1. Бегучы, перамясціцца з месца на месца. Варта нават асцярожнаму касому бокам прабегчы, як табе ў цемры можа здацца, нібыта зусім побач з табой мядзведзь прайшоў.Ігнаценка.//што і без дап. Пераадолець пэўную адлегласць. [Юнак] лёгка прабег паўтары тысячы метраў, заняўшы першае месца.Шыцік.
2. Хутка праехаць, перасунуцца з месца на месца. З шумам прабегла машына.// Хутка пранесціся (пра вецер, хмары, святло і пад.). // Пранесціся, пракаціцца (пра шум, крыкі і пад.). Па нястройных радах змучаных боем партызан прабег ўстрывожаны шэпт.Асіпенка.// Паказацца і хутка знікнуць. Па Толевым твары прабег цень смутку.Якімовіч.
3. Хутка мінуць (пра час). — А, як скора прабег час! Здаецца, толькі яшчэ была раніца.Гартны.Не заўважыў Грыша, як прабеглі тры гады ў працы ды вучобе.Пальчэўскі.
4.перан.; што. Уявіць у думках. У думках прабегчы сваё жыццё.
5.перан.; што. Разм. Бегла прачытаць што‑н. Люба прабегла вачыма ліст раз, другі, трэці — і нічога не зразумела.Васілевіч.
6.чым. Разм. Правесці па чым‑н. Баяніст Косця Бульбешка нахіліў да баяна галаву, спрытна прабег пальцамі па ладах знізу ўгору.Шамякін.
•••
Мароз па скуры (па спіне) прабеггл. мароз.
(Чорная) кошка прабеглапаміжкімгл. кошка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свіння́, ‑і; мн. свінні, свіней; ж.
1. Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння; самка гэтай жывёліны. Вярнуўся мужык у хату. Глядзіць, аж тут замест яго рабая свіння гаспадарыць: рассыпала муку, з’ела рошчыну і сагнала квактуху з рэшата.Якімовіч.
2.перан.Разм. Пра бруднага, неахайнага чалавека. На погляд мой, Ты [Вавіла] змог бы праз гадзіну стаць Свіння свіннёй.Корбан.// Нявыхаваны, грубы, некультурны чалавек. Пасадзі свінню за стол — яна і ногі на стол.Прыказка.
3.перан.Разм. Чалавек, які незаслужана робіць каму‑н. непрыемнасці; няўдзячны чалавек. [Максім:] — За каго ты [Паліна] мяне лічыш, свіння ты гэткая?Шамякін.— Што, пагаварыла ўчора на мяне абы-чаго? Я думаў, што ты разумная, аж ты свіння. — Сак сказаў гэтыя словы, пазіраючы Галі ў самыя вочы, у душу, можна сказаць.Ермаловіч.
4.узнач.прысл.свіннёй. Уст. Парадак пастраення войск у выглядзе кліна. Рыцарскія войскі рухаліся свіннёй.
•••
Іаркшырскія свінні — парода свіней, якая характарызуецца хуткім ростам, вялікай вагой і пладавітасцю.
Марская свіння — млекакормячая жывёла сямейства дэльфінавых.
Падлажыць (падсунуць) свіннюгл. падлажыць.
Як свінні сядло (падыходзіць)гл. сядло.
Як свіння (напіцца, набрацца) — без разбору, многа выпіць гарэлкі, віна.
Як свіння на саладзінах (знацца, разбірацца) — зусім не разбірацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уча́стак, ‑тка, м.
1. Зямельная плошча, адведзеная для якога‑н. выкарыстання або вылучаная на аснове якіх‑н. прымет; дзялянка. Прысядзібны ўчастак. □ Усе дваццаць гектараў школьнай зямлі разбіты на маленькія доследныя ўчасткі.Пальчэўскі.Дасталіся Захару Іванавічу найбольш запушчаныя ўчасткі зямлі, горшае цягло, горшы інвентар.Кулакоўскі.// Частка паверхні чаго‑н. Пашкоджаны ўчастак скуры.// Адрэзак чаго‑н., які мае прасторавую працягласць. Участак дарогі. Сортавыпрабавальны ўчастак. □ Рака цякла з усходу на захад, і мы пайшлі па ёй, абходзячы па беразе незамёрзлыя ўчасткі.Шамякін.
