Тру́шчыць ‘біць, ламаць, крышыць, разбураць крохкае, далікатнае’ (Янк. 3.), тры́шчыць ‘тс’ (Нас.), трю́шчыць ‘тс’ (Бяльк.), тру́шчыць ‘многа есці неспажыўнога’ (Янк. 3.), ‘есці са смакам, з апетытам’ (Адм.), ‘есці, хрумстаць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), тру́шчыць, тро́шчыць ‘ламаць, разбіваць; есці з хрустам’ (ТС), трушчэ́ць ‘расціскаць’, ‘лузаць арэхі’ (Варл., капыл., ЛА, 1), трушчэ́ць, трушча́ць ‘хрусцець (пра снег, лёд пад нагамі)’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, узыходзіць да труск ‘друзачкі, дробныя частачкі’ з варыянтным вакалізмам, характэрным для экспрэсіўных слоў (Сной у Бязлай, 4, 233), параўн. тру́сціць ‘ламаць, разбіваць на кавалкі’ (Нас., Некр. і Байк.). Параўн. укр.дыял.тру́щити ‘лушчыць’, якое разглядаецца як вынік кантамінацыі трощити ‘ламаць, разбіваць’ і лущити ‘лушчыць’ (ЕСУМ, 5, 662). Падабенства з літ.triùškinti, дыял.triùškyti ‘біць, разбіваць з хрустам’, triuškéti ‘хрумстаць пры разжоўванні ежы’ насуперак Лаўчутэ (Балтизмы, 133) не дае падстаў лічыць запазычаннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тускне́ць ‘блякнуць, пагасаць, марнець’ (Некр. і Байк.), ‘губляць яркія фарбы, бляск, выразнасць (пра вочы)’ (Адм.), тусьне́ць, тусьні́ць ‘цямнець, траціць бляск’, ту́скнуць, ту́снуць ‘тс’ (Ласт.); ‘няярка гарэць’: Jak dròwa ŭ pièczy tùsknuć, to budzie abo adlèha, abo doždž (Пятк. 2). Параўн. укр.тускні́ти ‘рабіцца цьмяным, змрочным’, рус.тускне́ть, ту́скнуть ‘тс’, серб.натуштити ‘пакрыцца воблакамі’. Магчыма, сюды ж в.-луж.tusknyć ‘стукнуць, пляснуць’, якое Шустар-Шэўц (1561) лічыць заснаваным на гукаперайманні і вытворным ад tuskać ‘стукаць, пляскаць’, параўн. таксама ўкр.ту́сати ‘біць, калаціць’. Мяркулава (Этимология–1976, 96), разглядаючы серб.ту̏ска ‘выжаркі, вытапкі’, узводзіць яго да і.-е.*(s)teu̯‑ ‘біць, калаціць’. Лічыцца роднасным ст.-сакс.thinsti ‘змрочны, хмурны’, ст.-фрыз.thiūstere, англ.-сакс.đīestre ‘тс’, арм.t‘ux ‘чорны, карычневы, цёмны’ (< *tusk‑) (Фасмер, 4, 126; Арол, 4, 121). Гл. таксама туск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ШРЫФТ (ням. Schrift ад schreiben пісаць),
графічная сістэма літар, лічбаў і інш. моўных знакаў, форма якіх падпарадкавана функцыянальным, мастацкім або тэхнічным патрабаванням. Базіс усякага графічнага моўнага знака — графема, па якой вызначаюцца літары. Ш. з’яўляецца графічнай інтэрпрэтацыяй алфавітнага ладу. На форму Ш. прама ці ўскосна ўздзейнічаюць розныя фактары: традыцыі, мова, інфарм. патрэба, тэхн. сродкі, культ. ўзровень, індывід. асаблівасці стваральніка. У вузкім сэнсе Ш. — камплект друкарскіх літар, прызначаны для набору ў паліграфіі (наз.гарнітура). Тэрмін «Ш.» з’явіўся з пачаткам кнігадрукавання. Усх. славяне карыстаюцца ім з пач. 18 ст., да гэтага часу друкарскія і рукапісныя алфавітыназ.азбукай.
