Ня 1, ня‑ня ’выгукі, якімі падзываюць сабаку’ (ТС), ня‑ня‑ня ’падзыўныя для кароў’ (ДАБМ, камент. 895), укр. ня, ня‑ня ’падкліканне сабакі’. Відаць, «спешчаны» варыянт да на, на‑на ’тс’ (гл.), параўн., аднак, балг. дыял. нё‑не ’падзыўныя для каровы ці вала’.

Ня 2 ’не; хіба’ (Касп.), ’не; няўжо’: ня ты ня ведыіш (Бяльк.). З не (не-) у выніку якання і адсячэння другой часткі ў няво́, няго́ ’тс’, параўн. смал. ня ’тс’: ня у вас нет? (СРНГ), маг. ня не, якое Карскі (2–3, 83) тлумачыць па-руску ’ужели нет?’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нячуйве́цер ’цмен пясчаны, Helichrysum arenarium (L.)’ (гродз., Кіс.), нічуйвецер ’старасцень вясенні, Senecio vernalis W. et K.’ (брэсц., Федар.), параўн. укр. нечуйвітер ’расліны Hieratium Filosella, Beilis perennis і інш.’ Магчыма, табуізаваная назва («жаб яе вецер не пачуў?»), што выклікана лекавымі ўласцівасцямі раслін, параўн. польск. powietrzne ziele (ад powietrze ’паветра; пошасць’), паралельнае да suchotne ziele ’гарлянка’. Аднак не выключана, што тут маюцца на ўвазе некаторыя фізічныя ўласцівасці раслін, параўн. чуй‑вецер ’цмен’ (валож., ТЗб. ”84), узвей‑вецер (взвѣй‑вѣцеръ) ’ветрагон’ (Нас.), сухавейка ’цмен’ (гродз. Кіс.) і пад. Гл. чуць, вецер; параўн. нічавей (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калама́шка ’лаянка на няўклюднага, чараватага чалавека’ (Шат.). Фармальна суадносіцца з каламашка ’воз’, ’нязграбны воз’, ’воз для перавозу цяжкасцей’ і да т. п. — значэнні, якія тлумачаць, відаць, утварэнне каламашка ’лаянка’. З разглядаемым словам суадносіцца кылымашыцца ’таўчыся, збірацца ў адным месцы’ (Бяльк.) (паводле фанетычнага крытэрыю ўтворана ад асновы каламаш‑). Семантыка, відавочна, адрозніваецца, аднак яе можна зразумець як натуральнае развіццё ’капацца, вазіцца’ > ’таўчыся на адным месцы’, > ’збірацца ў адным месцы’. Такое развіццё значэння верагоднае, паколькі ажыццяўляецца ў яўна экспрэсіўных лексемах, дзе семантыка з’яўляецца дыфузорнай і лёгка можа субстывавацца. Параўн. яшчэ пск. колымажиться ’важнічаць, фанабэрыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каламя́нка ’густая моцная льняная тканіна’ (БРС, ТСБМ, Гарэц.), ’палатняная блуза’ (Др.-Падб.). Наяўнасць слова толькі ў літаратурнай мове не дазваляе вызначыць крыніцу запазычання. Укр. каламайка (у Грынчэнкі), рус. коломенка і коломёнка, коломийка (Фасмер, 2, 294), аднак статус няясны. У рус. мове лічыцца запазычаннем праз ням. Kalamank, kalmank або гал. kal(a)mink ’гладкая льняная або пяньковая тканіна’, з с.-лац. camelāncium (Фасмер, 2, 294–259), дзе ням. словы з с.-лац. calamancum, якое шэрагам аўтараў тлумачыцца як утворанае на базе с.-грэч. καμηλάνκιον ’вопратка з вярблюджай воўны’, гл. Бернекер, 1, 471; Фасмер, 2, 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кальсо́ны ’споднія мужчынскія штаны’ (БРС, ТСБМ; клец., іўеў., КЭС; Сцяц., Сцяшк.). Як паказвае геаграфія, слова ў гаворкі магло трапіць з польск. мовы; польск. kalesony (фіксуецца і ў Віленскім слоўніку) узыходзіць да франц. caleçon ’споднікі’ і ў сваю чаргу перадае італ. calzoni ’споднія штаны’ (ад calza ’панчоха’, лац. calceus, якое да calx ’пятка’). У франц. мове зафіксавана і calçon (з 1680 г.), аднак, відаць, кальсоны да яе не ўзыходзіць. Бел. фармальна ідэнтычнае з рус. кальсоны, ва ўсякім выпадку ў слоўніку літаратурнай мовы, можа быць і русізмам, для якога мяркуюць польскае пасрэдніцтва, параўн. Шанскі, 2, К, 33.