Вурга́ніць ’валіць адно на другое без парадку, рабіць абы-як’ (Нас.). Відаць, немагчыма разглядаць асобна ад варганіць ’тс’; узыходзіць да незафіксаванага *вурга́ць, вургану́ць ’кідаць, штурхаць’, што адпавядае балг.въ́ргам ’перакульваць, валіць’, чэш.vrhati, славац.vrhať ’кідаць’ і інш.; адносна семантыкі параўн. таксама балг.арг.върго́лю ’рабіць, працаваць’.