Грэч. і этрускі алфавіты сталі крыніцай лацінскага пісьма. Найб. дасканалы Ш. прапісных манум. літар надпісаў вядомы з 2 ст.н.э. (надпіс на калоне Траяна ў Рыме, 114). Сярод розных народаў свету пашыралася пісьмо капітальнае (5 ст.), унцыяльнае (6 ст.), мінускульнае (з канца 8 ст.). У сярэднія вякі склаўся гатычны Ш. (тэкстура, фактура, ратонда, швабах); у эпоху Адраджэння — гуманіст. антыква (стараж., пераходная, новая, пазней егіп., італійская, гратэск, мадэрн), якія сталі асновай цяперашніх друкарскіх лац. Ш. Развіццё друкарскіх Ш. на аснове кірыліцы (канец 15 — пач. 18 ст.) адбывалася пад уздзеяннем рукапісных кірыліцкіх азбук устава, паўустава, вязі, грамадз. пісьма, скорапісу і друкарскіх Ш. Зах. Еўропы.
Бел. Ш., як і пісьмо ў цэлым, бярэ пачатак ад рунічных знакаў (гл.Рунічнае пісьмо). З прыняццем хрысціянства царк. кнігі перапісваліся ўстаўнымі (кірыліцкімі) літарамі (магчыма, і глаголіцай). Кнігі 11 ст., напісаныя ў розных месцах, маюць пэўную адметнасць. Напр., для Тураўскага евангелля характэрны аптымальная мера суадносін прасторы і графікі, амаль абсалютная рытмічная правільнасць, яснасць і ўстойлівасць літар, нетаропкае пісьмо з вял. густам.
Графічны строй Астрамірава евангелля прынята лічыць эталонам. У 14 ст. пашырылася новая графіка літар — паўустаў, вязь, скорапіс, што значна паскарала працэс пісання. Гіст. з’ява пач. 16 ст. — шрыфты Ф.Скарыны (ініцыяльныя, тытульныя, тэкставыя). Скарына ўжо ў першым сваім выданні прыстасаваў зах.-рус. літары да друкарскага набору. Выдадзены ім «Псалтыр» (Прага, 1517) вызначаўся гармоніяй выяў, арнаменту і тэкставага матэрыялу, роўнай тонавай насычанасцю старонак, багатай разнастайнасцю форм і аздаблення ініцыялаў, што мела вял. значэнне для семантычнай сувязі тэксту і ілюстрацый. У 2-й пал. 16 ст. працу над Ш. прадоўжылі С.Будны і В.Цяпінскі. На тэр.ВКЛ Ш., падобнымі на рукапісныя, друкавалі кнігі Мамонічы (гл.Мамонічаў друкарня). Высокімі графічнымі якасцямі вызначаліся Ш., створаныя на аснове ўстава і паўустава П.Мсціслаўцам. Іх капіравалі і выкарыстоўвалі інш. друкарні. У графіцы літар Статута ВКЛ (1588) своеасабліва ўвасоблена спалучэнне бел. скорапісу, друкарскай тэхналогіі са зручнасцю чытання, што надае Ш. вял. арыгінальнасць. Высокае майстэрства выкарыстання Ш. праявілася ў кнігах для навучання: павялічаныя памеры і высокая яснасць літар, ужыванне арнаментыкі вылучаюць кнігі Л.Зізанія «Азбука» і «Граматыка Славенска» (1596), «Буквар» М.Сматрыцкага (1618) і інш. Пашырэнне мелі і лац. Ш. (польская графіка, ці т.зв. лацінка), якімі друкавалі свецкія і рэліг. кнігі (Брэсцкая біблія); яны існавалі да пач. 20 ст.
