do scant justice несправядлі́ва ста́віцца (да каго-н., чаго-н.), недаацэ́ньваць (што-н., каго-н.);
scant attendance ке́пскае наве́дванне;
show smb. scant hospitality ке́пска прыма́ць каго́-н.;
2. абмежава́ны, малы́;
scant two hours усяго́ дзве гадзі́ны;
He is scant of sense. Яму не хапае разважнасці;
We are scant of money. У нас канчаюцца грошы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
СВЕ́ДКІ ІЕГО́ВЫ, іегавісты,
адна з позніх плыняў пратэстантызму. Засн. ў ЗША Ч.Т.Раселам, які ў 1870 арганізаваў групу па вывучэнні Бібліі (адсюль назва «С.І.» — даследчыкі Свяшчэннага Пісання). З 1931 афіц. назва С.І.; іх дзейнасць зафіксавана ў 232 краінах (больш за 5 млн.чал.). Сусв. цэнтр у Брукліне (раён Нью-Йорка). У веравучэнні С.І. запазычаны некат. дактрыны адвентыстаў 7-га дня (спачатку Расел быў адвентыстам). Некат. даследчыкі лічаць, што папярэдніцай С.І. была рас. секта іегавістаў М.С.Ільіна (1809—90; вучыўся ў школе пры Полацкай езуіцкай акадэміі, дзе пазнаёміўся з зах. тэалогіяй). Для С.І. характэрны спецыфічны падыход да традыц. хрысціянскай дагматыкі: адмаўленне бессмяротнасці душы і веры ў існаванне раю і пекла, своеасаблівая трактоўка Тройцы. Крыніцай усяго жывога і існага, усемагутным і адвечным творцам лічаць Бога Іегову, а Ісуса Хрыста — яго адзінародным сынам, створаным непасрэдна Іеговай. Гісторыю грамадства яны разглядаюць як барацьбу паміж Іеговай і Сатаной, якая павінна завяршыцца бітвай — Армагедонам. Праведнікі — С.І. (144 тыс. выбраннікаў) знойдуць вечнае жыццё ў тэакратычнай дзяржаве Іеговы — раі на Зямлі, астатнія загінуць у бітве. У С.І. няма царк. іерархіі, кожны вернік можа быць прапаведнікам. Афіц.рэліг. свята адно — святкаванне штогод Вечарыны ўспамінаў аб смерці Ісуса Хрыста, на якой адбываецца прычашчэнне хлебам і віном. Словы Ісуса пра тое, што яго вучні павінны быць «не гэтага свету», трактуецца С.І. літаральна, што вядзе да іх самаізаляцыі ў грамадскім жыцці і нярэдка да канфлікту з уладамі з-за адмовы служыць у арміі, удзельнічаць у выбарах і інш. С.І. вядуць актыўную місіянерскую дзейнасць. На Беларусі першае т-ва даследчыкаў Свяшчэннага Пісання зафіксавана ў 1925 у Брэсцкім пав. Паводле афіц. звестак польскіх улад, у 1929 у Палескім ваяв. былі 2 групы іегавістаў (87 чал.). У Зах. Беларусі распаўсюджваліся іегавісцкія выданні: час. «Башня стражи» (пазней «Сторожевая башня»), кнігі іх тагачаснага кіраўніцтва І.Ф.Рутэрфорда «Арфа Божая», «Ці могуць жывыя гаварыць з памерлымі?», «Пажаданы ўрад», «Фотадрама тварэння» і інш. У сав. час дзейнасць іегавісцкіх груп і абшчын была забаронена, з 1990-х г. легалізавана. На Беларусі існуе Рэсп. аб’яднанне С.І. (2000), якое складаецца з 21 абшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНЯ́КА (Юрый Уладзіміравіч) (26.11.1925, Мінск — 16.7.1990),
