група складоў з адным націскным (доўгім) і адным або двума ненаціскнымі (кароткімі) складамі, раўнамернае паўтарэнне якіх вызначае метр сілаба-танічнай і ант. сістэм вершаскладання. С. — метрычная адзінка верша, у той час як вершаваны радок — рытмічная.
У слове можа быць адна або некалькі С.: «Вучэб/ную /стральбу /прахо/дзіла /пяхота» (К.Крапіва). Часам С. ўключае 2 словы ці заканчэнне аднаго і пачатак другога: «Бага/та, род/ная/ ты мова» (П.Броўка). У залежнасці ад колькасці складоў С. сілаба-танічнага верша бываюць 2-складовыя (ямб, харэй) і 3-складовыя (дактыль, амфібрахій, анапест).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́РТАВЫ КО́МПЛЕКСкасмадрома,
частка касмічнага комплексу, якая забяспечвае дастаўку ракеты-носьбіта з касмічным апаратам з тэхн. пазіцыі на стартавую, устаноўку іх на пускавое ўстройства (стартавы стол), запраўку ракеты-носьбіта палівам, выпрабаванні, выкананне ўсіх тэхнал. аперацый па падрыхтоўцы да пуску, пуск, сачэнне на актыўным участку палёту. Уключае тэхнал. абсталяванне, збудаванні з тэхн. сістэмамі, пад’язныя пуці. Мае 1 ці некалькі пускавых установак, цэнтр кантролю і кіравання пускам, дапаможныя службовыя збудаванні і пляцоўкі. Бывае стацыянарны ці перасовачны. Адрозненне паміж С.к. вызначаецца тыпам ракет, якія з іх запускаюцца. Гл. таксама Касмадром.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТУ́Т УЛАДЗІ́МІРА МАНАМА́ХА 1113,
законы вял. кіеўскага кн.Уладзіміра Манамаха 11113—25], змешчаныя ў пашыранай рэдакцыі Рускай праўды. Прыняты прадстаўнікамі вышэйшай феад. знаці ў с. Берастова каля Кіева пасля ўступлення Уладзіміра Манамаха на велікакняжацкі прастол. Статут складаецца з 69 артыкулаў, якія змяшчаюць нормы крымін., цывільнага і суд. права. Пад уплывам Кіеўскага паўстання 1113 статут рабіў некат. ўступкі гар. нізам: вызначаліся крыніцы халопства (гл.Халопы), некалькі абмяжоўвалася ўлада гаспадара над закупамі, ліхвярскі працэнт не мог перавышаць 25% гадавых, забаранялася ператвараць у раба неплацежаздольнага купца-даўжніка, калі ён стаў такім з-за няшчаснага выпадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАМАТАПАРАІДЭ́І (Stromatoporoidea),
група выкапнёвых каланіяльных беспазваночных. Умоўна адносяць да кішачнаполасцевых або гідроідных паліпаў. Некалькісям., каля 70 родаў. Жылі з ранняга палеазою да канца мезазою ў мелкаводнай зоне мораў. Рыфаўтваральнікі. На Беларусі рэшткі выяўлены ў адкладах сілуру і дэвону.
Памеры ад некалькіх міліметраў да 2 і больш метраў у папярочніку. Шкілет вапняковы, рознай формы (коркападобнай, сфераідальнай, конусападобнай і інш.), складаўся з гарыз. пласцін (ламін) і верт. элементаў (слупкоў), на паверхні — сістэма каналаў (астрарыз), якія складаліся з 1 верт. і адыходзячых ад яго на розных узроўнях гарыз. галінастых каналаў. Па рэштках С. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́МНІК, залатацень (Solidago),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 120 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, некалькі відаў у Паўд. Амерыцы і Еўразіі. На Беларусі 1 від — С. звычайны, або залатая розга (S. virgaurea). Трапляецца ў лясах, на ўзлесках, палянах. Інтрадукаваны С. канадскі (S. canadensis) і позні (S. serotina), якія часта дзічэюць.
Шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты. Сцёблы прамастойныя, густааблісцелыя. Лісце чаргаванае, ланцэтнае, сядзячае ці кароткачаранковае. Кветкі залаціста-жоўтыя ў дробных шматлікіх кошыках, сабраных у аднабокую мяцёлку або гронка- ці шчыткападобнае суквецце. Плод — сямянка. Лек., фарбавальныя, меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЙМЫ́Р, Таймырскае возера,
у Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе, у Расіі, на У п-ва Таймыр, у гарах Быранга. Пл. зменьваецца ад 4,5 тыс.км² у разводдзе да 1,2 тыс.км² зімой. Даўж. 200 км, шыр. ад некалькіх кіламетраў да 80 км, глыб. да 25,2 м. Размешчана ў тэктанічнай упадзіне, апрацаванай ледавіком. Берагі парэзаны мелкаводнымі залівамі і бухтамі. Паўн. бераг стромкі, паўд. — пакаты. У зах.ч.некалькі камяністых астравоў. Упадае р. Верхняя Таймырам выцякае р. Ніжняя Таймыра. Т. свабодны ад лёду 64 дні (сярэдзіна ліп.—сярэдзіна вер.) за год. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 6 м. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЙФУ́Н (англ. typhoon ад кіт. тай фын — вялікі вецер),
назва трапічных цыклонаў штармавой і ўраганнай сілы (скорасць ветру 30—50 км/гадз, асобныя парывы да 100 км/гадз) у зоне распаўсюджання мусонаў Усх. Азіі. Узнікаюць пераважна летам і восенню над Ціхім ак., на У ад Філіпінскіх а-воў, дасягаюць берагоў Кітая, Японіі, Карэі, уплываюць на надвор’е Д. Усходу Расіі. Дыяметр Т. некалькі соцень кіламетраў. Выклікае моцнае хваляванне мора, часта суправаджаецца ліўнямі, навадненнямі, прыводзіць да разбурэнняў і прычыняе вял. матэрыяльныя страты. За год бывае 20—30 Т., працягласць асобных ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСДУ́КЦЫЯ (ад лац. transductio перамяшчэнне),
перадача генет. матэрыялу ад адной бактэрыі (донара) да другой (рэцыпіента) з дапамогай бактэрыяфага. Існуе ў многіх бактэрый: сальманел, шыгел, бацыл, актынаміцэтаў і інш. Умераныя фагі (бактэрыяфагі) у працэсе вегетатыўнага размнажэння здольныя выпадкова захопліваць і пераносіць у інш. клеткі любы ўчастак ДНК бактэрый, што яны разбураюць. У гэтым выпадку ўласная ДНК фага замяняецца на аналагічны па памерах фрагмент бактэрыяльнай храмасомы, які можа мець некалькігенаў. Пры чарговым заражэнні фагам бактэрыі ўчастак храмасомы донара пераносіцца ў клетку рэцыпіента. Выкарыстоўваецца ў генетыцы бактэрый пры складанні генет. карт, для аналізу іх генет. структуры і функцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУХЛЯКІ́ (Pythidae),
сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць пад карой пераважна хвойных дрэў. На Беларусі 2 віды, найб. трапляецца Т. плоскі (Pytho depressus).
Даўж. да 20 мм. Цела плоскае, чорнае з метал. зялёным, фіялетавым або чырв. бляскам; брушка, вусікі і ногі чырв.-карычневыя. Вусікі 11-членікавыя, ніткападобныя, патоўшчаныя на верхавінцы. Галава выцягнута ў галаватрубку. Кормяцца гніючым лубам, некат. драпежнікі. Лічынкі (даўж. да 30 мм) прадаўгаватыя, плоскія, карычняватыя або жоўтыя, з 2 вырастамі на заднім канцы цела. Развіццё. ад яйца да імага некалькі гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛЬЦЫ́ДЫ (Chalcidoidea),
надсямейства паразітычных перапончатакрылых насякомых з групы наезнікаў. Паводле розных сістэм 19—27 сям., некалькі дзесяткаў тысяч відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. пашыраны віды з роду трыхаграма.
Даўж. цела 0,2—10 мм. Афарбоўка зялёная, жоўтая або чорная з метал. адлівам. Жылкаванне крылаў рэдукаванае. Ёсць бяскрылыя формы. Вусікі каленчатыя, складаюцца з асобных членікаў (не больш за 16). У самак на канцы брушка яйцаклад. Лічынкі Х. бязногія, большасць з іх паразітуюць на інш. насякомых, некат. развіваюцца ў расл. тканках: утвараюць галы, пашкоджваюць костачкі сліў і вішань. Многія Х. выкарыстоўваюцца ў біял. барацьбе са шкоднікамі с.-г. раслін.