На развіццё бел. НІ. (рукапісных і друкарскіх) у розныя часы ў пэўнай ступені ўплывалі памежныя культуры Захаду і Усходу. Рэформа пісьма 1708 у Расіі (у выніку устаў, паўустаў і вязь ужываліся толькі для царк. л-ры, новая спрошчаная графіка Ш. — т.зв. грамадзянскі шрыфт — для свецкіх патрэб), далучэнне бел. зямель да Расіі ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай 18 ст. адбіліся на графічных сродках пісьма. З 19 ст. вяліся пошукі форм Ш., ствараліся і шырока выкарыстоўваліся новыя Ш. (егіп., італьян., дэкар.) пад уплывам стыляў класіцызму, мадэрну. У пач. 20 ст. пачалося друкаванне легальных выданняў на бел. мове рускім грамадз. Ш. са сваёй арфаграфічнай асаблівасцю (творы М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа і інш.). У наш час у галіне шрыфтавой справы працуюць навукоўцы, пісьменнікі, мастакі (Ю.Бокая, У.Лукашык, Г.Мацур, Р.Найдзін, П.Семчанка). Ёсць значныя дасягненні ў шрыфтавым афармленні кніг, спроба стварыць бел.нац. друкарскі Ш. У 1972 у Бел.АМ створаны курс маст. Ш. (заснавальнік Семчанка). У 1994 арганізавана суполка «Літарт», якая сістэматычна праводзіць выставы Ш. і каліграфіі, выдае манаграфіі.
Літ.:
Ботвинник М. Откуда есть пошел букварь. Мн., 1983;
Карскі Я. Беларусы. Мн., 2001;
Кликушин Г. Шрифты. 2 изд Мн., 1984;
Нікалаеў М. Палата кнігапісная. Мн., 1993;
Павленко Н. История письма. 2 изд. Мн., 1987;
Семченко П. Основы шрифтовой графики. Мн., 1978;
Шматов В. Искусство книги. М., 1990;
Дюрер А. Трактат о шрифте: Пер. с нем. М., 1981;
Тоотс В. Современный шрифт.
М., 1966; Большаков М., Гречихо Г., Шицгал А. Книжный шрифт. М., 1964; Шицгал А.Г. Русский типографский шрифт. 2 изд. М., 1985; Різник М.Г. Письмо і шрифт. Київ, 1978; Kapr A. Schrift und Buchkunst. Leipzig, 1982.
П.А.Семчанка.
Шрыфты: 1—3 — друкарскія Ф.Скарыны. 1517—19; 4 — графічнае супастаўленне літар «В» — сучаснай і з «Бібліі» Ф.Скарыны; 5 — друкарскі П.Мсціслаўца. 1575; 6 — фрагмент Статута ВКЛ 1588; 7 — графічныя асаблівасці сучасных друкарскіх шрыфтоў; 8 — графічная пабудова лацінскай літары, выкананая Леанарда да Вінчы; 9 — тытульны ліст Брэсцкай бібліі. 1563; 10 — сучасны шрыфт, выкананы паводле друкарскага наборнага шрыфту Ф.Скарыны (аўтар Г.Мацур. 1985).Шрыфты: 1 — антыква эпохі Адраджэння; 2 — сучасны (аўтар П.Семчанка).Элементы і параметры шрыфту: 1 — міжлітарны прасвет; 2 — унутрылітарны прасвет; 3 — лінія крутлявых літар; 4 — лінія шрыфту; 5 — вышыня прамых вялікіх літар; 6 — засечкі; 7 — злучальныя штрыхі; 8 — асноўныя штрыхі; 9 — надлітарны значок; 10 — выступаючыя элементы, 11 — аднабаковая засечка; 12 — кропка; 13 — вышыня круглявых малых літар; 14 — падлітарны значок, 15 — звіслыя элементы; 16 — вышыня малых літар; 17 — вертыкальная засечка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Газ1 ’газ’ (БРС). Рус.газ, укр.газ ’тс’ і г. д. Слова, якое штучна ўтворана брусельскім хімікам І. Б. ван Гельмантам (1577–1644 гг.) на аснове грэч. слова χάος ’хаос’. У рус. мове гэта слова, паводле Фасмера (1, 382), з ням. або гал.Gas ці франц.gaz. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 7; Клюге, 233; MESz, 1, 1037. У бел. мову гэта слова папала праз пасрэдніцтва рус. або польск. мовы. Паколькі няма дакладных даных наконт гісторыі яго ў бел. мове, то прыходзіцца толькі меркаваць, улічваючы агульную сітуацыю і ролю, якую ігралі гэтыя абедзве мовы ў фарміраванні лексікі бел. мовы новага часу (асабліва навукова-тэхнічнай).