2. Частка фронту, якая з’яўляецца месцам дзеяння якой‑н. вайсковай адзінкі. Загрукатаў бой. На ўчастку стралковага палка падпалкоўнік Г. Юлдашава ворагу ўдалося ўклініцца ў нашу абарону.«Звязда».
3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае або вытворчае падраздзяленне, якое ўтвараецца з пэўнай мэтай. Выбарчы ўчастак. Фармовачны ўчастак цэха. □ Марыя Хведараўна прыняла Палеткаўскі ўрачэбны ўчастак і рабіла аб’езд вёсак.Марціновіч.Камуністы станавіліся душою кожнай брыгады, участка, усяе будоўлі. Па іх раўнялася моладзь, за імі ішлі ўсе нафтабудаўніцы.Грахоўскі.
4. Галіна, сфера якой‑н. дзейнасці. Партыя і камсамол накіроўвалі.. [Галавача] на самыя адказныя ўчасткі работы.Хведаровіч.
5. Аддзяленне паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама будынак, у якім размяшчалася такая ўстанова. Паліцэйскі ўчастак. □ Па вёсках спешна будаваліся паліцэйскія ўчасткі-пастарункі, па гарадах і мястэчках — гарнізонныя казармы.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмато́к, ‑тка, м.
1. Абрэзак, абрывак (скуры, тканіны і пад.). Да прыходу Тараса.. [Зося і Маша] нешта кроілі, і на канапе былі раскіданы зялёныя і чырвоныя, адмыслова выкраеныя шматкі.Шамякін.Ляжаў.. [Заранік] у невялікім пакойчыку на ложку, распрануты і накрыты коўдрай, пашытай з рознакаляровых шматкоў.Хадкевіч.//толькімн. (шматкі́, ‑оў). Лахманы; кавалкі, кускі чаго‑н. Замест кажуха з плеч у Зіны звісалі нейкія рваныя шматкі — так яго пасеклі кулямі і асколкамі.Карпюк.Косцік накінуўся з кулакамі на брата, парваў малюнак на шматкі і пачаў таптаць яго нагамі.С. Александровіч.
2. Жмут чаго‑н. Ля лазовага карча ваўкі, напэўна, схапілі соннага зайчыка, бо на снягу былі відаць кропелькі крыві і валяліся шматкі поўсці.Федасеенка.
3. Асобны невялікі кавалак, камяк чаго‑н. Узяў кошык, акраец хлеба і жаўтлявы, мяккаваты шматок сала, вышчарблены братаў складанчык на шнурку.М. Стральцоў.Ля берага ад невялікіх хваль пагойдваліся шматкі наздраватай рудой пены.Гамолка.Па баках узрываюцца міны, уздымаючы клубы пылу і раскідаючы шматкі зямлі.Колас.// Пра невялікую, нязначную частку чаго‑н. Там-сям віднеў травы шматок Сярод пяскоў рудых.Астрэйка.На шэрым полі там-сям шматкі ярка-зялёнай азіміны, у лагчынах — ніцыя, без лістка вербы.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
flaki
flak|i
мн.
