd‑. Да па‑ і сярэдзіна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абе́руч ’абедзвюма рукамі’, укр. обіруч, польск. oburącz ’тс’. Відаць, арэальнае новаўтварэнне, параўн. серб.-харв. оберучке ’тс’, утворанага па іншай мадэлі, гл. абое і рука. Карскі 2-3, 71, 89.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадаспа́д ’вадапад’ (Яруш.); ’месца, дзе вада ракі падае’ (Інстр. I). Складанае слова: вада + спадаць. Параўн. укр. водоспа́д ’тс’. Магчыма, паланізм у бел. мове: польск. wodospad, але серб.-харв. во̏допа́д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́рак, укр. карк — запазычанні з польск. kark ’карак’, якое ўзыходзіць да прасл. kъrkъ (параўн. спрадвечныя чэш. krk, в.-луж. krk, серб.-харв. kr̀kara ’спіна’ і інш.) (Слаўскі, 2, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Конавя́зь ’слуп, да якога прывязваюць коней’ (ТСБМ). Укр. коновʼязь, рус. коновязь, ст.-рус. коновязь ’тс’, серб.-харв. ко̏њовез ’тс’. Да прасл. konovęzь < konь + vęzь (Трубачоў, Эт. сл., 10, 194).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лю́шчына ’непатрэбная рэч, прадмет’ (міёр., Нар. словатв.). Утворана ад прасл. асновы lusk‑/luzg‑ ’лушпайкі, лупіна’. Да лушчыць (гл.). Пачатковае лʼ‑, як у серб.-харв. љу̀скати ці балг. люште ’лушчыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мале́шанькі, малёшанькі ’невялічкі, дробны’ (Нар. Гом.). Рус. паўн., пск. малёшенький ’тс’, ст.-рус. малешенький ’вельмі маленькі’, ’дробны (пра дождж)’, ст.-серб.-харв. ма̏лашан ’маленькі’. Утворана ад ⁺малехны < малы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мекята́ць ’крычаць па-казінаму’ (Грыг.), мекета́ць ’бляяць (пра авечку)’ (ТС). Ад абстрактнага прасл. mekotъ/meketь, якое з mekati > мекаць 1 (параўн. чэш. mek(o)tati, серб.-харв. мекѐтати ’бляяць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)