Газ2 ’тканіна газ’ (БРС). Рус.газ, укр.газ ’тс’. Запазычанне з франц.gaze ’газ, вуаль’. Звычайна першакрыніцай гэтага слова лічаць назву месца Газа ў Палесціне. Гл. Фасмер, 1, 382. Іншыя этымолагі ўказваюць, што ў гэтым месцы ніколі не выраблялі такую тканіну і не гандлявалі ёю. Таму першакрыніцай франц.gaze лепш лічыцьіспан.gasa < араб.kazz < перс.käž. Гл. Клюге, 236; Локач, 91; Шанскі, 1, Г, 8 (апошні ў пэўным сэнсе вельмі заблытана перадае сутнасць этымалогій Локача і інш.).
Газ3 ’вельмі шырокі брод у рацэ ці возеры’ (Яшкін). Як відаць з крыніц, якія прыводзіць І. Я. Яшкін (лепел.), слова гэта вядома на вельмі абмежаванай тэрыторыі (параўн. яшчэ ў Яшкіна, там жа, Газ — урочышча на Красенскім возеры на Дзісеншчыне) і, здаецца, з’яўляецца рэліктавым словам. Як лічыць Трубачоў, Эт. сл., 6, 113–114, ёсць сувязь з паўд.-слав. мовамі; параўн. серб.-харв.га̑з ’брод’, славен.gȃz, балг.га́зя ’брадзіць і да т. п.’ БЕР (III, 224) неабгрунтавана разглядае яго як толькі паўд.-слав. лексему. Этымалогія ўсёй групы слоў няясная (некаторыя меркаванні БЕР, там жа: лічыцца цёмным па паходжанню словам; праблематычна звязваць яго з арм. лексемай або думаць, што яно запазычана з дака-мізійскай крыніцы). Трубачоў, там жа, бачыць тут і.-е.*gu̯ā‑ ’ісці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жабра́к, жабрава́ць. Укр.жебра́к, же́брати, жебрув́ати ’тс’, же́бри ’жабраванне’, рус.пск., прыбалт.жебра́к, жеброва́ть (відаць, з бел.), польск.żebrak, żebrać, чэш.žebrák, žebrati, славац.žobrák, žobrať, в.-луж.žebrjak, žebrić, н.-луж.žebrak, žebriś, славен.žebrâvec, zebráti, серб.-харв.же̏брак, жебрачити, џе́брак, џе̏брати ’тс’. Літ.žebrõkas, žebravoti, лат.žabravât ’тс’ з бел. або польск. (Фрэнкель, 1294); венг.zsebrák (з 1456 г.) ’тс’ са слав. (MESz, 3, 1212). У ст.-бел. з канца XV ст. фіксуецца жебракъ (Булыка, Запазыч., 113), зафіксаваны дзеяслоў жебрати (Гіст. лекс., 116). Прынята этымалогія бел. слова з польск. мовы, дзе, паводле Брукнера (663), з XV ст. з ням.seffr ’бадзяга’ (Мартынаў–Міхневіч, Маладосць, 1970, 7, 150; Булыка, Запазыч., 113). Калі так, відаць, праз чэш., бо іначай незразумела пашырэнне ў серб.-харв. і славен.Скок (1, 471) лічыць адпаведныя словы гэтых моў запазычанымі з чэш. < ням. і далей турцызіраванымі ў серб.-харв.ž > dž. Махэк₂ (724) лічыцьпольск. і ўкр. запазычанымі з чэш., а для чэш. і славац. прыводзіць (як Голуб-Копечны, 443) шэраг дыялектных і экспрэсіўных варыянтаў, напр. škebrati, škemrati, žebronit (гл. жабанець), žgamrat ’жабраваць’ і г. д. Як і Міклашыч (406), Голуб-Копечны (443), Махэк₂ (724) не даюць, уласна кажучы, этымалогіі, на ням. паходжанне не ўказваюць, што можна расцэньваць як прызнанне слав. паходжання. Тады ці не трэба параўнаць з бел.