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канва́ ’рэдкая сятчатая тканіна (баваўняная або льняная), якая служыць асновай пры вышыванні крыжам’ (ТСБМ, Сцяшк.), лід. канво́ ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле націску запазычана з рус., (а не з польск.), канва́, якое (у XIX ст.) < з франц. canevas ’канва’. Аднак раней, яшчэ ў XVI ст. ст.-бел. канавасовый ’з палатна канавасу’ прыйшло са ст.-польск. kanawasowy < kanawas < (kanawac(a), kanafas ’шаўковая або баваўняная тканіна’, суч. польск. kanafas ’пераплётны матэрыял’) < італ. canavaccio ’ануча’ < с.-лац. canovacium ’грубае палатно’, якое ўзыходзіць да canava ’каноплі’ (Булыка, Запаз. 136; Слаўскі, 2, 47–48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каплаву́хі ’віславухі’ (паўд.-мін., З нар. сл.; Бір. Дзярж.; слуц., Працы, 6; Растарг.), укр. капловухий, каплоухий ’тс’, рус. н.-рас., кубан. каплоухий ’тс’, ’тупы’, ’дурнаваты’, пск., цвяр. каплоух ’разявака’, свярдл. ’з малымі вушамі’. Фасмер (2, 186) суадносіць з дзеясловам клепать, балг. клепне ’звісае (ляпаючы)’, чэш. klepiti, укр. клшгати ’ляпаць’ (параўн. укр. клапоўхий. клапкий ’віславухі’). ЕСУМ (2, 374) разглядае гэту лексему як складзеную з капель ’навушнік у шапцы’ і вухо ’вуха’. Магчымы, аднак, варыянт этымалогіі з кантамінацыяй лексем віславухі (або аблавухі) і лапавухі > *лаплавухі з наступным распадабненнем л…л > к…л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каша́ры (толькі ў мн. л.) ’казарма’ (ТСБМ, Шат. і інш.). Укр. дыял. коша́ра ’казарма’. Запазычанне з польск. koszary ’тс’. У польск. мове гэта слова з такім значэннем вядома з XVIII ст. Лічыцца, што ў польск. мове koszary ’казарма’ таго ж паходжання, што і польск. koszar, koszara ’загарадзь для авечак’. Значэнне ’казарма’, як думаюць, з’явілася пад уплывам іншага слова — kasarnia, запазычанага таксама ў XVIII ст. з ням. Kaserne (з ад’ідэацыяіі да польскіх слоў на ‑(ar)‑nia). Параўн. Бернекер. 587; Брукнер, 260. Няясным усё ж застаецца, аднак, пытанне, чаму гэта слова ўжывалася іменна ў мн. ліку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апру́дзіцца ’цяжка захварэць, акалець’ (Касп.), рус. арх. опру́дить ’пазбавіць жыцця (безасаб.)’; прудить(ся) ’мачыцца ў пасцель’; арл., прудиться ’грэцца каля агню і абіраць насякомых’, укр. прудити(ся) ’выганяць, давіць насякомых з адзення’. Толькі першае рускае значэнне супадае з беларускім; іншыя, магчыма, абазначаюць дзеянні, звязаныя з хваробай, старэннем, яны, напэўна, звязаны этымалагічна з прудить(ся) ’хутка цячы’ < ’гнаць’, што вынікла з прудить ’рабіць запруду’; параўн., аднак, пудзіць. Калі б не арханг. опрудить, магчыма, трэба было б параўнаць беларускае слова з літ. aprūdýti ржавець’. Параўн. яшчэ апрындзіцца. Гл. апруда 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ат, выгук ’усё роўна, няхай’. Рус., укр. ат, польск. at, ст.-рус. атъ, ст.-бел. атъ (Гіст. мовы, 1, 171). Згодна з думкай Бернекера, 1, 21, з спалучэння злучніка а і займенніка тъ; таксама ўтварылася, відаць, ато; параўн. ась — тым жа шляхам, але з займеннікам сь. Рудніцкі, 1, 38; Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 123. Іначай: са спалучэння a + ti (адкуль чэш. ať, ст.-польск. ać), дзе ti > tь — часціца (Шахматаў, AfslPh, 7, 65; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 4), аднак пераход у тъ растлумачыць цяжка, таму гэта этымалогія здаецца менш верагоднай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)