бел. кампазітар. Нар.арт. Беларусі (1974). Скончыў Бел. кансерваторыю (1957, клас А.Багатырова). У 1947—63 канцэртмайстар Дзярж.акад. харавой капэлы Беларусі. У яго творчасці пераважалі 2 асн. кірункі — муз. тэатр і песня. Музыцы С. ўласцівы лірызм, яркі меладызм, шчырасць выказвання; інтанацыйны склад грунтуецца на бел.нар. песеннасці і асаблівасцях сучасных масавых жанраў. Сярод твораў: оперы «Калючая ружа», «Калі ападае лісце», «Зорка Венера», «Новая зямля» (паст. ў Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі адпаведна ў 1960, 1968, 1970, 1982), аперэты «Рабінавыя каралі» (1964, паст. ў Бабруйскім муз.-драм. т-ры), «Пяе «Жаваранак» (1969, паст. ў Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі; 2-я рэд. 1971, паст. ў Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі), «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання», дзіцячая «Сцяпан — вялікі пан» (паст. ў т-ры муз. камедыі Беларусі адпаведна ў 1973, 1975, 1979), кантаты, у т. л. «Ясныя дарогі» (1957), «Памяці Канстанціна Заслонава» (1958), «Горад юнацтва» (1964), «Велічальная Мінску» (1967), «Зямля мая» ў 4 ч. (1979, для нар. хору і нар.арк.), «У вянок Максіму Багдановічу» (1980), сюіты «Родныя песні» (1979, для хору і нар.арк.) і інш. Аўтар шматлікіх песень, у т. л. «Ой, шумяць лясы зялёныя», «Беларусь — мая песня», «Люблю цябе, Белая Русь», «Расцвітай, Беларусь», «Явар і каліна», «Ты мне вясною прыснілася», «Не за вочы чорныя», «Журавіны», «Беларусачка» і інш. Значнае месца ў творчасці займалі харавыя творы (хары а капэла «Вы чулі, як плачуць дрэвы», паэма-рэквіем «Хатынскія званы», цыкл на словы Я.Коласа), вак. дуэты, трыо, квартэты, музыка да драм. спектакляў («Трэцяе пакаленне» паводле К.Чорнага, паст. ў Бабруйскім муз.-драм. т-ры, «Над хвалямі Серабранкі» І.Козела і «Залаты медаль» І.Шамякіна, паст. ў Бел.рэсп. т-ры юнага гледача, «Узнятая цаліна» паводле М.Шалахава, паст. ў Дзярж.рус.драм. т-ры імя М.Горкага, «Мурын бор» І.Ісачанкі, паст. ў Магілёўскім абл.драм. т-ры і інш.). Пісаў музыку да кінафільмаў «Каханнем трэба даражыць» (у сааўт.), «Песня нашай зямлі», «Веснавыя мелодыі», «Дарогі Беларусі» і тэлефільмаў («Плач перапёлкі»), радыёспектакляў і тэлепастановак. Апрацоўваў бел.нар. песні для хору а капэла, дзіцячага хору і інш. У 1978—80 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Літ.:
Жураўлёў Дз., Загародні Г. Юрый Семяняка. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛАДАПАДЗЕ́Л,
вызначэнне межаў паміж складамі ў слове і на стыках слоў. Пры ўспрыманні слова на слых колькасць складоў у ім вызначаецца лёгка, аднак межы паміж імі могуць расстаўляцца па-рознаму. На пісьме С. ужываецца для правільнага пераносу частак слоў. С. адбываецца паводле прынцыпаў: павелічэння гучнасці (прапанаваны Р.І.Аванесавым), які ўлічвае слыхавыя якасці гукаў — зычныя, якія папярэднічаюць пры пабудове складоў галоснаму, заўсёды ствараюць з ім паслядоўнасць з павелічэннем гучнасці («ва-пна»); мускульнага напружання (прапанаваны Л.У.Шчэрбам), у аснове якога артыкуляцыйна-фізіял. адрозненні зычных гукаў. Міжскладовай мяжой лічыцца месца найб. напружання, звычайна пры вымаўленні галоснага («вап-на», «шап-ка»); верагоднасці складу (прапанаваны М.