кубрак ’чалавек, які просіць на царкву’ (Нас.), кубрыць ’кпіць’ (Нас.), укр.дыял.кубрак ’бедны чалавек’ (Жэлях.), кубрячити ’п’янстваваць’, рус.наўг.кубра ’свавольнік’. Параўн., аднак, польск.kubrak ’куртка’, якое тлумачаць, хаця і мала верагодна, у сувязі з укр.кубрак ’бядняк’ з цюрк.kubur ’адзенне’ (SWO, 405) або як запазычанне з лац. ці ням. (Слаўскі, 3, 299). Калі ўлічыць магчымую сувязь з жабанець (гл.) і формамі тыпу škomořiti/žemořiti, ці не трэба да гэтай групы аднесці і скамарох?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саба́ка1 м. р. ’свойская жывёліна сямейства сабачых, якая выкарыстоўваецца для вартаўнічай аховы, язды (на Поўначы), на паляванні і пад.’ Укр.соба́ка с. і ж. р., рус.соба́ка ж. р., ’тс’. За межамі ўсх.-слав. моў толькі польск.дыял.sobaka (Вялікапольшча; у Верхняй Сілезіі — як лаянка); каш.sobaka ’разбэшчаны чалавек’. Большасць даследчыкаў лічаць слова запазычаннем з іран.; параўн. сяр.-іран.*sabāaka‑, сяр. парсі sabah (напр., Уленбек, 322), авесц.spaka‑, прым. ’сабачы’, spā ’сабака’, мідыйск.σπάκα (гл. Фасмер, 3, 702 з літ-рай). Пры гэтым польскае і кашубскае словы тлумачацца як запазычанне з рускай, «з мовы фурманаў» (Міклашыч, 312; Развадоўскі, RO, 1, 107; Брукнер, 53; таксама Шцібер, SOr, 27, 257–258 кашубскае слова лічыць новым пранікненнем у часы вайны з мовы беларускага або рускага насельніцтва. Супраць Фасмер, там жа і Сялішчаў, ИОРЯС, 32, 308. Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 2, 184) і Корш (у Фасмера, 3, 702), абараняючы іранскае паходжанне, лічаць магчымым цюркскае або фінскае пасрэдніцтва. Фасмер (там жа) выказвае меркаванне, што давесці гэтага нельга, а як семантычнае абгрунтаванне прыводзіць італ.alano, ст.-франц.праванс.alan ’дог’, якое з нар.-лац.alanus ’аланскі’, г. зн. іранскі сабака. Другі, кардынальна адменны пункт погляду на паходжанне слова ў Трубачова (Происх., 29 і наст.), які, указваючы на фанетычныя і знешнелінгвістычныя фактары, лічыць слова цюркізмам < цюрк.köbäk ’сабака’. Змена роду ў бел. і ўкр. ⁺собака Карскі (Белорусы 2–3, 15) тлумачыць паўсюдным ужываннем для істоты ж. р. слова сука, г. зн., відаць, проціпастаўленню рус.кобель — сука адпавядае бел. і ўкр.сабака — сука.
Саба́ка2 ’мерка для раўнамернага набівання рашацін на страху’ (Шат.), ’заціскачка’ (Сл. ПЗБ), ’палка для ўмацоўвання кола задняга навоя’ (Жыв. сл.), соба́ка ’вілы з загнутымі ўніз канцамі’ (Выг.). Да сабака1. Семантычную матывацыю гл. сабачка2.