1. кішкі; вантробы; трыбухі (жывёлы); флякі;
2.кул. флякі; рубец;
porcja ~ów — порцыя флякаў;
3.перан. вялы прадмет ці бязвольны чалавек;
bredzi, aż ~i bolą — вярзе (пляце), што аж вантробы выварочвае;
~i się w kim przewracają — [усё] нутро пераварочваецца ў каго;
poczciwy z ~ami — добрая душа;
nudny jak ~i z olejem — вельмі нудны;
wypruwać sobie (z siebie) ~i — вылузвацца (лезці) са скуры
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
лезть из ко́жи вон са ску́ры ле́зці (вылу́звацца);
он в карма́н за сло́вом не ле́зет ён у кішэ́нь па сло́ва не ле́зе;
лезть на глаза́ ле́зці ў во́чы;
лезть на рожо́н ле́зці на ражо́н;
лезть на́ стену ле́зці на сцяну́;
лезть не в своё де́ло ле́зці не ў сваю́ спра́ву;
в го́рло не ле́зет у го́рла не ле́зе;
хоть в пе́тлю лезь хоць у пятлю́ лезь;
лезть в го́лову ле́зці ў галаву́;
лезть в ду́шу ле́зці ў душу́;
глаза́ на лоб ле́зут во́чы на лоб ле́зуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Абжа́ ’аглобля ў сасе’ (Касп.). Рус.паўн.обжа, обга, рус.курск.вобжа ’тс’, польск.obdza ’тс’ (Ці не сюды ж польск.obdza, obza ’вяроўка, шнур для прывязі жывёлы напашы’?), ст.-рус.обьжа ’мера зямлі’. Лат.abža ’аглобля’ з паўн.-бел. ці рускага. Па адной версіі < *o‑bъg‑ja ’гнутая’ да бгаць (гл.) — Патабня, РФВ, 5, 124; Ільінскі, РФВ, 62, 256, па іншай < *ob‑jъg‑ja да іга (гл.) — Мікала, IF, 26, 295; Далабко, ZfslPh, 3, 129–130; Турска, SFPS, 5, 115. Першая этымалогія выклікае пярэчанні фанетычнага характару. Супраць рэканструкцыі ‑bъg‑ сведчаць рускія формы обежь, обежка і ст.-рус.обьжа (Турска, там жа, 114). Другая этымалогія таксама мае свае цяжкасці фанетычнага характару: ‑bj‑ у ob‑jъg‑ja павінна было даць blʼ (Далабко, там жа, 129). Заўвага Далабка аб тым, што слова абжа як арэальна абмежаванае ўзнікла адносна позна, пасля таго як завяршыўся пераход bj > blʼ, непрымальная, бо ў тым жа слове рэалізаваўся пераход gj > ž (ці, можа, у апошнім выпадку адбылася субстытуцыя?). Варбот (Балто-слав. иссл., 42–48) суадносіць як генетычна тоесныя абжа і абза (гл.), зыходзячы з прасл.obьza/obьža (< *obьzja) ’луска’ (літ.ìžti лушчыцца’, išaiža ’шалупінне’) і верагоднасці семантычнага развіцця ад лыкавай вяроўкі (лыка) і скуранога рэменя (скуры) да часткі драўлянай сельскагаспадарчай прылады. Для прыняцця гэтай этымалогіі даводзіцца прызнаць існаванне шэрага семантычных пераходаў і дэрывацыйных пераўтварэнняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Журы́цца ’сумаваць’, журы́ць ’дакараць’, журлівы. Рус.жури́ть, дыял.жури́ться ’тс’, укр.жури́ти ’выклікаць сум’, рэдк. ’дакараць’, жури́тися ’сумаваць’, журли́вий, ст.-польск.żurzyć się ’гневацца, злавацца’, польск.дыял.żurzyć się ’спрачацца’, чэш.žúřit ’гневацца, сварыцца’, славац.žuriť ’сварыцца, дакараць’, н.-луж.žuriś ’рабіцца злым’, žuriś se ’кіснуць, злавацца, гневацца’, славен.žúriti1 ’застаўляць’, žúriti se ’паспяшаць, старацца’, žúriti2 ’ачышчаць ад скуры’, серб.-харв.жу́рити ’падганяць’. Ст.-рус.журити ’дакараць’ (з 1673 г.). Фасмер (2, 68), Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1970, 3, 145) прымаюць думку Развадоўскага (Wybór, 2, 172) пра сувязь журыцца з серб.