В.Ламаносавым), які дазваляе пакідаць збег зычных у складзе, калі ў лексіцы ёсць словы з такімі спалучэннямі зычных у пачатку («да-звол» — ёсць бел. слова «зварот»; «ка-лгас» нельга, бо з пачатковым «лг» бел. слоў няма); імкнення да адкрытых складоў, калі зычны гук незалежна ад яго якасці, месца націску ў слове і аддаленасці ад наступнага галоснага акустычна звязаны з наступным галосным мацней, чым з папярэднім («ка-лга-сы», «вы-раз-на»); псіхалінгвістычнага, што тлумачыць пэўны несвядомы (рознымі людзьмі па-рознаму) падзел спалучэнняў зычных пры пераносе слоў з радка ў радок («шап-ка», «ша-пка»). У бел. мове пашыраны прынцып С. ў адпаведнасці з павелічэннем гучнасці. Калі ў слове апошні гук галосны, а зычныя і галосныя гукі размешчаны па чарзе, С. праводзіцца паміж галосным і наступным зычным («ба-ра-на-ва-лі»). Калі паміж галоснымі ёсць спалучэнне шумных зычных ці шумнага і санорнага, С. праводзіцца перад першым зычным гэтага спалучэння («мя-тла»). Калі паміж галоснымі ёсць спалучэнні санорных зычных, санорнага, «й» і «ў» з шумным, С. праходзіць паміж зычнымі («гал-ка», «пам-рэ»), Спалучэнні зычных гукаў у пачатку і ў канцы слова (незалежна ад тыпу зычных) цалкам адносяцца да складу, утворанага суседнім галосным гукам («зра-бі-ла», «ка-лібр»). С. на стыку марфем праводзіцца паводле агульнага прынцыпу, таму падзел слова на марфемы («пад-ыгр-а-л-і») можа не супадаць з падзелам на склады («па-ды-гра-лі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Буды́нак ’будоўля, будыніна, хата і да т. п.’ (БРС, Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Мядзв., Інстр. I, Янк. I, Янк. Мат., Тарн., Нас., Шат., Касп.), буды́нок (Бесар.), будынек (Чуд.). Сюды ж і буды́ніна ’будынак’ (Янк. I). Агляд бел. форм гл. Лучыц-Федарэц, Лекс. Палесся, 146–147. Укр.буди́нок. Запазычанне з польск.budynek ’тс’, якое паходзіць з с.-в.-ням.*būding ’будаванне’. Рыхардт, Poln., 37; Кюнэ, Poln., 47; Слаўскі, 1, 48. Падрабязна аб польскім слове і ням. крыніцы Лер-Сплавінскі, JP, 22, 111–117 (Studia, 180–185). Памылкова ўтварэннем ад буда (польск.buda) лічыць словыбуды́нак, budynekРудніцкі, 236.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’ (Бяльк.). Параўн. рус.варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; пагана, неахайна пісаць’, ва́рза́ть ’пэцкаць’. Словы няяснага паходжання (як часта наогул экспрэсіўныя). Шахматаў (ИОРЯС, 7, 2, 333) меркаваў пра сувязь з рус.во́рзать ’паспешліва хлябаць’. Ільінскі (ИОРЯС, 16, 4, 20) параўноўвае з рус.вара́згать ’тс’. Але ўсё гэта не робіць паходжанне слова ясным. Параўн. Фасмер, 1, 275. Але параўн. таксама і ўкр.варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’ (да семантыкі параўн. рус.вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; балбатаць абы-што, вярзці’) — бясспрэчнае ўтварэнне ад верзти́ ’вярзці’ (да *vьrz‑ ’плесці’). Да іран. сувязей рус. слоў гл. Абаеў, Этимология, 1966, 246.