Саба́ка3 ’устарэлая мера дроў’ (лун., Шат.). Параўн. сабачкі3. Відаць, ’столькі дроў, колькі памяшчаецца на такіх санках’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
half1[hɑ:f]n. (pl.halves)
1. пало́ва, палаві́на;
in half напала́м
2. семе́стр, паўго́ддзе; тайм (у спартыўнай гульні)
3.infml пало́ва пі́нты (піва ці іншага напою)
♦
and a half бо́льшы, ле́пшы, больш ва́жны і да т.п., чым звыча́йна;
do nothing/not do anything by halves рабі́ць што-н. по́ўнасцю і стара́нна;
go half and half/go halves (with smb.) увайсці́ ў до́лю (з кім-н.), падзялі́ць выда́ткі паро́ўну на дваі́х;
how the other half lives спо́саб жыцця́і́ншай сацыя́льнай гру́пы, асаблі́ва багаце́йшай, чым вы;
see smth. with half an eye лёгка, адра́зу зразуме́ць што-н.;
too clever by half зана́дта разу́мны (іранічна, раздражнёна, з падазронасцю);
the half of it (у адм. ск.) горш або́ больш склада́на, чым хто-н.лі́чыць;
You don’t know the half of it. Ты нават не ўяўляеш, наколькі гэта дрэнна (складана).
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Únrechtn -(e)s несправядлі́васць;
~ háben не мець ра́цыі, памыля́цца;
~ tun* дзе́йнічаць няпра́вільна [несправядлі́ва];
~ bekómmen* не мець ра́цыі; памыля́цца; быць няпра́вільна пакара́ным;
j-m ~ gében*лічы́ць, што хто́сьці памыля́ецца [не ма́е ра́цыі];
es geschíeht ihm ~ яго́ крыўдзяць;
zwíschen Recht und ~ nicht unterschéiden können* не ве́даць, што до́бра, а што дрэ́нна;
im ~ sein не мець ра́цыі, памыля́цца;
mit ~, zu ~ няпра́вільна, дарма́;
etw. zu ~ tun* дзе́йнічаць [рабі́ць, абыхо́дзіцца] несправядлі́ва ў чым-н.;
der Vertrág bestéht zu ~ дамо́ва [дагаво́р] не ма́е зако́ннай сі́лы [не правамо́цная, -ны]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
*Жабанець, жэбоніты ’бубнець, ціха і невыразна гаварыць’ (пін., Нар. лекс., 107). Укр.жебоні́ти, дыял.жубоні́ти, жубе́лити ’бубнець, манатонна гучаць, гусці’. Параўн. рус.кур.жабта́ться, жебта́ться ’наракаць, скардзіцца’, паўн.жу́борить, жу́брить ’жаваць’, ’есці марудна, няясна гаварыць’, укр.бубоні́ти, залебоні́ти ’бубнець, лепятаць, гусці’, серб.-харв.жу̏борити, жубо́рити, жа̑морити, славен.žuboriti, žamóriti ’мармытаць, вурчаць, гусці’, серб.-харв.жа̑мор ’шэпт’, балг.жабу̀ркам, жубо̀ря, макед.жуборка, жуберка ’цурчаць’, н.-луж.žeboriś ’наракаць, скардзіцца’, чэш.мар.žemořit ’жабрачыць’. Грынчанка (1, 469) дае хутчэй за ўсё народна-этымалагічнае тлумачэнне ўкр. дзеяслова ў форме жабоні́ти: «размаўляць… падобна да няяснага шуму, які ствараюць часам жабы (без гучнага квакання)». Фасмер (2, 32) лічыць, што рус.жабтаться, жебтаться не трэба аддзяляць ад жабо́та ’клопат’. Аднак іх, верагодна, не трэба аддзяляць і ад шептаться. Зубаты (1, 2, 126) непераканаўча параўноўваў рус. словы з літ.gėbė́ti ’магчы’. Сувязь палес. слова з рус. няпэўная. Наяўнасць бел.забабоны, бубнець, укр.