-харв.гу́рати ’пхаць’, славен.gúrati ’напружваць, мучыць’. Развадоўскі лічыць роднасным гоц.gáurjan ’рабіць смутным’ і ўзводзіць да і.-е.*geur‑. Магчыма лічыць, што гэта той жа корань, што ў слове жураць ’тлець’ (гл.). Сувязь ’гаварыць’ — ’гарэць’ вядомая і для іншых выпадкаў, а Краўчук (Зб. Крапіве, 195–196) адзначыў яе для пары балг.жевря се ’хныкаць, выпрошваць’, укр.жевріти ’тлець’, якая суадносіцца па кораню з журыцца — жураць. Журыць азначала першапачаткова моўную дзейнасць, а сувязь ’гарэць — паліць — пячы’ з ’дакараць’ — ’сумаваць’ адлюстроўваецца і ў іншых выпадках. Супрун, Бюлетин за съпоставително изследване на български език с други езици, 1976, 5, 76–78; Непакупны, Балтійскі родичі слов’ян, 1979, 100–101. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 68; Праабражэнскі, 1, 238–239; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 229; Пятлёва, Этимология, 1967, 178; Младэнаў, ГСУ ИФФ, 13–14 (1917/18), 61–62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пруг ’падоўжаная палоска па краі тканіны’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сцяшк., Уладз.; бых., шкл., КЭС) ’рубец у шытве’ (Нас., Уладз.), ’рубец на скуры’ (беласт., Сл. ПЗБ), ’ліштва ў бёрдзе для замацавання трасцінак’ (ТС), ’папярочка паміж слупамі ў калодзежы’ (ельск., Нар. сл.), пругі́, пругы́, пруге́ ’тонкія дошчачкі, якія прытрымліваюць палатно, каб яно не сцягвалася’ (Шат., Уладз., Бяльк.; брагін., Нар. сл.) або ’каб не блыталіся ніткі асновы’ (Касп., ТС, Дабрав., Кросны, Інстр. 3, Сл. ПЗБ). Рус.пру́га ’пружына’, укр.пруг ’край, рабро, кант’, ст.-рус.пругъ ’сетка’, польск.prąg, pręga, в.-луж.pruha, н.-луж.pšuga, чэш.pruh, prouha, славац.pruh ’паласа’, серб.-харв.пру̏г ’расцягнуты’, пру́га ’паласа, лінія’, славен.próga ’паласа, лінія, кант’, балг.пръг ’кій (у кроснах), рама’, пъ́ргав ’пругкі’, макед.пруга ’паласа’. Прасл.*prǫgъ, prǫga ’паласа, край’. Першапачаткова ’тое, што нацягвае, напружвае’, звязанае чаргаваннем галосных з *pręgti ’нацягваць, запрагаць’. Параўноўваюць з літ.sprangùs ’той (або тое), што душыць’, с.-в.-ням.sprinke ’пастка’, нова-в.-ням.Sprenkel ’сіло для птушак, зажым’, ст.-в.-ням.springen ’скакаць; біць струмянём’, ст.-ісл.springa ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 387 і наст.; там жа і інш. літ-pa; БЕР, 5, 816). Відаць, няма падстаў аддзяляць ад папруга (гл.), параўн. Скок, 3, 31; Шустар-Шэўц, 2, 1164; Бязлай, 3, 126. Памылкова Кюнэ (Poln., 90) разглядае віцебскае пруг ’край; рубец’ як запазычанне з польск.próg ’парог’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАІ́Р,
горад, сталіца Егіпта. Знаходзіцца на правым беразе і астравах Ніла, на Пд ад дэльты. 9690 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Міжнар. аэрапорт. У К. і яго наваколлі сканцэнтравана каля 1/4прамысл. вытв-сці краіны. Прам-сць: металургічная, металаапр., маш.-буд., тэкст., харчасмакавая, цэм., папяровая, гарбарна-абутковая, хім., паліграфічная. Маст. рамёствы (вырабы з металу, скуры, дрэва, керамічныя і інш.). Метрапалітэн. Акадэмія. Ін-т Егіпта, ун-ты Каірскі, аль-Азхар, Айн-Шамс і інш. Тэатры.