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лінёвішча ’выпоўзіны, злінялая скура вужа ці гадзюкі’ (Бяльк.), лельч.лінёвішчэ (Нар. лекс.), ліновішчэ (ТС; стол., Сл. паўн.-зах.), лях., іўеў.ліновішча, ганц.ліновіско ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Укр.линовище, зах.ліновище, ліновиско, рус. устарэлае линовище ’тс’. Усх.-слав. ізалекса. Да ліня́ць (гл.). Параўн. яго прасл. варыянты: linjati, linati, liněti і ітэратыў linovati (> серб.-харв.‑linjévati), ад якога і ўзніклі прыведзеныя вышэй бел.словы. Такі ж суфікс мае і іўеў.леняві́шча ’тс’, утворанае ад ⁺ленявы, звязанае чаргаваннем з lěn‑ (параўн. люб.леня́не, іўеў.ляні́шча ’выпоўзіны’, укр.ліни́тися ’ліняць’) побач з lěv‑ (параўн. славен.levíšče ’выпоўзіны’, leviti se і інш.) (Фасмер, 2, 499).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вядзме́дзь, таксама нядзведзь ’мядзведзь’ (Інстр. II). Рус.дыял.ведме́дь, укр.ведмі́дь (дыял.медві́дь). Гэтыя словы ўзніклі перастаноўкай складоў з прасл.*medvědь (*medhu̯‑ēd‑is), літаральна ’мёдаед’: ст.-рус., ст.-слав.медвѣдь, бел.мядзве́дзь, рус.медве́дь, польск.дыял.miedźwiedź, чэш.medvěd, балг.медве́д, серб.-харв.мѐдвјед і г. д. Першапачатковая і.-е. назва захоўваецца ў грэч.ἄρκτος, лац.ursus, ст.-інд.ŕ̥kšas ’мядзведзь’. Славяне замянілі першапачатковае і.-е. слова апісальным выразай з меркаванняў табу (падобнае сустракаецца, напр., у ням. мове, дзе Bär ’мядзведзь’ азначае літаральна ’карычневы’). Гл. Фасмер, 2, 589; Бернекер, 2, 30 і далей; Клюге, 50–51.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́біт ’манаскае адзенне ўвогуле і асабліва ў каталіцкіх манахаў’ (Нас.), Укр.га́біт, габит (з XVII–XVIII стст.). Запазычанне з польск.habit ’тс’ (вядомага з XVI ст.) < лац.habitus ’тс’ (Слаўскі, 390; Кюнэ, Poln., 55). Параўн. яшчэ Рудніка (515), які ўкр. словы выводзіць прама з лац. У ст.-бел. мове ў XVIII ст. засведчана габитъ ’выгляд, аблічча’ < лац.habitus ’тс’ (гл. Булыка, Запазыч., 76). Лац. слова пранікла ў многія еўрап. мовы. Параўн. Слаўскі, там жа; MESz, 2, 9. Сюды ж га́бітнік ’ксёндз, які ходзіць у габіце’ (Нас.). Паколькі гэтага слова няма ў польск. мове, то яго трэба лічыць беларускім утварэннем ад запазычанага га́біт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галашчо́к ’моцны мароз’ (Шат., Яшкін), таксама ’замёрзлая зямля без снегу’ (Шатал.), ’першы лёд на балоце, на рацэ’, ’мёрзлыя рунныя палі, груд з азімымі пасевамі’, ’адкрытае месца, узгорак, дзе вецер здзімае снег; гальнае замёрзлае балота’ (гл. у Яшкіна, там і геаграфія слова). Сустракаецца і форма галашчо́ка (Яшкін). Аналагічныя словы ёсць у іншых усх.-слав. мовах. Параўн. рус.голоще́к ’галалёдзіца; чысты тонкі лёд без снегу’, укр.голощі́к, голощо́к ’галалёдзіца; лёд, непакрыты снегам’. Можна меркаваць, што ў аснове назвы ляжыць вобраз: ’голыя, замёрзлыя шчокі’, ’шчокі непакрытыя, таму замёрзлыя’. Усе іншыя значэнні другасныя, узніклі пры дапамозе метафарызацыі. Гэта асабліва адносіцца да розных назваў рэльефу.