бубоніти, залебоніти, забобони ўказвае на магчымасць кораня ‑бон‑ (‑бън‑) са значэннем гаварэння, аднак існуюць і ўкр. варыянты лебедіти, жубелити, а таксама іншыя слав. варыянты тыпу жубор‑, жабор‑, жамор‑. Гэта дае падставу для параўнання з непалаталізаванымі словамі блізкіх значэнняў: гоман (гамана, гам), гаманіць (гл.), рус.гомон, гомонить, укр.гомін (гамір, гам), гомонити ’тс’, польск.gomon, gomonić ’тс’, чэш.hamoniti, дыял.hobořit, мар.-славац.hamár (чэш. і славац.homonitiМахэк₂, 159, лічыць русізмам). Не выключаецца і сувязь з гаварыць (гл.). У чэш. і славац. пашыраны дзеяслоў žebroniti, žabroniti, žobronit ’настырна выпрошваць, жабрачыць’, які ўзводзіцца да žebrati (Голуб-Копечны, 443; Махэк₂, 724), гл. жабрак; гэта слова магло (са стратай ‑r‑) быць запазычана ва ўкр. або ўзаемадзейнічаць з усх.-слав. словам тыпу *жуборѣти. Для слав. слоў гэтага тыпу існуе балт. паралель: літ.žaberiúoti, žabaruoti, žèbelioti, žebeliúoti ’балбатаць’, žiaũberoti ’жаваць, як конь’, ziõburoti ’злёгку зяваць’, лат.zabelêt ’слюнявіць’, zabene ’хто многа і невыразна гаворыць’, zabelet ’высмейваць’, літ.žaberêt ’скардзіцца’, žabelêt, žabinât ’гаварыць лухту’, žebinât ’марудна есці, жаваць’. Фрэнкель (1283, 1293) для першых чатырох слоў дапускаў магчымасць запазычання з ням.sabbeln‑ ’слінявіць, балбатаць’, што ў святле слав. паралелей мала верагодна. Буга (1, 495; З, 695) параўноўваў перадапошняе з рус.жуборить, жубрить ’есці цяжка, жаваць марудна’. Лічыць названыя слав. паралелі запазычанымі з балт. цяжка, хутчэй тут агульныя словы, а пачатковае ж — варыянт да з (як зябры‑жабры і інш.). Тады трэба суадносіць жуборить з рус.зубарить, зуборить ’кпіць, часаць зубы, балбатаць’, а таксама ўлічыць рус.дыял.зубанить, зубенить, зубаниться, зубониться ’марудна есці, спрачацца, кпіць’ для этымалогіі жабанець як балта-слав. слова. Для серб.-харв.жу̏борити ’цурчаць’. Ільінскі (ИОРЯС, 16, 4, 25) устанавіў і.-е. праформу *gʼheu‑b(h)‑or; у Покарнага (1, 447–449) gʼheu‑ ’ліць’, але няма варыянта гэтага кораня з ‑b(h)‑, а gʼhēu‑: gʼho(u)‑: gʼhəu‑ са значэннем ’зяваць’ з падаўжэннем gʼheubh выступае ў словах са значэннямі ’жменя; прорва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
rate
I[reɪt]1.
n.
1) тэ́мп -у m., ху́ткасьць f.
at the rate of 80 kilometers an hour — з ху́ткасьцю 80 кілямэ́траў на гадзі́ну
at a steady rate — са ста́лай ху́ткасьцю
2) но́рма f., паме́р -у m.; ко́лькасьць, цана́f.
We pay the regular rate — Мы пла́цім нарма́льную цану́
postal rates — пашто́выя тары́фы
3) кля́са f., ра́нг -у m.
He is a first rate artist — Ён першакля́сны маста́к
2.
v.t.
1) ацэ́ньваць
2) лічы́ць, уважа́ць за каго́-што
He was rated the best poet of his time — Яго́ лічы́лі за найле́пшага паэ́та яго́ных часо́ў
3) вызнача́ць паме́р пада́тку
4) заслужы́ць
He rated a prize — Ён заслужы́ў узнагаро́ду
•
- at any rate
- birth rate
- death rate
II[reɪt]
v.t.
га́ніць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)