Засн. Фатымідамі ў 969, у 973—1171 сталіца Фатымідаў халіфата. Пры Айюбідах (1171—1250) і мамлюках (1250—1517) буйны рэліг.-паліт., гандл. і рамесніцкі цэнтр. У 1517 захоплены і зруйнаваны туркамі-асманамі. У 1798—1801 акупіраваны франц. войскамі. Цэнтр нац.-вызв. руху (паўстанні 1798, 1800 супраць французаў, 1795, 1804—05 супраць мамлюкаў і туркаў). У 1882 акупіраваны брыт. войскамі, адм. ц.брыт. пратэктарата (1914—22). З 1922 сталіца Каралеўства Егіпет, з 1953 — Егіп. Рэспублікі, з 1958 — Аб’яднанай Араб. Рэспублікі, з 1971 — Араб. Рэспублікі Егіпет. У 2-ю сусв. вайну месца правядзення Каірскай канферэнцыі 1943.
Сярод пабудоў рым. часу (канец 1 ст. да н.э.) — вежа ў крэпасці Вавілон (арх. Апаладор), візантыйскага (4—7 ст.) — копцкія цэрквы св. Сергія і Вакха, Божай Маці і св. Варвары (у той жа крэпасці), раннеарабскія — мячэці Амра ібн аль-Аса (641-42, перабудавана ў 9 ст.) у Фустаце, Ібн Тулуна (876—79), ніламер (715; 3-ярусны каменны калодзеж з 8-граннай калонай у цэнтры) на в-ве Рода. На тэр.Стараж. горада з вузкімі вуліцамі з глінабітнымі і каменнымі 2—4-павярховымі дамамі 16—18 ст. захавалася больш за 400 помнікаў архітэктуры: рэшткі каменных гар. сцен з умацаванымі варотамі (11 ст.), мячэці аль-Азхар (970—72, неаднаразова перабудавана), аль-Хакіма (990—1012), маўзалеі Саб’а Банат («Сем дачок», 11 ст.), Ум Кульсум (1122), жылыя дамы 10—11 ст., цытадэль Салах-ад-дзіна (1176—93, 1315 ст.), рынак Хан аль-Халіль (засн. ў канцы 13 ст.) з майстэрнямі рамеснікаў, комплекс султана Калауна (1284—85, са шпіталем), комплекс мячэці-медрэсэ султана Хасана (1356—63), маўзалеі мамлюкаў 15 — пач. 16 ст., мячэці Сінан-пашы (1571), Мухамеда Алі (1830—48, арх. Ю.Бохна), султана ар-Рыфаі (1869) і інш. Новы горад з прамымі шырокімі вуліцамі, плошчамі і набярэжнымі ўздоўж Ніла забудаваны шматпавярховымі будынкамі: ансамбль будынкаў Егіпецкага музея, атэля «Ніл-Хілтан» (абодва 1959, арх. В.Бекет, М.Рыяд), Лігі араб. дзяржаў (1967, арх. Рыяд, міжнар. аэрапорт (1962, арх. С.Зайтун і інш.), гранітная набярэжная з будынкам тэлецэнтра (1967, арх. Дж.Момін). Перад ун-там (1-я пал. 20 ст.) — манумент «Абуджэнне Егіпта» (1919—28, арх. М.Мухтар). Музеі: Егіпецкі нацыянальны музей, Копцкі, Ісламскага мастацтва і інш.
Літ.:
Ходжаш С.И. Каир. 2 изд. М., 1975.
Да арт.Каір. Мячэць султана ар-Рыфаі. 1869.Да арт.Каір. М.Сабры. Раён Каіра. Пастэль.Каір у пач. 19 ст.Да арт.Каір. Порцік мячэці Мухамеда-Алі. Арх. Ю.Бохна. 1830—48.Царква святога Георгія ў Каіры.